бегані́на, -ы, ж. (разм.).

1. Безупынны рух бягом у розных напрамках.

Б. дзяцей.

2. перан. Заняткі, турботы, якія патрабуюць спешкі, хаджэння па розных месцах.

Сёння цэлы дзень займаўся беганінай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ся́ннісёння’ (Нас., Шымк. Собр., Растарг., Бяльк., Мат. Маг.), ся́ння ’тс’ (Нас., Бяльк., Яўс.; бялын., Янк. Мат.; Сцяшк., Жд. 1), ся́ння, ся́ня ’тс’ (Сл. ПЗБ), ся́ннячы ’тс’ (Сцяшк. Сл.), ся́нінші ’сягонняшні’ (Сл. ПЗБ). Сюды ж ся́днісёння’ (Нас., Касп., Растарг.), ся́дня ’тс’ (Стан.), се́дне ’тс’ (Сл. Брэс.). Гл. сёння, сягодня.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сімпа́тыя, -і, мн. -і, -тый, ж.

1. Прыхільнасць, ласкавыя, цёплыя адносіны да каго-, чаго-н.

Адносіцца да каго-н. з вялікай сімпатыяй.

2. Любімы чалавек (разм.).

Сёння сустрэў сваю сімпатыю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

у́тром нареч. ра́ніцай, раніцо́й, ра́нкам, ра́на;

сего́дня у́тром сёння ра́на.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заспа́цца сов., разг. заспа́ться;

ён сёння ~па́ўся — он сего́дня заспа́лся

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выхадна́я ж., сущ. выходна́я;

яна́ сёння в. — она́ сего́дня выходна́я

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

працава́цца несов., безл. рабо́таться;

сёння лёгка ~цу́ецца — сего́дня легко́ рабо́тается

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ну¹, выкл.

Ужыв. пры падахвочванні да якога-н. дзеяння, а таксама пры здзіўленні, абурэнні, пагрозе і іншых пачуццях.

Ну, расказвай!

Ну, годзе ўжо спаць.

Ну і надвор’е ж сёння!

Ну, помні!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спява́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́ецца; незак.

1. гл. спецца.

2. Узнаўляцца, выконвацца голасам.

Песні таленавітага кампазітара спяваюцца моладдзю.

3. безас. Пра наяўнасць жадання, настрою спяваць.

Сёння чамусьці мне не спявалася.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заспа́ць, -плю́, -пі́ш, -пі́ць; -пі́м, -піце́, -пя́ць; -пі́; -па́ны; зак.

1. Прачнуцца пазней, чым трэба, праспаць.

Сёння трохі заспаў.

2. што. Доўга сплючы, пазбавіць свежасці (разм.).

З. твар.

|| незак. засыпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)