унітава́ць

увесці што-небудзь у што-небудзь (унітаваць сцэну ў апавяданне)’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. уніту́ю уніту́ем
2-я ас. уніту́еш уніту́еце
3-я ас. уніту́е уніту́юць
Прошлы час
м. унітава́ў унітава́лі
ж. унітава́ла
н. унітава́ла
Загадны лад
2-я ас. уніту́й уніту́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час унітава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абаламу́ціць, ‑мучу, ‑муціш, ‑муціць; зак., каго.

Разм. Увесці каго‑н. у зман.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зман, -у, м.

1. Словы, учынкі, дзеянні, якія наўмысна наводзяць іншых на памылкі.

Паддацца на з.

2. Стан падманутага; памылковае, ілюзорнае ўяўленне аб чым-н.

Увесці каго-н. у з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тампанава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; зак. і незак., што (спец.).

Увесці (уводзіць) тампон (тампоны) у рану.

|| наз. тампана́цыя, -і, ж., тампана́да, -ы, ДМ -дзе, ж. і тампанава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ушрубава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; -бава́ны; зак., што ў што.

Вярчэннем увесці ў сярэдзіну чаго-н.

У. шрубу ў дзвярную ручку.

|| незак. ушрубо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. ушрубо́ўванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падтасо́ўшчык, ‑а, м.

Разм. Той, хто падтасоўвае факты з мэтай увесці ў зман.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вітамінізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

Увесці (уводзіць) вітаміны, насычаць вітамінамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ушрубава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак., што.

Вярчэннем увесці ў сярэдзіну чаго‑н. укруціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рацыяні́раваць, -рую, -руеш, -руе: -руй; -раваны; зак. і незак., што (спец.).

Увесці (уводзіць), устанавіць (устанаўліваць) пэўны рацыён з мэтай арганізацыі правільнай сістэмы харчавання людзей ці кармлення жывёлы.

|| наз. рацыяні́раванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зака́паць¹, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. каго-што. Запэцкаць каплямі, абкапаць.

З. сурвэтку чарнілам.

2. што. Ка́паючы, увесці куды-н. (разм.).

З. лякарства ў нос.

|| незак. зака́пваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)