серэна́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1. У сярэднія вякі ў Іспаніі і Італіі — вячэрняя песня, якая выконвалася звычайна пад акном каханай, у гонар яе.
2. Лірычны музычны твор тыпу сюіты для інструментальнага ансамбля. З.. прафесіянальным майстэрствам былі выкананы.. дзве часткі са струннай серэнады П. Чайкоўскага. «Звязда».
[Фр. sérénade ад іт. serenata.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ма́ўры, ‑аў; адз. маўр, ‑а, м.; маўрытанка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. маўрытанкі, ‑нак; ж.
1. У старажытнасці і ў сярэднія вякі — еўрапейская назва карэннага насельніцтва Паўночнай Афрыкі (акрамя Егіпта) і арабаў, якія ў 8 ст. заваявалі Паўночную Афрыку і большую частку Пірэнейскага паўвострава.
2. Арабскае насельніцтва сучаснай Маўрытаніі.
[Лац. Mauri ад грэч. maurós — цёмны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дыядэ́ма, ‑ы, ж.
1. Галаўная павязка грэчаскіх жрацоў, а таксама галаўны ўбор цароў у старажытнасці і ў сярэднія вякі.
2. Жаночае галаўное ўпрыгожанне з дарагіх камянёў у выглядзе невялікай кароны. На .. [князёўне] была дыядэма з сапраўдных брыльянтаў. Самуйлёнак. У чатырох пахаваннях былі сустрэты медныя дыядэмы — дарагія жаночыя упрыгожаны. Штыхаў.
[Грэч. diádēma.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паж, ‑а, м.
1. У сярэднія вякі — падлетак, юнак дваранскага роду, які служыў пры двары караля або буйнога феадала. Паж каралевы. // перан. Іран. Аб мужчыне, які аддана адносіцца да жанчыны, дагаджае ёй.
2. У царскай Расіі і краінах Заходняй Еўропы — малодшая прыдворная пасада.
3. У царскай Расіі — выхавальнік Пажскага корпуса.
[Фр. page.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ку́рыя, ‑і, ж.
1. Гіст. Аб’яднанне некалькіх патрыцыянскіх родаў у Старажытным Рыме.
2. Разрад выбаршчыкаў па нацыянальнай, маёмаснай, расавай і інш. прыметах у капіталістычных краінах. Рабочая курыя.
•••
Рымская (папская) курыя — сукупнасць цэнтральных устаноў, цераз якія рымскі папа ажыццяўляе кіраўніцтва каталіцкай царквой.
Феадальная курыя — савет сеньёра з яго васаламі ў сярэднія вякі.
[Лац. curia.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сеньёр 1, ‑а, м.
У сярэднія вякі ў Заходняй Еўропе — землеўладальнік, які меў неабмежаваную ўладу на тэрыторыі, якой валодаў. // Вярхоўны феадал у адносінах да сваіх васалаў.
[Ад лац. senior — старэйшы.]
сеньёр 2, ‑а, м.
У Іспаніі — форма ветлівага звароту да мужчыны (ужываецца ў спалучэнні з іменем або прозвішчам асобы). // Разм. Назва асобы мужчынскага полу.
[Ад лац. senior — старэйшы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
магі́стр, ‑а, м.
1. Першая вучоная ступень у некаторых зарубежных краінах і дарэвалюцыйнай Расіі. // Асоба, якая мае такую ступень.
2. Другая акадэмічная ступень, якая прысвойваецца ў вышэйшых навучальных установах ЗША і Англіі. // Асоба, якая мае такую ступень.
3. У сярэднія вякі — тытул кіраўніка каталіцкага духоўна-рыцарскага ордэна. // Асоба, якая мела такі тытул.
[Ад лац. magister — настаўнік.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ха́ртыя, ‑і, ж.
1. Старадаўні рукапіс, а таксама матэрыял (звычайна папірус або пергамент), на якім ён напісаны.
2. У сярэднія вякі — дакумент, грамата, што давала або пацвярджала якія‑н. правы і вольнасці. Вялікая хартыя вольнасцей.
3. Кніжн. Назва дакументаў важнага грамадска-палітычнага значэння. Раскрыты старонкі праўдзівых законаў, Якія наш прадзед спрадвеку шукаў. Праменныя літары ззяюць іх сёння Славутаю хартыяй ленінскіх спраў. Хведаровіч.
[Лац. chárta ад грэч. chártēs — папера, грамата.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ *Мядзве́дзіны, кобр. мыдвэдыны, малар. мэдвэдыны ’ажыны, Rubus fructicosus L.’ (Нар. лекс., Бел. хр. дыял., Сл. Брэс.), мазыр. медзьведзі ’тс’ (Бейл.), брэсц. мідвіднык ’зараснік ажыны’ (Сл. Брэс., Жыв. сл.). Рус. медвежьи ягоды ’маліна’, ст.-польск. miedźuiedziny, ст.-чэш. medvezie (nedvezie) ja- nod(in)y, nedvediny, cernė nedvedice, суч. medvedice, якое Махэк (Jména, 101–102) лічыць не надта старым. Да мядзведзь (гл.): яшчэ ў сярэднія вякі бытавала павер’е, што мядзведзі вельмі любяць гэтыя ягады. Некаторыя іншыя назвы таксама ад назваў звяроў: ажынькёж; рус. куманика < комонь ’конь’, укр. веприна < вепр.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мі́стыка ’вера ў надпрыродныя, таямнічыя сілы і зносіны з імі чалавека’, ’нешта загадкавае, нерастлумачальнае’ (ТСБМ). З рус. мовы (Крукоўскі, Уплыў, 77), якое праз зах.-еўр. мовы прыйшло са ст.-грэч. μυστικός ’таямнічы’. Не выключана ў якасці пасрэдніцы польск. мова, як у лексемы містэрыя ’тайныя абрады ў гонар бажаства ў старажытных краінах’, ’рэлігійная драма ў сярэднія вякі’, ст.-бел. мистерия ’містэрыя, таінства’ (XVI ст.), якое са ст.-польск. misteryjum < с.-ням. Mysterium (мн. л. Mysteria) < лац. mystērium < ст.-грэч. μυστήριον ’тайна, таінства’ (Булыка, Лекс. запазыч., 179; Фасмер, 2, 627) < ст.-грэч. μύω ’закрываю вочы, стульваю губы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)