-ба суфікс, вядомы ва ўсіх слав. мовах. Праслав. ‑ьba (суфікс, які ўтвараў nomina actionis ад дзеясловаў на ‑iti‑, ‑ěti): параўн. бел. варажба, ганьба, служба, хадзьба і г. д. Гл. Мейе, Études, II, 271–275; Остэн–Закен, IF, 26, 307–324; Вондрак, Vergl. Gr., І, 604–605; Атрэмбскі, LP, 3, 170–173. Пытанне аб паходжанні ‑ьba (іменны ці дзеяслоўны суфікс) спрэчнае. Пра ‑ба ў бел. мове падрабязна гл. Вярхоў, Бел. лінгв. зб., 164–173.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ *Нічаго́та (нічогуотэ) ’нікчэмнасць’ (беласт., Сл. ПЗБ). Ад нічогі ’дрэнны, нікчэмны’, суфікс ‑ота.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Млодачка ’маладзіца’ (Касп.) — кантамінаванае бел.-польск. утварэнне (польск. młoda і бел. суфікс ‑ачка).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Муду́к ’капшук’ (іўеў., Сл. ПЗБ). Да муды́ (гл.). Суфікс ‑ук, як у капшу́к.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мальбоніць ’прасіць, упрошваць’ (КЭС, лаг.). Да мальба́ (гл.). Суфікс ‑он‑ мае шматразова-экспрэсіўнае значэнне.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мцяй ’непаваротлівы, гарбатаваты’ (Шпіл.). Не зусім ясна. Магчыма да ля́мця (гл.). Суфікс паводле гультай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Плямо́к ’сіняк’ (чэрв., Сл. ПЗБ). Да пляма (гл.). Суфікс -еж, як у бялок, жаўток.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бялу́га, рус. белу́га, укр. білу́га. Ад *bёlъ ’белы’ + суфікс *‑ǫga. Гл. Трубачоў, Дополн., 1, 149.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ку́сма́н ’вялікі кавалак’ (ТС, Шатал.). Да кус (гл.). Суфікс ‑ман (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 54).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Адкапсану́ць ’адштурхнуць’ (Янк. II) < літ. atkapsė́ti. Запазычаны дзеяслоў выкарыстаў таксама суфікс ‑ну для абазначэння разавага дзеяння.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)