памянёны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад памянуць (гл. памінаць у 1 знач.).

2. у знач. прым. Названы. Не ў кожнага з памянёных дабрадзеяў я была [у гасцях]. Інакш не мела б часу схадзіць на сенажаць і ў сад, у бібліятэку, на ферму. Лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падахво́ціцца, ‑вочуся, ‑воцішся, ‑воціцца; зак., з інф. і без дап.

Разм. Добраахвотна ўзяць на сябе выкананне якой‑н. справы, працы і пад. Падахвоціцца схадзіць у магазін. □ Двое пяцікласнікаў падахвоціліся збіраць калекцыі жучкоў і насякомых. Краўчанка. Паказваць дарогу напрасткі цераз лес падахвоціўся Грыцук. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

буч, ‑а, м.

Рыбалоўная снасць, сплеценая звычайна з лазовых дубцоў у выглядзе вузкага круглага каша з лейкападобным уваходам; верша; нерат. У іх раней была намова Схадзіць у луг на азярыны І патрывожыць род тхарыны, На рэчцы загарадзь паправіць І новы буч яшчэ паставіць. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паназнача́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Прызначыць на якую‑н. пасаду, працу і пад. усіх, многіх.

2. Устанавіць, вызначыць што‑н. усім, многім. Паназначаць пенсіі.

3. Абазначыць, памеціць якім‑н. чынам усё, многае. Вырашылі [юныя натуралісты] заўтра ж схадзіць у лес, падшукаць і паназначаць кусты для перасадкі. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скакану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

1. Аднакр. да скакаць (у 1, 2 знач.).

2. Разм. жарт. Падбегчы, схадзіць куды‑н. хуценька. [Галя:] «І праехаць патрэбна будзе туды-сюды, і ў праўленне калгаса калі скакануць». Ермаловіч. Айцец Мікодым шпарка скакапуў на кухню і вярнуўся адтуль з добрай закускай. Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пасялда́ ’пасялуха’ (лаг., Сл. ПЗБ). Утворана ад выразу па сялу (параўн., пасялуха) пры дапамозе суфікса ‑да (аб ім. гл. Сцяцко, Афікс. наз., 34–35). Да сяло (гл.). Аналагічна ўтвораны: пасялёнь ’гультай, які любіць хадзіць з хаты ў хату’ (докш., Янк. Мат.; круп., бяроз., Сл. ПЗБ), пасялун ’тс’ (КЭС, лаг.; маст., Сл. ПЗБ), пасялуха ’пахатуха, пляткарка’ (КЭС, лаг.; Некр.), віл., шчуч. пасялушніца, чэрв. пасёльніца (Сл. ПЗБ), пасялёнда ’асоба, якая любіць вечарам схадзіць да суседа пагаварыць’ (КЭС, лаг.), а таксама пасяльны ’пасялень’ (Клопава, Филол/сб., 1966, 146).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сцяга́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм.

1. Схадзіць куды‑н. і прыйсці назад. [Пятрэсь:] — Ніхто і не глянуў, што я ў гэтых трантах туды прыйшоў... Ат, дарам толькі сцягаўся. Арочка.

2. Знасіцца. Касцюм сцягаўся хутка. // перан. Вычарпацца, зрасходавацца. Мінула яшчэ тры гады. Сілы Агеевы за гэтыя гады сцягаліся, растрэсліся па полі ды па лесе, як цягаў бярвенні. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

планава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; незак., што.

1. Размяшчаць згодна з пэўным планам (у 1 знач.).

П. лагер.

2. Складаць план развіцця чаго-н.

П. вытворчасць тавараў шырокага ўжытку.

3. Уключаць у план, прадугледжваць збудаванне чаго-н.

П. пабудову клуба.

4. Мець намер, разлічваць, мець у сваіх планах (разм.).

Плануем схадзіць вечарам у кіно.

|| зак. спланава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны (да 1—3 знач.), запланава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны (да 3 і 4знач.) і распланава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны (да 1 знач.).

|| наз. планава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́пасці, -паду, -падзеш, -падзе; вы́падзі; зак.

1. Вываліцца, упасці адкуль-н.

Пісьмо выпала з кнігі.

Люлька выпала з зубоў.

В. з воза.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Знікнуць, страціцца; застацца незаўважаным.

Выпала з памяці тая назва.

Яго збянтэжанасць не выпала з-пад маёй увагі.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра ападкі: упасці на зямлю.

Уначы выпала раса.

Выпаў ранні снег.

4. безас. Давесціся.

Аднойчы мне выпала схадзіць у музей.

Як выпадзе (як удасца).

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Удацца, атрымацца.

Выпаў добры ўраджай.

|| незак. выпада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заме́шка 1, ‑і, ДМ ‑шцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. замешваць ​2 — замяшаць ​1.

заме́шка 2, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Абл. Замінка, затрымка. Ідзе з лапатай дзядзька з хаты І адграбае снег заўзята. У гумно і ў хлеў праводзіць сцежкі, — Не хоча мець удзень замешкі, Бо ўдзень на рэчку і на тоні Схадзіць рыхтуецца Антоні. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)