ціка́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Які імкнецца ўсё ўведаць, убачыць ва ўсіх падрабязнасцях. [Стрэлачнік] быў чалавек цікаўны і вельмі любіў прачуць сёе-тое. Колас. Цікаўныя суседкі адна за адной падбягалі зірнуць на Сташэвічаў лён. Чарнышэвіч. / у знач. наз. ціка́ўны, ‑ага, м.; ціка́ўная, ‑ай, ж. Вакол напіралі цікаўныя, падскаквалі, каб убачыць, каго злавілі. Хомчанка. Сабраліся члены прафкома, прафоргі і так цікаўныя. Карпюк. // Які выяўляе жаданне ўсё ўведаць, убачыць. [Раман] нават не заўважыў цікаўных і не вельмі спагадлівых позіркаў сваіх таварышаў па рабоце. Чарнышэвіч.
2. Які пашырае свой кругагляд, папаўняе веды; дапытлівы. Многаму навучыла яго [Тураўца] — уважлівага, цікаўнага — партыйная работа. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
збе́глы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які збег, уцёк адкуль‑н. Збеглы катаржнік. Збеглы ваеннапалонны. / у знач. наз. збе́глы, ‑ага, м.; збе́глая, ‑ай, ж. Убачыць збеглага.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
улицезре́ть сов., книжн., уст., теперь ирон. (увидеть) уба́чыць (твар у твар, сваі́мі вача́мі, пе́рад сабо́й).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
угле́дзець, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак.
1. каго-што, без дап. і з дадан. Заўважыць, прымеціць, згледзець.
У прыцемку я не ўгледзела, хто ішоў.
2. за кім-чым. Дагледзець, прасачыць за кім-, чым-н. (разм.).
За ўсімі не ўгледзіш.
3. што ў чым. Устанавіць, выявіць, убачыць.
У. сур’ёзную памылку ў артыкуле.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
увачаві́дкі нареч.
1. на глаза́х;
даро́га ўвачаві́дкі падсыха́ла — доро́га на глаза́х подсыха́ла;
2. воо́чию;
уба́чыць (упэ́ўніцца) у. — уви́деть (убеди́ться) воо́чию
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
падгле́дзець, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак.
1. Зак. да падглядаць.
2. што і без дап. Выпадкова або знарок наглядаючы, убачыць, заўважыць. Яму хапае спраў — аж лішне, можа, На той зямлі, дзе зведаў хлеба смак, Дзе ўпершыню падгледзеў, як прыгожа Кладзе на вокны ўзор мароз-мастак. Гілевіч. // перан. Убачыць, зразумець, наглядаючы, удумваючыся. Першымі спробамі падгледзець самабытнае і непаўторнае ў родным краі і ўяўляюцца нам сёння раннія вершы Багдановіча пра лесуноў і вадзянікоў. Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уба́чаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад убачыць.
2. у знач. наз. уба́чанае, ‑ага, н. Тое, што ўспрынята зрокам. Усё адчутае, убачанае і перажытае не давала .. [Надзі] заснуць. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адлюстрава́нне, -я, н.
1. гл. адлюстраваць.
2. Адбітак прадмета на гладкай люстраной паверхні.
А. дрэў у вадзе.
3. Адбітак у нашай свядомасці з’яў аб’ектыўнай рэальнасці.
Навуковая тэорыя адлюстравання.
4. Тое, што ўвасабляецца ў мастацкіх вобразах і малюнках.
А. жыцця ў мастацкім творы.
5. Тое, што з’яўляецца вонкавым выяўленнем чаго-н.; адбітак.
Убачыць а. радасці ў вачах.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
заме́тны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Такі, якога можна заўважыць, убачыць, распазнаць. Стала смутна ў хаце, Як бы з усіх куткоў і шчылін, З усіх чуць-чуць заметных звілін Сюды бяда панапаўзала. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прадугле́дзець, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.
Наперад убачыць, угадаць магчымасць чаго‑н. — Я пачуў чужыя крокі і схапіўся за пісталет. Ён [Савіч] прадугледзеў гэта. Сказаў з-за вугла: «Не ўздумайце страляць». Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)