предупреди́тельно нареч. (любезно) ла́ска́ва, мі́ла; (вежливо) даліка́тна, ве́тліва; (внимательно) ува́жліва; (услужливо) паслу́жліва; (искательно) ліслі́ва; см. предупреди́тельный 1;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

углядзе́цца, угляджуся, углядзішся, углядзіцца; углядзімся, угледзіцеся; зак.

Уважліва гледзячы, прыглядаючыся, пастарацца ўбачыць, разглядзець каго‑, што‑н. Нахіліўшыся з лодкі, я спрабую углядзецца ў ваду. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

анке́та, ‑ы, ДМ ‑кеце, ж.

Апытальны ліст для збору пэўных звестак. Пасля гэтых імклівых пытанняў Філістовічу далі запоўніць анкету. Паслядовіч. [Бародка] уважліва і з цікавасцю перачытаў анкету, біяграфію. Шамякін.

[Фр. enquête.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парламентары́зм, ‑у, м.

Сістэма дзяржаўнага кіравання на чале з парламентам. Разумеючы бяссілле буржуазнага парламентарызму, асабліва ва ўмовах буржуазнай дыктатуры, Тарашкевіч уважліва сачыў за зжываннем парламенцкіх ілюзій у масах. Палуян.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сур’ёзна, прысл.

1. Прысл. да сур’ёзны.

2. Не жартуючы, без смеху. Чорныя гузічкі Мішкавых вачэй глядзяць уважліва, сур’ёзна. Брыль.

3. у знач. пабочн. Разм. Сапраўды. Сход пераносіцца назаўтра, сур’ёзна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

увасла́ць, усцялю, усцелеш, усцеле; пр. уваслаў, ‑слала; заг. усцялі; зак., што.

Разм. Тое, што і услаць. То жоўтай саломкай, То лёгкім пяром За дзень Уваслаў ён [шпак] уважліва дом. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нагле́дзець, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.

Уважліва наглядаючы, заўважыць, знайсці; прыгледзець з якой‑н. мэтай. Яшчэ ідучы ў лес, нагледзеў сабе мясціну дзядзька Марцін, дзе дроў было многа. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́вучыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак.

1. гл. вучыць.

2. што. Вучачы, засвоіць; развучыць.

В. замежную мову.

В. песню.

3. што. Навукова даследаваць, пазнаць.

В. прычыны засухі.

В. старажытную архітэктуру.

4. што. Уважліва назіраючы, азнаёміцца, зразумець.

В. абстаноўку.

|| незак. вывуча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і выву́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. вы́вучка, -і, ДМ -чцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прыця́міцьуважліва паглядваць, прымячаць’; ’прыпамінаць, прыгадваць’ (Нас., Байк. і Некр., Др.-Падб.), прыця́мляць, прыця́мліваць ’прымячаць’ (Нік. Очерки), прыця́мны ’прыметны’; ’памятны’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб.), прыця́мна ’прыметна’; ’помніцца, уяўляецца ў думках’, прыця́м ’заметка, прыкмета’ (Нас., Байк. і Некр.), пры́цям ’тс’ (Байк. і Некр.), прыцямка ’заметка’ (Яруш.). Да цям, ця́міць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адне́сціся, ‑нясуся, ‑нясешся, ‑нясецца; ‑нясёмся, ‑несяцеся; пр. аднёсся, ‑неслася; заг. аднясіся; зак.

Паставіцца пэўным чынам да каго‑, чаго‑н.; выявіць свае адносіны да каго‑, чаго‑н. Уважліва аднесціся да жаданняў дзіцяці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)