бо́йка 1, ‑і, ДМ ‑йцы; Р мн. боек; ж.

Прылада для збівання масла з вяршкоў малака, са смятаны. Накрыўка ў бойцы выскачыла, і ўся смятана вылілася. Якімовіч.

бо́йка 2, ‑і, ДМ ‑йцы; Р мн. боек; ж.

Сварка, сутычка з узаемнымі пабоямі; бой. Хацелася сваімі вачамі пабачыць тыя месцы, дзе не так даўно ішла такая бойка, якой яшчэ не ведаў свет. Кулакоўскі. // перан. Змаганне, барацьба з чым‑н., за што‑н. Трактары — гэта коні сталёвай хады — выйшлі ў бойку змагацца з нягодай. Хведаровіч.

бо́йка 3, прысл.

Жвава, энергічна. Гандаль ідзе бойка. □ Недзе побач бойка ціўкала сініца. Лынькоў. А з дзядзькам пойдзеш — так цікава! Яны [хлопцы] йдуць бойка і рухава, Бо зімні холад падганяе. Колас. — Добры дзень, — павіталіся мы з дзяўчынкай. — Добры дзень, калі не жартуеце, — бойка адказала [Аніся]. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Стрына́тка, страна́тка ‘пліска’ (маладз., барыс., Сл. ПЗБ), ‘аўсянка’ (Песні сямі вёсак), струна́тка ‘дробная птушка’ (мядз., Жыв. сл.), струна́тачка ‘нейкая птушка, можа быць, сініца або аўсянка’ (Тур.), стрына́тка, стрыгна́тка ‘невялічкая шэрая птушка, якая адлятае на зіму’ (Мядзв.), ‘стрыж; птушка з жоўтым апярэннем’ (Сцяшк.), стрыгна́тка ‘аўсянка’ (Мат. Маг.), странадка ‘птушка Tringa clareola’ (Меер Крыч.), старнатка ‘аўсянка, Emberiza, citrinella’ (там жа), сцернадка (стернадка) ‘аўсянка’ (Шымк. Собр.), стрина́дка, стригна́дка, стрегно́тка ‘нейкая птушка’ (Шн. 1, 525, 526), стырна́тка ‘пліска’ (беш., Нар. сл.), старына́тка ‘тс’ (Бяльк.). Укр. стре́надка ‘аўсянка’, рус. стрена́тка ‘тс’, польск. strznadl, trznadel, trzynadl, strdnal, styrnadl, sternal, в.-луж. stnadź, sknadź, knadź, н.-луж. tśnarl, tšnarl, чэш. strnad, strnádka, славац. strnádka, серб.-харв. стрна̀дица, славен. strnȃd, strnȃda, балг. сарна́тка ‘маленькая, падобная на вераб’я птушка з карычневай плямкай на шыі, што зімуе ў Балгарыі’. Прасл. *strьnadь (або *strnadь — Булахоўскі, ИАН ОЛЯ, 7, 105 і наст.) параўноўвалі з літ. stárta, дыял. stérta, лат. stā́ste, stā́rsta ‘стрынатка’ і звязвалі з прасл. *(s)tьrnъ ‘іржышча’ (Міклашыч, 322; Махэк₂, 582; Скок, 3, 347), супраць чаго па фанетычных прычынах Бязлай, 3, 330. Меркавалі таксама аб гукапераймальным паходжанні ад крыку птушкі; гл. Фасмер, 3, 776; Брукнер, 582; Шустар-Шэўц, 1290. Сной (у Бязлай, 3, 330) разглядае слова як кампазіт з першай часткай ад і.-е. *kʼri‑m(e)n, параўн. грэч. κριμνον ‘грубая ячная мука’, з іншым суфіксам ‑λριυή ‘ячмень’, алб. dríthë ‘пшаніца’ і інш. з першасным значэннем ‘якая есць жыта, зерне’, параўн. стрынатка гуменная ‘птушка Emberiza milliaria’ (Ласт.), рус. овсянка, просянка ‘тс’ і інш. Гл. яшчэ Антропаў, Назв. птиц, 365–367.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лепш нареч. сравнит. ст. лу́чше, полу́чше;

