кана́ва, ‑ы, ж.
Доўгі неглыбокі і нешырокі роў, звычайна для сцёку вады. Асушальная канава. □ Паходня засвяціў ліхтарыкам, шукаючы кладку цераз прыдарожную канаву. Хадкевіч. Абкапалі [хлопцы] палаткі канавамі, каб пад іх не падцякала вада. Шашкоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
клаа́ка, -і, ДМ клаа́цы, мн. -і, клаа́к, ж.
1. Падземны канал для сцёку нечыстот.
2. перан. Пра амаральнае, разбэшчанае асяроддзе (кніжн.).
3. Вывадная адтуліна, агульная для кішэчніка і мочапалавых органаў (у земнаводных, паўзуноў, птушак, некаторых рыб і аднапраходных млекакормячых; спец.).
|| прым. клаака́льны, -ая, -ае (да 3 знач.) і клаа́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прыя́мак, ‑мка, м.
Спец. Невялікая яма, паглыбленне ў зямлі перад або пад чым‑н., прызначанае для спецыяльнай мэты (у забоі — для сцёку вады, у падвальным памяшканні перад вокнамі, якія знаходзяцца часткова або поўнасцю ніжэй узроўню зямлі, і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раўчу́к, ‑а, м.
1. Невялікі ручай. У некалькіх кроках ад .. [Грыся] ціха гаманіў раўчук, бегучы з лесу ў раку. Кулакоўскі. Пад нагамі заскрыпелі дошкі маленькага мосціка праз раўчук. Шамякін.
2. Невялікі равок. Дворык свой [Фёдар] заліў цэментам з раўчукамі для сцёку вады. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
клаа́ка, ‑і, ДМ клаацы, ж.
1. Падземны канал для сцёку нечыстот у горадзе. // Памыйная яма.
2. перан. Пра забруджанае памяшканне, засмечанае месца. // Пра амаральнае, разбэшчанае асяроддзе.
3. Вывадная адтуліна, агульная для кішэчніка і мочапалавых органаў (у земнаводных, паўзуноў, птушак, некаторых рыб і аднапраходных млекакормячых).
[Лац. cloaca.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ры́на, ‑ы, ж.
Абл. Металічная труба для сцёку дажджавой ці снегавой вады з даху; вадасцёк. Толькі цяпер угледзеў, што рына на доме вісіць зусім крыва. Карпюк. Калі ж, нарэшце, раннім ранкам Гром грымне, дождж заплешча ў рынах, Ён [Я. Колас] выйдзе радасны на ганак З усмешкай мудрай селяніна! Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сцёк, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. сцякаць — сцячы; цячэнне вады па нахіленай плоскасці. — У гэтым і ўся сутнасць, — сцвердзіў Пажытны. — Хоць траншэя тут асабліва, глыбокая, але затое дадзім вадзе сцёк. Сапрыка.
2. Спец. Колькасць вады, што сцякае ў раку, возера, акіян за пэўны перыяд. Нават прэснай вады на Зямлі больш чым даволі — з агульнага гадавога сцёку ўсіх рэк планеты можна яе выдаць кожнаму чалавеку па дзесяць тысяч кубаметраў. «Полымя».
3. Рышток, рына, раўчук і пад., па якіх сцякае вада. Пад лямант, што чуўся з пральні, ён ужо быў дабраўся да памыйнага сцёку сярод двара, калі яму сустрэлася другая прыкрасць. Брыль.
4. Уст. і спец. Маса вадкасці, якая сцякае адкуль‑н.; паток. Забруджванне ракі сцёкамі з прамысловых прадпрыемстваў забараняецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стече́ние ср.
1. (слияние) сцёк, род. сцёку м.;
2. (скопление) збор, род. збо́ру м.; сціск, род. сці́ску м.;
3. (обстоятельств, условий) збег, род. збе́гу м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Кана́ва, кына́ва ’доўгі неглыбокі і нешырокі роў для сцёку вады’ (ТСБМ, Сержп. Ск., Сцяшк., Яруш., Бяльк.; ганц., вільн., гарад. Сл. паўн.-зах.); ’пашыранае і выраўненае рэчышча’ (слаўг., Яшк.); міёр. къна́віна ’канава’, дубров. кына́ў, міёр. (Нар. словатв.), кана́ўка (Сцяшк.; ветк., слаўг., Яшк.). Н.-луж. kanała ’тс’. Пераробленае польск. kanał ’канал’ (параўн. бел. дубров.) > канаў, аднак незвычайнасць заканчэння на ‑ў прывяла да рэгулярнага афармлення ў ‑ва (напр., як ва́рава ’мноства’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
лата́к, ‑а, м.
1. Адкрыты жолаб для сцёку, ссыпання чаго‑н. Тут [у бярэзніку] вясной уся вёска спускае сок з бяроз.. І сцякае ён у гладышы і дзежачкі па тонкіх латаках. Васілевіч. Сёмка і Жэнька ў момант .. адсунулі ўбок дашчаны латак, па якім толькі што бульба прагрукатала ў кармакухню. Паслядовіч.
2. Карыта з невялікім жолабам у млыне для ссыпання збожжа ў жорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)