салі́дны, -ая, -ае.
1. Трывалы, надзейны, добра зроблены.
Салідная пабудова.
2. Грунтоўны, важны, глыбокі, сур’ёзны, прадстаўнічы.
Салідная фігура.
Салідная ўстанова.
Салідная адукацыя.
3. Пра ўзрост: не малады, сталы.
Жанчына саліднага ўзросту.
4. Значны па велічыні, памеры, сіле і пад.
Салідныя грошы.
5. Мажны, поўны (пра чалавека).
Саліднай камплекцыі.
|| наз. салі́днасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
скалі́сты, ‑ая, ‑ае.
З мноствам скал; падобны на скалы. Горы цягнуліся далёка-далёка, як хапала вока. Голыя, скалістыя, пахмурыя. Шыцік. На скалістых выступах стракацелі рознакаляровыя хусткі, кашулі, плацці. Савіцкі. // Трывалы, як скала. Золата ў нетрах залегла скалістых. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трыва́ласць ж.
1. про́чность, надёжность;
2. сто́йкость; про́чность;
3. выно́сливость, сто́йкость; терпели́вость;
4. разг. пита́тельность, сы́тность;
1-4 см. трыва́лы
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
фундамента́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Трывалы, моцны, вялікі. Фундаментальнае збудаванне. // перан. Грунтоўны, глыбокі па зместу. Фундаментальны твор. □ «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры» .. задумана як фундаментальная абагульняючая праца. «Полымя».
2. Асноўны, галоўны. Фундаментальная бібліятэка.
•••
Фундаментальныя даследаванні — тэарэтычныя працы, якія вывучаюць глыбінныя заканамернасці развіцця прыроды, грамадства і мыслення.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Выно́сны ’прамы, высокі (аб дзераве)’ (БРС, Клім.), выно́сісты, выно́слівы ’высокі, тонкі’ (Мат. Гом.). Рус. выносно́й ’моцны, трывалы; ураджайны (год)’, чэш. vznešený ’ўзняты, знатны’, дыял. výnosný ’багаты, радавіты’. Утварэнне ад выносіць з суф. ‑н‑; параўн. таксама ўкр. вино́ситися ’падымацца, узнімацца, узносіцца’ (Гл. Махэк₂, 396).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сто́йкий
1. в разн. знач. сто́йкі;
сто́йкая го́рная поро́да сто́йкая го́рная паро́да;
сто́йкая инфе́кция мед. сто́йкая інфе́кцыя;
сто́йкий газ сто́йкі газ;
сто́йкий хара́ктер сто́йкі хара́ктар;
сто́йкая уве́ренность сто́йкая (цвёрдая) упэ́ўненасць;
сто́йкое равнове́сие физ. сто́йкая раўнава́га;
2. (выносливый) трыва́лы;
сто́йкий челове́к трыва́лы чалаве́к;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
грунто́ўны, ‑ая, ‑ае.
Трывалы, глыбокі. Грунтоўныя веды. // Які характарызуецца сур’ёзнасцю, глыбінёй, падрабязнасцю; абгрунтаваны чым‑н. Лабановіч здзівіўся, калі на цэлы рад яго запытанняў вучань даваў дакладныя і грунтоўныя адказы. Колас. Высокі мастацкі густ, добрае веданне рускай, беларускай і ўкраінскай літаратур, а таксама літаратур другіх народаў дазволілі Максіму Багдановічу пісаць тэарэтычна грунтоўныя і цікавыя.. артыкулы. Шкраба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
даўгаве́чны, ‑ая, ‑ае.
Здольны жыць, існаваць доўгі час, многа гадоў. Смольная хвоя — вельмі моцнае і даўгавечнае дрэва. Чорны. Лявон перабраў у памяці род дзядзькоў, гэта значыць бацькавых братоў. Даўгавечны род. Гадоў па восемдзесят пяць, па дзевяноста, а ўсе жывуць. Ермаловіч. // Разлічаны на доўгі час; трывалы. Змайстраваў сабе бусел даўгавечнае гняздо. Колас. Беларускія аўтамашыны.. будуць самымі надзейнымі і даўгавечнымі. «Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
соли́дный
1. (прочный, надёжный) трыва́лы, мо́цны, грунто́ўны;
2. (важный, представительный) пава́жны, самаві́ты;
3. (серьёзный, не легкомысленный) сур’ёзны, ста́лы;
4. (значительный) зна́чны; (большой) вялі́кі.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Трва́лы ‘моцны, які можа вытрымаць’, трваць ‘працягвацца, існаваць (пра звычай)’, ‘быць ва ўжытку, доўга служыць (пра хамут і інш.)’ (Нас.), трва́ла пагода ‘добрае надвор’е’ (свісл., ЛА, 5), ст.-бел. трвалый ‘моцны, надзейны, стойкі’, трвати ‘трываць’ (1507 г., ГСБМ). Са ст.-польск. trwały ‘моцны, устойлівы, сталы’, ад trwać ‘трываць’ (Булыка, Лекс. запазыч., 197). Параўн. таксама трыва́лы (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)