тым л. — тем лу́чше;

як мага́ л. — как мо́жно лу́чше;

л. за ўсё — лу́чше всего́;

л. не трэ́ба — лу́чше не на́до;

л. по́зна, як ніко́ліпосл. лу́чше по́здно, чем никогда́;

у гасця́х до́бра, а до́ма л.посл. в гостя́х хорошо́, а до́ма лу́чше;

л. благі́ мір, чым до́брая сва́ркапосл. худо́й мир лу́чше до́брой ссо́ры;

л. сіні́ца ў рука́х, чым жураве́ль у не́бепосл. лу́чше сини́ца в рука́х, чем жура́вль в не́бе;

л. з разу́мным згубі́ць, чым з ду́рнем знайсці́посл. лу́чше с у́мным потеря́ть, чем с глу́пым найти́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зна́чыць 1, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак., каго-што.

1. Памячаць, ставячы знак, метку і пад. Кастусь нарыхтаваў альховых пруткоў, і яны пачалі адбіраць і значыць кусты. Дубоўка. Авечку латкамі, бывае, значаць, каб распазнаць у табуне лягчэй. Таўлай.

2. Вызначаць, указваць сабой шлях, дарогу і пад. Твой сын болей гора не ўбачыць, Што зведалі маці і бацька, Бо сцяг яму Леніна значыць Дарогу ў заўтра, у вякі. Прыходзька. Дарогу значаць рэк і рэчак Ступені стромкія плацін. Гаўрусёў.

зна́чыць 2, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак.

1. Мець той ці іншы сэнс, азначаць (пра словы, знакі, жэсты і пад.). Так, звузіла сваё значэнне слова бульба, якое ў лацінскай мове значыла клубень, караняплод (лац. bulbus — «клубень»), а ў беларускай толькі пэўны від караняплодаў. Юргелевіч. Калі дзед бярэцца за бараду, гэта значыць, што ён узрушаны, узлаваны. Лынькоў. // Сведчыць аб чым‑н. Цётка маўчала, а гэта значыла: жыць было можна. Ракітны.

2. Мець значэнне, вагу, быць істотным; адыгрываць ролю. Цяпер Бондар рэдка думае пра Гэлю, а яшчэ чатыры, нават тры гады назад яна значыла для яго вельмі многа. Навуменка. У руках сініца значыць Больш за жураўля ў блакіце. Маляўка.

3. у знач. пабочн. Такім чынам, выходзіць. Удзень з дрэў капала. Надвячоркам жа на галінах выраслі тонкія ледзяшы. Значыць, пачало падмарожваць. Бяспалы. Раптам, схамянуўшыся, Максім устае: над галавой чутна тупаніна. Значыць, параход пад’язджае да чарговага прыпынку. Каршукоў.

•••

Нічога не значыць — не мець значэння, быць неістотным; не адыгрываць ролі. Коска для .. [Мікалая] нічога не значыла — нуль, не больш. Якімовіч.

Што значыць хто ці што — пры ўказанні на асаблівасць каго‑, чаго‑н., пры жаданні растлумачыць што‑н. уласцівымі каму‑, чаму‑н. якасцямі. — Вось што значыць Савецкая ўлада, — задаволена гаварыў Лазавік. — Папы і тыя стрыгуцца, ідуць нам служыць. Хомчанка.

значы́ць, ‑чы́ць; незак.

