фарэ́ль, ‑і, ж.

Тое, што і стронга. — Гэта ж фарэлі, мы з таткам лавілі такіх! — з захапленнем паказаў на іх Томі. Лынькоў. Увогуле ж афарбоўка фарэлі няўстойлівая і залежыць ад колеру дна і ступені празрыстасці вады ў вадаёме. Матрунёнак.

[Ням. Forelle.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Каро́ўка ’грыб: малачай, млечнік, ваўнянка’ (Жыв. сл.). Іншая назва таго ж грыба ўказвае на матывацыю назвы. Увогуле грыбы сямейства Russulaceae (сыраежкавыя) выдзяляюць млечны сок і таму называюцца кароўкамі, малачаямі, млечнікамі (гл. Лек. раст., 44–45).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

це́лое сущ., в разн. знач. цэ́лае, -лага ср.;

архитекту́рное це́лое архітэкту́рнае цэ́лае;

◊

в це́лом у цэ́лым;

в о́бщем и це́лом уво́гуле, нао́гул.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пазабіра́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

1. Забрацца, залезці куды‑н. — пра ўсіх, многіх. Пазабірацца пад стрэхі. Дзетвара пазабіралася на дрэвы.

2. Заехаць, зайсці куды‑н. далёка — пра ўсіх, многіх. [Крыскавец:] — Увогуле пазабіраліся дзеці на край свету! Хто і хаваць нас будзе — не ведаю. Хадановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пагу́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

1. Чутка, размова; вестка. Па вёсцы паўзла няпэўная пагудка пра.. паход з бомбай. Асіпенка. Увогуле,.. людская пагудка ўбірала забастовачныя падзеі ў фарбы гераічнасці. Гартны.

2. Напеў, мелодыя, песня. Я для нівы пагудку зайграю, Каб радзіла спарней дабрын[ю]. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

о́бщий

1. в разн. знач. агу́льны;

о́бщее собра́ние агу́льны сход;

о́бщий ито́г а) бухг. агу́льны падраху́нак; б) перен. агу́льны вы́нік;

о́бщие вопро́сы агу́льныя пыта́нні;

о́бщий наибо́льший дели́тель мат. агу́льны найбо́льшы дзе́льнік;

о́бщее наиме́ньшее кра́тное мат. агу́льнае найме́ншае кра́тнае;

2. (совместный) агу́льны, супо́льны;

в о́бщем уво́гуле, нао́гул;

в о́бщей сло́жности уво́гуле.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Кабаніна ’мяса кабана’ (ТСБМ), ’мяса маладога дзіка, увогуле мяса дзіка’ (Др.-Падб.), ’посная свініна’ (Янк. 2), ’свініна’ (Нар. словатв., Жыв. сл., Янк. 3.), кабанінка (Янк. 2, Янк. 3.). Рус. кабанина ’мяса дзіка’. Не выключана, што бел. і рус. — незалежныя ўтварэнні: ад кабан 1 (гл.) і суф. ‑іна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гадава́нец, ‑нца, м.

Дзіця, юнак, увогуле чалавек у адносінах да свайго выхавацеля. Пажылы мастак-педагог прывіваў сваім гадаванцам любоў да партрэтнага жанру. Ліс. // Чалавек у адносінах да якой‑н. арганізацыі, ідэі якой ён засвоіў. Гадаванец ленінскага камсамола. // Вырашчаная, выгадаваная расліна або жывёліна. Неўзабаве на дзялянцы Акуратна, рад у рад, Падрасталі гадаванцы. Кляўко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паэтызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.

Падаць (падаваць) у паэтычным, узнёслым выглядзе; успрыняць (успрымаць) паэтычна каго‑, што‑н. Якуб Колас паэтызуе самыя звычайныя з’явы прыроды. Казека. Багдановіч паэтызаваў перш за ўсё драмы і трагедыі сваёй сучаснасць: убачанае ім у вёсцы і горадзе, звязанае з яго роздумам над эпохай увогуле. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гара́чы, -ая, -ае.

1. Які мае высокую тэмпературу, моцна нагрэты.

Гарачая пліта.

Гарачае лета.

Г. цэх (таксама перан.: увогуле шкодная вытворчасць). Падаць гарачае (наз.). Гарачая апрацоўка металаў.

2. перан. Поўны сілы, страсны, палкі.

Г. заступнік.

3. перан. Вельмі напружаны, які праходзіць у інтэнсіўным, напружаным рытме.

Гарачая работа.

Г. бой.

Гарачая пара жніва.

4. перан. Запальчывы, нястрыманы.

◊

Гарачая галава — пра залішне паспешлівага, нястрыманага чалавека.

Па гарачых слядах — адразу.

Пад гарачую руку (разм.) — у момант злосці, раздражнення.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)