се́на, ‑а, н.

Скошаная і высушаная трава, якая ідзе на корм жывёле. Стог сена. □ Непадалёк ад дарогі чарнела капа сена. Скрыган. [Засмужац] завёў каня ў хлеў, у зацішку рассядлаў, падкінуў яму сена і тады ўвайшоў у хату. Мележ. // Трава, прызначаная для нарыхтоўкі такога корму. За працу майстры атрымліваюць лес для будовы, косяць сена на пагранічных лугах. Брыль.

•••

Колам і сена травіць гл. травіць.

Сабакам сена косіць гл. касіць ​1.

Як іголка ў стозе сена гл. іголка.

(Як) сабака на сене гл. сабака.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

растраві́ць, ‑траўлю, ‑травіш, ‑травіць; зак., каго-што.

1. Разм. Моцна раздражніць. [Міканор:] — Растравілі [курэй] мясам, а цяпер яны адна адну заклёўваюць. Кулакоўскі.

2. Спец. Паглыбіць або падняць рэльеф чаго‑н. з дапамогай кіслаты або іншых едкіх рэчываў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бло́ціцьтравіць пасевы, сенажаці’ (Янк. Мат.). Здаецца, запазычанне з польск. błocić ’пэцкаць’ (ад błoto ’балота, багна’). Параўн. кантэкст: «Ня столькі зье́лі тае канюшы́ны, ко́лькі збло́цілі».

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тра́ўля ‘патрава’ (Некр. і Байк.). Да траві́ць (гл.). Суф. ‑л‑я азначае вынік дзеяння (Сцяцко, Афікс, наз., 54). Значэнне ‘бязлітаснае праследаванне, ганенне’ (Др.-Падб.), хутчэй за ўсё, пад уплывам рус. тра́вля ‘цкаванне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Растраві́ць ’моцна раздражніць, развярэдзіць’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), растраўля́цца ’расстройвацца, быць у тузе’ (Ян.), сюды ж растра́ўка (растра́вка) ’развярэджанне’, растра́ўца (растра́вца) ’хто расстройвае, разладжвае’ (Нас.), да апошняга параўн. ст.-бел. ростравца ’растратчык’ (Ст.-бел. лексікон). Да травіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

стра́вливатьI несов.

1. (натравливать друг на друга) зво́дзіць, нацко́ўваць;

2. (посев, корм) прост., с.-х. траві́ць, страўля́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стравля́тьI несов., разг.

1. (натравлять друг на друга) зво́дзіць, нацко́ўваць;

2. (посев, корм) прост., с.-х. траві́ць, страўля́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

патраві́ць, ‑траўлю, ‑травіш, ‑травіць; зак., што.

Знішчыць, папсаваць траву, пасевы і пад.; зрабіць патраву. А застануцца там два шнуркі дзядзькавай сенажаці, дык іх патравяць, патопчуць коні. Колас. Не прайшло двух тыдняў, як Ліпніцкі прыляцеў у Сячанку сварыцца, што вясковыя коні атаву патравілі ля рэчкі. Чарот. За тыя дні я патравіў каровамі многа пасеваў, нарабіў не раз шкоды. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вари́ть несов.

1. в разн. знач. вары́ць; (о пище — ещё) гатава́ць;

2. (о пищеварении) траві́ць;

голова́ (не) ва́рит галава́ (не) ва́рыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ператраваць (?), параўн. іншую рэканструкцыю і іншае тлумачэнне: пірэтраваць, магчыма, ’вандраваць, валачыцца, падарожнічаць’ у песні: А мой міленькі трэніруе. Ой, нігды ў дому не пануе. Ой, ранюсенька од ’ежджае. Да перад сьветам прыяжджае (Федар. 7, Дад., 237). Да травіць, труць ’паіць атрутай’, перан. ’псаваць нервы, здзекавацца’, менш верагодна з польск. penetrować ’шнарыць, шукаць, абследаваць’ з наступнай менай семантыкі (?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)