Абл. Паказваць на цельнасць (звычайна пра карову). Наста думае, што карова будзе цяліцца толькі ў канцы месяца, а можа аж пасля каляд, нядаўна значыць пачала. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

не́ба (мн. нябёсы) ср. не́бо;

ку́пал н. — небосво́д;

пад адкры́тым не́бам — под откры́тым не́бом;

быць на сёмым не́бе — быть на седьмо́м не́бе;

памі́ж (між) не́бам і зямлёй — ме́жду не́бом и землёй;

тра́піць па́льцам у н. — попа́сть па́льцем в не́бо;

як з н. звалі́ўся — как с не́ба свали́лся;

як гром з я́снага н. — как гром среди́ я́сного не́ба;

(як) н. і зямля́ — (как) не́бо и земля́;

зо́рак з н. не хапа́е — звёзд с не́ба не хвата́ет;

н. з аўчы́нку здало́ся — не́бо с овчи́нку показа́лось;

не́бу го́рача бу́дзе (ста́не) — не́бу жа́рко бу́дет (ста́нет);

лепш сіні́ца ў рука́х, чым жураве́ль у не́бепосл. лу́чше сини́ца в рука́х, чем жура́вль в не́бе;

ад зямлі́ адарва́ўся і н. не даста́ўпосл. от земли́ оторва́лся и не́ба не доста́л

