блю́до ср.
1. (посуда) тале́рка, -кі ж., блю́да, -да ср.;
2. (кушанье) стра́ва, -вы ж.;
обе́д из трёх блюд абе́д з трох страў.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пло́шка ж., уст.
1. мі́ска, -кі ж.; (блюдце) спо́дак, -дка м.; (тарелка) тале́рка, -кі ж.;
2. (светильник) кагане́ц, -нца́ м.;
заже́чь пло́шку запалі́ць кагане́ц.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
◎ Пульга́ ’мяцеліца, завіруха’ (лід., Сцяшк. Сл.; Бяльк.; усх.-маг., ЛА, 2), пу́льга ’пурга, завіруха’ (Юрч.), рус. пульга ’тс’. Няясна, магчыма, самастойнае ўтварэнне ад дзеяслова тыпу пульгаць ’кідаць’ пад уплывам рус. пурга. Гл. пурга і наст. слова. Астроўскі (Studia Etym. Brun. 2, 157) бачыць тут ратацызм (замену плаўных р < л) тыпу паралюш/ паляру́ш, талерка/ тарэлка і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Патэ́льня, патэ́льна, патэ́ліна, пэтэ́льня, пятэ́льня ’скаварада’ (ТСБМ; докш., Янк. Мат.; Др.-Падб., Сцяшк., Гарэц., Шпіл., Касп., Сл. ПЗБ) ’бляха (у пліце)’ (Шат.), ст.-бел. пателя (пательня, петелня) ’металічная талерка’, ’патэльня’ (XVI ст.) запазычаны са ст.-польск. patela, patelnia ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 103), якія з нар.-лац. ці з сярэдневяковага кніжн. лац. patella ’патэльня’ < patina ’тс’ (Трубачоў, Ремесл. терм., 298).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
паленава́цца, ‑лянуюся, ‑лянуешся, ‑лянуецца; зак.
1. Не зрабіць чаго‑н. з-за ляноты. Нартыш хацеў закурыць, але перадумаў, паленаваўся выходзіць у халодную кухню. Няхай. — Я сёння нібы прадчувала, што вы зойдзеце, і таму не паленавалася прыгатаваць наш агульны ласунак. Вось ваша талерка. Паслядовіч.
2. Ленавацца некаторы час. [Лёня] грозна зірнуў на Валодзю і Алеся, якія любілі паленавацца і пры зручным выпадку стараліся пазбавіцца ад любой работы. Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сту́дзень 1, ‑я, м.
Першы месяц каляндарнага года. А ў студзені — на белым полі Наўкруг чысцюткія снягі... Даруй, зямля, што я ніколі Аддаць не здолею даўгі. Матэвушаў. — Халадэча! У студзені мароз быў невялікі, а ў лютым з першых дзён раз’юшыўся... М. Ткачоў.
сту́дзень 2, ‑ю, м.
Разм. Тое, што і студзіна, квашаніна. Вылі на стале таксама масла, пульхныя дамашнія пірагі, талерка студзеню, пакрытага белым тлушчам. Гаўрылкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чайна́я, ‑ой, ж.
1. Грамадская сталовая, дзе наведвальнікі могуць выпіць чаю і паесці. Шафёр спыніў машыну каля чайной. Тут можна было выпіць шклянку чаю, перакусіць. Ермаловіч. Яўген вылез з аўтобуса, забег у чайную, выпіў шклянку гарбаты і весела паджгаў у вёску. С. Александровіч.
2. Уст. Пакой, у якім п’юць чай. Талерка стаіць на століку ў чайной (так завецца маленькі пакой, дзе гатуюць чай). Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ме́лкі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае невялікую глыбіню; проціл. глыбокі. Зямля падсыхала, рэкі рабіліся мелкімі і вузейшымі. В. Вольскі. // Які робіцца на нязначную глыбіню. Мелкае ворыва. // Размешчаны на невялікай глыбіні, недалёка ад паверхні. Недалёчка ад берага стаяў нізенькі зруб. Там біла крыніца. Калі ўгледзішся ў яе мелкае дно, відаць, як кіпіць там вада. Лынькоў.
2. З нізкімі краямі, з меншай глыбінёй у параўнанні з іншымі аднароднымі прадметамі. Мелкая талерка. Мелкія галёшы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спо́дак, ‑дка, м.
Невялікая талерка з паднятымі берагамі, на якую ставіцца кубак або шклянка. — Распранайцеся ж ды сядайце за стол, — звярнулася гаспадыня да госця, а сама расстаўляла шклянкі і сподкі, увіхаючыся каля стала. Колас. — Мы зробім яму з гэтых дошак будку і будзем карміць кожны дзень, — гаварыў Андрэй, тыцкаючы сабачку носам у сподак з малаком. Ваданосаў. Неўзабаве Ганна Карпаўна прынесла з кухні патэльню з яечняй, бохан хлеба і сунічнае варэнне на сподку. Сіняўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трэ́шчына, ‑ы, ж.
Шчыліна на месцы разлому, разрыву, пашкоджання паверхні чаго‑н. Там стаяў белы гліняны кубак, чайнік з адбітым рыльцам, талерка з рудою трэшчынаю, усё гэта пустое, сухое, чыста памытае. Арабей. Зламанай лініяй пралезла трэшчына на лёдзе ад берага да берага. Броўка. // перан. Пра разлад, разыходжанні паміж кім‑н. [Хоня:] — З сягонняшняга дня любоў мая дала трэшчыну! Мележ. [Харытон:] — А наконт Булыгавага вывадка прама скажу: яшчэ ў сваім зародку даў ён вялікую трэшчыну. Бажко.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)