гаспада́рны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і гаспадарлівы. Усё гэта [здзекі, пакуту] адчулі на сваім гарбе сяляне, а Мікола, гаспадарны селянін, самы рупны, але і бедны, — першы за ўсіх. Нікановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Селяні́н ‘жыхар сельскай мясцовасці, земляроб’ (ТСБМ, Гарэц., Бяльк.). Укр. селяни́н, рус. селяни́н, ст.-рус. селянинъ ‘селянін, вясковы жыхар’, серб.-харв. сѐљанин ‘вясковы жыхар’, славен. selján ‘селянін, вясковы жыхар’, балг. се́лянин, макед. селанин, селанец ‘селянін’, ст.-слав. селꙗнинъ ‘земляроб’. Паводле Трубачова (Проспект, 77), прасл. *sedlʼaninъ/*sedlěninъ < прасл. *sedlo (адрознага ад *sedъlo ‘сядло’) ‘земляробчая гаспадарка з домам’ (Махэк₂, 539) з і.-е. *sedlom, роднаснага лац. sella ‘сядзенне’ < *sedlā, што мае фанетычную і словаўтваральную адпаведнасць у палеабалканскім Ἕλλα ‘назва храма Зеўса ў Дадоне’, ад якога выводзіцца племянная назва Ἕληνες, паралельная да *sedlʼane ‘сяляне’ (Трубачоў, Этимология–1980, 14–15). Гл. сяляне.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прымусо́васць, ‑і, ж.
Уласцівасць прымусовага. Усё рабілася быццам бы прымусова, каб вызваліць насельніцтва ад адказнасці за дыверсію. Але сяляне добра разумелі гэтую «прымусовасць» і ішлі з вялікай ахвотаю. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падлячы́ць, ‑лячу, ‑лечыш, ‑лечыць; зак., каго-што.
Разм. Палячыць крыху, не вылечыць канчаткова. [Хлопец:] — Калі адступалі, мяне ранілі ў нагу, і я астаўся. Сяляне мне дасталі доктара, ён мяне падлячыў. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аса́дны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да асады 1 (у 1 знач.), звязаны з асадай. Асаднае становішча. Асадны рэжым. // Прызначаны для асады. Асадная артылерыя. Асадныя вежы.
•••
Асадныя сяляне гл. селянін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сасло́ўе, -я, мн. -і, -яў, н.
1. Узніклая на падставе класавых адносін феадалізму грамадская група са сваімі спадчыннымі правамі і абавязкамі, замацаванымі звычаямі і законамі.
Дваранскае с.
2. уст. У дарэвалюцыйнай Расіі: група асоб, аб’яднаных прафесійнымі інтарэсамі.
С. медыкаў.
○
Падаткавае саслоўе — сяляне, гараджане і пад. як грамадская група насельніцтва, якая абкладалася падаткамі.
Прывілеяваныя саслоўі — духавенства, дваранства як грамадская група насельніцтва, якая падаткамі не абкладалася.
|| прым. сасло́ўны, -ая, -ае.
Саслоўныя інтарэсы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
по́даць, ‑і, ж.
Гіст. Падушны падатак, які плацілі сяляне і мяшчане ў дарэвалюцыйнай Расіі. Лес, да ніткі абадраны, Як за подаці мужык, Замест лісця ў бель убраны, Іней тчэ яму башлык. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зына́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.
Разм. Перайначыць, перамяніць. Як бы чалавека ні зыначыла гора, усё роўна ў ім заўсёды знойдзецца нешта сваё. Сабаленка. А рабочыя, сяляне ўсё зыначылі дазвання. Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дакупі́цца, ‑куплюся, ‑купішся, ‑купіцца; зак., чаго (часцей з адмоўем).
Купіць што‑н. з цяжкасцю, па высокай цане. Галеча на вёсцы абвастрылася. У .. лясным краі сяляне сядзелі без дроў: нельга было дакупіцца. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
балахо́н, ‑а, м.
Вопратка з парусіны, палатна свабоднага крою, якую раней насілі сяляне. За вёскай Вера ўбачыла надта фацэтную чалавечую постаць, затуленую ў шырокі жоўтага колеру балахон. Асіпенка. // Разм. Пра шырокую бясформенную вопратку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)