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Суні́цы ’расліна Fragaria vesca L. і яе плады’ (ТСБМ, Кіс., Ласт., Нік., Оч., Растарг., Сержп., Сл. ПЗБ, ЛА, 1), ’тс’, ’клубніцы’ (ТС), суні́ца ’ягада расліны Fragaria vesca L.’ (Нас., Некр. і Байк., Нік., Оч., Федар. 4, Пятк. 2, Шымк. Собр., Бяльк., Сл. ПЗБ), ’ягада клубніц, Fragaria collina L.’ (Ласт.), зуніца ’ягада Fragaria vesca L.’ (Меер Крыч.), суні́чка ’тс’ (Тур.). Укр. суни́ця, рус. паўдн. і зах. суни́ка, суни́ца (толькі смал. і бранск., г. зн. беларусізмы, гл. Мяркулава, Очерки, 117–118), польск. дыял. sunica, sonica, ст.-польск. sunica, sumnica, sumniczki, н.-луж. sunica, палаб. saunaićă (*sunica) ’клубніцы’, серб.-харв. sȕnica ’маліна’, балг. дыял. суни́ца ’суніцы; брусніцы’, рэдка ’садовыя клубніцы’, дыял. зу́ница ’маліна’, макед. суница ’лясныя ягады, Fragaria vesca L.’. Славянскія рэліктавыя словы ў адпаведных нямецкіх дыялектах: Saneitschen, Szameitschen, Schärneitschen, Sannerzen, Somgetzen (гл. Шустар-Шэўц, 1378). Існуе некалькі этымалагічных версій, аднак цяжка якой-небудзь з іх аддаць перавагу. Прасл. *sunica ’суніцы; клубніцы’, якое, як мяркуюць, роднаснае ст.-інд. śōna‑ ’чырвоны, ярка-чырвоны’, çōņitam ’кроў, смала дрэва’ (гл. Патабня, РФВ, 4, 283; Развадоўскі, RO, 1, 94), якія далей да і.-е. *ḱeu‑no‑s ’светлы, бліскучы’; гл. Покарны, 594; Скок, 3, 362; Шустар-Шэўц, Зб. Слаўскаму, 335–338. Брукнер (526), Бярнар (RÉS, 27, Зб. рэканструявалі назву як *sǫ‑ і *nicь да прасл. *niknǫti ’нікнуць’, параўн. тлумачэнне Ластоўскага: “суніцыя ягады, якія пахілены ніц, тварам уніз” (Ласт., 794). Да гэтай жа версіі схіляецца Мяркулава (там жа), якая ўзнаўляе як прасл. *sǫnica ’ягада, якая нікне да зямлі’ (параўн. пазёмкі, рус. земляніка). Бязлай (Eseji, 135) на падставе славен. samónica ’брусніцы, Vaccinium vitis-idaea L.’, ст.-польск. sumnice, sumniczki ’суніцы’ мяркуе пра зыходнае *samonikva, г. зн. ’ягады, якія растуць (з’яўляюцца, прарастаюць, гл. узнікаць) самі па сабе’, гл. таксама ў Праабражэнскага (1, 607), сумненні ў Фасмера (3, 804). Паводле Бонка (SEPS, 5, 237), у аснове матывацыі — размнажэнне пры дапамозе адросткаў (“вусоў”), у выніку чаго расліна “sunie się (płoży się) po ziemi” (гл. сунуць). Непрымальная думка Эндзеліна (RS, 10, 221), які параўноўваў з лат. sūna(s) ’мох’, sûnûkslis ’нарыўным пузырок’, якія таксама не маюць пэўнай этымалогіі, да таго ж суніцы не растуць у моху. Пра ранейшыя спробы этымалагізацыі, у тым ліку вывядзенне са ст.-прус. sunis ’сабака’ (як бы ’сабачыя ягады’), гл. Папоў, Из истории, 51. Гл. таксама Крывіцкі, PC, 2002, 8, 39–41 (мяркуецца пра інавацыю перыяду ВКЛ, што пярэчыць агульнаславянскаму распаўсюджанню). Гл. таксама сініца2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трэск ‘сухі рэзкі гук, утвораны пры ламанні, трэсканні, разрыванні’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Ласт., Касп.), ‘шум, які ўтвараецца пры рабоце механізмаў, інструментаў’ (ТСБМ), ‘шуміха, пустыя размовы, балбатня’ (там жа), тры͡еск ‘трасканіна’ (Вруб.), трэ́скот ‘тс’ (ТС), трэск‑по́раск ‘шум, траскатня’ (Варл.). Укр. тріск, трі́скіт, тря́скіт ‘трэсканне, лясканне’, рус. треск, тро́скот ‘тс’, ст.-рус. трѣскъ ‘тс’, ‘гром’, польск. trzask, troskot ‘траскатня’, trzask‑prask ‘трах-бах, хутка’, чэш. třesk, třeskot, třaskot, славац. tresk ‘трэск’, ‘трэсь’, славен. trèsk ‘трэсь, лясь, бабах’, trésk ‘удар грому’, ‘шум’, харв.-чак. trȉjesak, trisk ‘гром’, серб. тре̂сак ‘трэск, гук, грукат’, тре̏с, трас ‘трэсь, бах’, балг. тря́сък ‘трэск, гром, грукат’, тряс ‘трах, лясь’, макед. тресок, трескот ‘трэск, грукат’. Прасл. *trěskъ на аснове гукапераймання, першапачаткова звязанага з громам і маланкай (Фасмер, 4, 99–100; ЕСУМ, 5, 645;), роднаснае літ. traškùs ‘крохкі’, traskà ‘крохкасць’, treškė́ti, traškė́ti ‘трашчаць, патрэскваць’, ‘ляскаць, цмокаць, цокаць’, лат. trašķis ‘шум, шоргат’, літ. tróškis ‘трэшчына’ (Мюленбах-Эндзелін, 4, 223; Покарны, 1072; Буга, Rinkt., 1, 488; 2, 573; Скок, 3, 502; Брукнер, 579); сюды ж далучаюць гоц. þriskan ‘малаціць’, ga‑þrask ‘ток’, нова-в.-ням. dreschen ‘малаціць’ (Сной₂, 781; Арол, 4, 100). Асновай для ўтварэння *trěskъ з’явіліся гукапераймальныя выклічнікі тыпу трэсь, польск. trzas, балг. тряс і ўтвораны на іх базе дзеяслоў *trěsk‑a‑ti і інш. (Борысь, 646–647). Сюды ж трэ́скацца ‘лопацца’ (Сцяшк., Байк. і Некр., Яруш., ТСБМ), ‘разрывацца ад крыку’ (Шат.), трэ́скаць ‘ламаць, утвараючы трэск’ (Нас.), ‘прагна есці’ (Нас., Бяльк., Растарг.), ‘есці хапаючы’ (Юрч. Сін.), ‘моцна ўдараць’ (петрык., Яшк. Мясц.), ‘лопаць’ (лях., Сл. ПЗБ), трэ́снуць ‘стварыць трэск’, ‘з трэскам раскалоцца, разламацца, утварыць трэшчыну’, ‘разарвацца’, ‘моцна ўдарыць, стукнуць’ (ТСБМ, Яруш., Нас., Касп., Сл. ПЗБ, ТС), ‘кальнуць (пра прыступ вострага болю’ (астрав., Сл. ПЗБ), ‘надысці (пра моцны мароз)’ (Ян.); тры͡ескаті ‘лопацца, трэскацца’, тры͡еска ‘трэшчына, расколіна’ (Вруб.), трэ́сканне ‘трасканіна’ (Нас.), траскані́на, траската́нне, траскатня́, тръскані́на, трыскатня́, трасканя́ ‘працяглы трэск, шум, стук’, ‘бясконцая балбатня, пустыя размовы’ (ТСБМ, Бяльк., Юрч. Вытв.; мёрск., Нар. словатв.; рагач., паст., Сл. ПЗБ); траската́ць ‘балбатаць’ (Юрч. Вытв.), траскатну́ць ‘пусціць пагалоску’ (Юрч. СНЛ), тріскыта́ньнік, траску́н, траскату́н, траскацёлка ‘балбатун’ (Юрч. СНС, Юрч. Вытв., Юрч. СНЛ); траскуно́к, траску́нчык ‘дзіцё са звонкім голасам’ (Юрч. СНЛ), траску́нчыксініца’ (слонім., Арх. Фед.), ‘моцны мароз’ (ТСБМ; мёрск., ЖНС), траску́н ‘тс’ (люб., ЛА, 2, ЛА, 5); траску́нчык ‘тонкі лёд’, трэску́шкі ‘дзіцячая гульня: дзеці бегаюць па маладым лёдзе, які моцна ўгінаецца і трашчыць’ (ТС); траску́шчы, трэску́чы ‘траскучы (пра мароз)’ (Жд. 2, ТС), трэ́сь! — пра трэск (полац., мсцісл., Нар. лекс., ТСБМ); ‘бух’, ‘хрусь, трэсь’, ‘хап’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рука́ в разн. знач. рука́;

