Піры́ць ’перыць, біць цэпам’ (Скарбы), ’праць бялізну пранікам’ (шчуч., дзятл., ЛА, 3), гродз. траць (хусця) ’тс’ (тамсама). З іншай ступенню чаргавання галоснага асновы прасл. *perti, гл. перыць, параўн. лат. pireties ’тс’, літ. perti ’біць, сцябаць венікам у лазні’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дрэнчыць ’мучыць’ (Нас.), ’не даваць спакою’ (БРС, Сцяшк., Бяльк.), ’сцябаць малых дзяцей’, ’моцна хацецца’ (Шат.). Запазычанне з польск. dręczyć ’мучыць; моцна ўдараць’. Шат., 88, Слаўскі, 1, 165. Аб польск. слове гл. Слаўскі, 1, 164–165. Гл. таксама Кюнэ, Poln., 51.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́марскацца ’выпрацавацца, затраціць многа сілы і мець патрэбу неадкладна папоўніць сілы’ (Янк. I). Янкоўскі (I, 55) параўноўвае з чэш. mrskati ’біць, сцябаць’. Але, відаць, канкрэтнай крыніцай бел. слова з’яўляецца польск. wymerskać ’выбіць, насцябаць’. Аб апошнім гл. Брукнер, 323 і наст.; Махэк₂, 380.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смігану́ць ‘пакурыць’ (Жд. 2), смы́гнуць ‘зрабіць зацяжку (пры курэнні)’ (Яўс.). З польск. śmignąć ‘хвоснуць, сцебануць, стрэльнуць’, роднаснае śmagaćсцябаць’ < smaga (Брукнер, 533; 502), гл. смага. Нельга выключыць гукапераймальнае паходжанне (параўн. цмыг!, гл. цмыгаць), што з улікам лінгвагеаграфіі здаецца больш прымальным. Параўн. смыжыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шалёстаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. каго-што. Біць, сцябаць з шумам. Было на .. [грэблі], казалі, і страшнае месца, адкуль часамі выбягаў нехта ў чырвоным, з пугаю ў руках і шалёстаў па вушах таго, хто позна ехаў з поля. Колас. Ціха ўвайшла [маці] праз сені ў кухню, зняла з цвіка татаў рэмень, ш-шах! — адчыніла дзверы ў хату і давай шалёстаць — і папа і дыякана! Брыль.

2. Шамацець, шалясцець. Шалёсталі ссохлым лісцем, палівалі зямлю золкімі дажджамі верасні. Карамазаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хваста́ць, хвашчу́, хво́шчаш, хво́шча; хвашчы́; хваста́ны; незак.

1. каго-што і па чым. Біць чым-н. гнуткім; сцябаць.

Х. дубцом.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), каго-што, па чым і без дап. 3 сілай біць, сячы (пра вецер, снег, дождж і пад.).

Дождж хвошча па твары.

|| зак. вы́хвастаць, -вашчу, -вашчаш, -вашча; -вашчы; -вастаны (да 1 знач.; разм.).

|| аднакр. хвастану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; хво́снуць, -ну, -неш, -не; -ні і хвасяну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, хвасеняце́, -ну́ць; -ні́ (разм.).

|| звар. хваста́цца, хвашчу́ся, хво́шчашся, хво́шчацца; хвашчы́ся (да 1 знач.).

|| наз. хваста́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

*Накаўба́сіць, накоўбасіць экспр. ’няроўна напрасці’ (ТС). Магчыма, да незафіксаванага *каўбасіць ’блытаць’, утворанага пры дапамозе экспрэсіўнага суфікса ‑ас‑ ад асновы, прадстаўленай у коўб ’вузел, камяк’, параўн. джыг‑ас‑іцьсцябаць крапівой’ і пад. Ад названага дзеяслова таксама коўбаса ’патаўшчэнне на дрэнна спрадзенай нітцы’: Напралатам каўбаса, а там тонко (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сі́лькаць ‘шморгаць’, сілька́ць ‘біць’, ‘хутка есці’ (Ян.), экспр. ‘есці’ (Мат. Гом.), сількану́ць ‘сербануць’ (жлоб., Жыв. сл.). Сюды ж варыянт з азванчэннем сільгану́ць ‘сцебануць’ (рагач., Сл. ПЗБ), сільга́цьсцябаць’ (стаўб., Сл. нар. фраз.). Відаць, ад гукапераймання *сіль!, што перадае ўдар гібкім дубцом ці сёрбанне са свістам. Сувязь з сіляць (гл.), хутчэй за ўсё, другасная.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прысціба́й ’прыхвасцень’ (Бяльк.). Пранікненне з рускай тэрыторыі, параўн. рус. кур. пристеба́й ’тс’; семантыка яшчэ выводзіцца са значэння дзеяслова пристебаться, які, паміж іншым, азначае ’прычапіцца, прывязацца’. Бел. прысцёбваць ’сцёбаць, хвастаць злёгку час ад часу’ такой семантыкі не мае. Зрэшты, магчыма, утворана ад іншага значэння гэтага дзеяслова — ’часта выпіваць’ (Нас.), відаць, за чужы кошт. Далей гл. сцяба́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

захлеста́ть сов., разг.

1. (розгами) захваста́ць; засячы́;

2. (начать хлестать) пача́ць хваста́ць; пача́ць сцяба́ць; пача́ць пля́скаць; пача́ць біць; (о дожде) пача́ць лупі́ць, пача́ць ліць; (начать бить струёй) пача́ць лі́цца, пача́ць біць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)