адсапну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
Адзін-другі раз выдыхнуць з сілаю, каб перавесці дух; перадыхнуць. Тады Юзік апамятаўся, адсапнуўся ўсімі грудзьмі і расказаў збольшага ўсё, як яно было. Баранавых. Тут крытык выпіў з кілішка суседа, адсапнуўся і зноў загаварыў. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
немалады́, ‑ая, ‑ое.
Сярэдніх год; пажылы. Немалады ён — мой равеснік, Але рухавы, як юнак. Колас. Шафранскі быў чалавек ужо немаладога веку, трошкі грузнаваты. Сабаленка. — Што гэта, дзядзька? — запытаў Анатоль у немаладога ўжо, з мноствам зморшчынак на буйным твары суседа. Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пхаць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак. (разм.).
1. каго-што. Дакранацца рэзкім рухам, кароткім ударам, рухам ад сябе, штурхаць.
П. у грудзі.
П. суседа локцем.
П. тачку.
2. каго-што. Паспешліва або з цяжкасцю запіхваць.
П. рэчы ў чамадан.
3. каму што. Прымушаць есці, піць многа ці супраць жадання.
П. ежу дзіцяці.
|| аднакр. пхнуць, -ну, -неш, -не; -нём, -няце́, -нуць; -ні́ (да 1 і 2 знач.).
|| наз. пха́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дэмісезо́н, ‑у, м.
Разм. Паліто, якое носяць вясной і восенню. Я тулюся да акна, а потым устаю, ускідаю на плечы свой дэмісезон і, зірнуўшы яшчэ раз на суседа, іду з купэ. Галавач. Нізенькі аптэкар, наставіўшы каўнер дэмісезону, пабег дахаты, прытанцоўваючы ад холаду. Мікуліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сы́тны, ‑ая, ‑ае.
Такі, які добра насычае; пажыўны. Згоду замацавалі сытным абедам. Бядуля. Фасоля — самы лепшы, самы сытны прадукт на свеце. Сяркоў. // Багаты на яду; заможны, без нястач. Шаліма ва ўсіх дэталях ведае гісторыю свайго суседа: заможны сваяк зычыў яму сытнае жыццё. Мікуліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
надарва́цца, ‑рвуся, ‑рвешся, ‑рвецца; ‑рвёмся, ‑рвяцеся; зак.
1. Крыху, не да канца падрацца. Мяшок надарваўся. Канверт надарваўся.
2. Ад празмерных намаганняў пашкодзіць сваё здароўе. Бацька, казалі, надарваўся, падымаючы бярвенні, калі складалі зруб хаты ў суседа. Мележ. // Змяніць свой тэмбр або перарвацца (пра голас). Голас, [цёткі Веры] надарваўся, стаў рэзкім, калючым. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пасялда́ ’пасялуха’ (лаг., Сл. ПЗБ). Утворана ад выразу па сялу (параўн., пасялуха) пры дапамозе суфікса ‑да (аб ім. гл. Сцяцко, Афікс. наз., 34–35). Да сяло (гл.). Аналагічна ўтвораны: пасялёнь ’гультай, які любіць хадзіць з хаты ў хату’ (докш., Янк. Мат.; круп., бяроз., Сл. ПЗБ), пасялун ’тс’ (КЭС, лаг.; маст., Сл. ПЗБ), пасялуха ’пахатуха, пляткарка’ (КЭС, лаг.; Некр.), віл., шчуч. пасялушніца, чэрв. пасёльніца (Сл. ПЗБ), пасялёнда ’асоба, якая любіць вечарам схадзіць да суседа пагаварыць’ (КЭС, лаг.), а таксама пасяльны ’пасялень’ (Клопава, Филол/сб., 1966, 146).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
му́ляр, ‑а, м.
1. Рабочы, які будуе што‑н. з каменя або цэглы. Муляр з цэглы дом кладзе, Сценка ў сценку роўныя. Астрэйка. Каб добра, якасна будаваць, трэба, каб у брыгадзе былі людзі некалькіх кваліфікацыій: цесляры, муляры, тынкоўшчыкі. Кулакоўскі.
2. Пячнік. [Вано] цэлыя дні стаяў каля муляра, які рабіў печ у хаце суседа. Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перапі́ць, ‑п’ю, ‑п’еш, ‑п’е; ‑п’ём, ‑п’яце; зак.
1. чаго і без дап. Выпіць лішне (звычайна спіртнога). [Гарманіст] іграў на чыімсьці вяселлі ды перапіў. Сачанка.
2. каго. Выпіць больш за каго‑н. Кожны намагаўся перапіць суседа. Шамякін.
3. што і чаго. Разм. Выпіць усё, многае. [Серада:] — Колькі я адной гарэлкі перапіў, — каб мне столькі здароўя... Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бале́льшчык, ‑а. м.
Разм. Заўзяты аматар спартыўных спаборніцтваў. Каля вясёлых хлапчукоў сабраліся балельшчыкі, няўрымслівыя, як і самі футбалісты. Няхай. // Той, хто перажывае за што‑н., клапоціцца аб чым‑н., стараецца дапамагчы нейкай справе. — Глядзі, глядзі, — звяртаўся да свайго суседа па крэслу калгасны вартаўнік, вядомы ўсяму сялу грамадскі актывіст і балельшчык мясцовай самадзейнасці дзед Сілівон. Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)