р. балі́ць — рука́ боли́т;

паці́снуць руку́ каму́е́будзь — пожа́ть ру́ку кому́-л.;

уме́лыя ру́кі — уме́лые ру́ки;

падрабі́ць чыю́е́будзь руку́ — подде́лать чью́-л. ру́ку;

адда́ць каго́-, што-не́будзь у чужы́я ру́кі — отда́ть кого́-, что́-л. в чужи́е ру́ки;

узя́ць ула́ду ў свае́ ру́кі — взять власть в свои́ ру́ки;

вы́даць гро́шы на ру́кі — вы́дать де́ньги на́ руки;

ру́кі па швах!воен. ру́ки по швам!;

ру́кі ў бо́кіспорт. ру́ки на бёдра;

сярэ́дняй рукі́ — сре́дней руки́;

пра́вая р. — пра́вая рука́;

до́ўгія ру́кі — (у каго) дли́нные ру́ки (у кого);

пэ́цкаць ру́кі — мара́ть (па́чкать) ру́ки;

ру́кі каро́ткія — ру́ки ко́ротки;

ру́кі свярбя́ць — ру́ки че́шутся;

ру́кі прыкла́сці — ру́ки приложи́ть;

умы́ць ру́кі — умыть ру́ки;

злажы́ць ру́кі — сложи́ть ру́ки;

ру́кі апуска́юцца — (у каго) ру́ки опуска́ются (у кого);

махну́ць руко́й — (на каго, што) махну́ть руко́й (на кого, что);

разво́дзіць рука́мі — разводи́ть рука́ми;

ісці́ руко́ю — идти́ успе́шно; везти́;

на руку́ — на́ руку;

пад руку́ — (говорить и т.п.) по́д руку;

прасі́ць рукі́ — проси́ть руки́;

руко́й пада́ць — руко́й пода́ть;

ру́кі прэч! — ру́ки прочь!;

лёгкая р. — лёгкая рука́;

ця́жкая р. — тяжёлая рука́;

браць у ру́кі — брать в ру́ки;

біць па рука́х — бить по рука́м;

вы́пусціць з рук — вы́пустить из рук;

вы́рваць з рук — вы́рвать из рук;

