матэма́тык, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне матэматыкі. // Разм. Студэнт матэматычнага факультэта.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вячэ́рнік, ‑а, м.

Разм. Навучэнец, студэнт навучальных устаноў, якія працуюць вечарам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

педфа́ковец (студе́нт педагоги́ческого факульте́та) педфа́кавец, -каўца м. (студэ́нт педагагі́чнага факультэ́та).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ме́дык, ‑а, м.

Спецыяліст па медыцыне, урач. // Разм. Студэнт медыцынскай навучальнай установы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заво́чнік, ‑а, м.

Той, хто вучыцца па сістэме завочнага навучання. Студэнт-завочнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

студэ́нтка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да студэнт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тро́ечнік, ‑а, м.

Разм. Вучань, студэнт, які пастаянна атрымлівае тройкі за вучобу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

універса́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Разм. Студэнт універсітэта; чалавек з універсітэцкай адукацыяй.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палітэ́хнік, ‑а, м.

Разм. Студэнт політэхнічнага інстытута, палітэхнікума або чалавек, які скончыў політэхнічны інстытут, палітэхнікум.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

укра́са, -ы, мн. -ы, -ра́с, ж.

1. Прадмет, прызначаны для ўпрыгожвання каго-, чаго-н.

Абновы і ўкрасы.

2. перан., чаго. Тое (той), што (хто) з’яўляецца гордасцю, упрыгожвае што-н.

Дубовы гай — у. наваколля.

Гэты студэнт — у. курса.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)