на рука́х насі́ць — на рука́х носи́ть;

трыма́ць руку́ — (чыю) держа́ть ру́ку (чью);

тра́піцца пад руку́ — попа́сться по́д руку;

трыма́ць у рука́х — (каго) держа́ть в рука́х (кого);

браць го́лымі рука́мі — брать го́лыми рука́ми;

адбі́цца ад рук — отби́ться от рук;

сысці́ з рук — сойти́ с рук;

прыбра́ць да рук — прибра́ть к рука́м;

даць во́лю рука́м — дать во́лю рука́м;

р. не падыма́ецца — рука́ не поднима́ется;

з пусты́мі рука́мі — с пусты́ми рука́ми;

на ско́рую руку́ — на ско́рую ру́ку;

з рука́мі адарва́ць — с рука́ми оторва́ть;

ісці́ мі́ма рук — плыть ми́мо рук;

як руко́й зняло́ — как руко́й сня́ло;

на рука́х паме́рці — на рука́х умере́ть;

абе́дзвюма рука́мі падпіса́цца — обе́ими рука́ми подписа́ться;

абе́дзвюма рука́мі ўхапі́цца — обе́ими рука́ми ухвати́ться;

трыма́цца рука́мі і зуба́мі — держа́ться зуба́ми;

мець на рука́х — (каго) име́ть на рука́х (кого);

узя́ць сябе́ ў ру́кі — взять себя́ в ру́ки;

ма́йстар на ўсе ру́кі — ма́стер на все ру́ки;

не з тваі́мі рука́мі — не с твои́ми рука́ми;

па кане́ц рук — лишь бы с рук;

набі́ць руку́ — (на чым) наби́ть ру́ку (на чём);

падня́ць руку́ — (на каго) подня́ть ру́ку (на кого);

нячы́сты на руку́ — нечи́стый на́ руку;

па рука́х хадзі́ць — по рука́м ходи́ть;

як без рук — как без рук;

абы́ з рук — лишь бы с рук;

не з рукі́ — не с руки́;

з рук у ру́кі — из рук в ру́ки;

налажы́ць руку́ — (на што) наложи́ть ру́ку (на что);

налажы́ць на сябе́ ру́кі — наложи́ть на себя́ ру́ки;

сядзе́ць злажы́ўшы (скла́ўшы) ру́кі — сиде́ть сложа́ ру́ки;

сустрака́ць з распасцёртымі рука́мі — встреча́ть с распростёртыми объя́тиями;

р. не задрыжы́ць — рука́ не дро́гнет;

не апуска́ючы (не склада́ючы) рук — не поклада́я рук;

ру́кі не дахо́дзяць — (да чаго) ру́ки не дохо́дят (до чего);

як не сваі́мі рука́мі — как не свои́ми рука́ми;

рук не падло́жыш — (пад каго) не спасёшь от сме́рти;

ліза́ць ру́кі — (каму) лиза́ть ру́ки (кому);

лама́ць ру́кі — лома́ть ру́ки;

запля́міць ру́кі крывёй — обагри́ть ру́ки кро́вью (в крови́);

апусці́ць ру́кі — опусти́ть ру́ки;

прапанава́ць руку́ (і сэ́рца) — (каму) предложи́ть ру́ку (и се́рдце) (кому);

прылажы́ць руку́ — (да чаго) приложи́ть ру́ку (к чему);

звяза́ць па рука́х і нага́х — связа́ть по рука́м и нога́м;

плыць у ру́кі — плыть в ру́ки;

запусці́ць руку́ — (у што) запусти́ть ру́ку (во что);

тра́піць у ру́кі — попа́сть в ру́ки;

шчо́драй руко́й — не скупя́сь;

па рука́х! — по рука́м!;

з рука́мі і нага́мі — с рука́ми и нога́ми;

узя́ць ле́йцы ў ру́кі — взять во́жжи в ру́ки;

во́ля рук — свобо́да рук;

ско́ры на руку́ — ско́рый на́ руку;

з рук дало́ў — с рук доло́й;

вы́пусціць ле́йцы з рук — вы́пустить во́жжи из рук;

аста́цца без рук — оста́ться без рук;

адбі́цца ад рук — отби́ться от рук;

адбіра́ць ру́кі (но́гі) — парализова́ть;

адбіва́цца рука́мі і нага́мі — отбива́ться рука́ми и нога́ми;

браць но́гі ў ру́кі — дава́ть стрекача́я́гу);

быць за́баўкай у чыі́х рука́х — быть игру́шкой в чьих рука́х;

выкру́чванне рук — выкру́чивание рук;

з фа́ктамі ў рука́х — с фа́ктами в рука́х;

з лёгкай рукі́ — с лёгкой руки́;

глядзе́ць з чыі́х рук — смотре́ть с чьих рук;

даць руку́ на шча́сце — дать ру́ку на сча́стье;

збыць з рук — сбыть с рук;

звяза́ць сабе́ ру́кі — связа́ть себе́ ру́ки;

ігра́ць на руку́ — игра́ть на́ руку;

(і) ка́рты ў ру́кі — (и) ка́рты в ру́ки;

няма́ за што рук заця́ць — не́ к чему ру́ки приложи́ть;

не ве́даць, куды́ ру́кі дзець — не знать, куда́ ру́ки деть;

свая́ р. — своя́ рука́;

руплі́вая р. — забо́тливая рука́;

сваёй (ула́снай) руко́й — свое́й (со́бственной) руко́й;

уда́рыць па рука́х — уда́рить по рука́м;

у адны́ ру́кі — в одни́ ру́ки;

усе́ ко́зыры ў рука́х — все ко́зыри в рука́х;

спры́тнасць рук — ло́вкость рук;

ру́кі не адва́ляцца — ру́ки не отва́лятся;

развяза́ць ру́кі — (каму) развяза́ть ру́ки (кому);

пада́ць руку́ дапамо́гі — протяну́ть (пода́ть) ру́ку по́мощи;

пад гара́чую руку́ — под горя́чую ру́ку;

пад п’я́ную руку́ — под пья́ную ру́ку;

нагрэ́ць (пагрэ́ць) ру́кі — нагре́ть (погре́ть) ру́ки;

не́льга ў ру́кі ўзяць — нельзя́ в ру́ки взять;

папа́сціся пад руку́ — попа́сться (подверну́ться) по́д руку;

мо́цная р. — си́льная рука́;

лаві́ць рука́мі паве́тра — лови́ть рука́ми во́здух;

рабо́та з рук ва́ліцца — рабо́та из рук ва́лится;

рабо́та гары́ць у рука́х — рабо́та гори́т в рука́х;

гэ́та не міне́ яго́, яе́ і г.д. рукэ́то не пройдёт ми́мо его́, её и т.д. рук;

дзіра́выя ру́кі — дыря́вые ру́ки;

ру́кі атрэ́сці — отказа́ться от чего́-л.; устрани́ться;

мець руку́ — име́ть ру́ку;

палажы́ўшы руку́ на сэ́рца — положа́ ру́ку на́ сердце;

з пе́ршых рук — из пе́рвых рук;

р. руку́ мы́епогов. рука́ ру́ку мо́ет;

свая́ р. ўлады́капогов. своя́ рука́ влады́ка;

чужы́мі рука́мі жар заграба́цьпогов. чужи́ми рука́ми жар загреба́ть;

кармі́ муко́ю, дык по́йдзе руко́юпосл. не гони́ кнуто́м, а гони́ овсо́м;

у чужы́х рука́х піро́г вялі́кіпосл. в чужи́х рука́х пиро́г вели́к;

лепш сіні́ца ў рука́х, чым жураве́ль у не́бепосл. лу́чше сини́ца в рука́х, чем жура́вль в не́бе;

языко́м мялі́, а рука́м во́лі не дава́йпогов. языко́м мели́, а рука́м во́ли не дава́й;

ры́бка ў рацэ́, ды не ў руцэ́погов. ви́дит о́ко, да зуб неймёт;

плы́сці з рук — плыть из рук; плыть сквозь па́льцы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)