Німама́та ’громка (вельмі)’ (Мат. Гом.)* Хутчэй за ўсё з ⁺няма мата, дзе мат ’голас’ (гл.), што можа трактавацца як ’так моцна, што не хапае голасу’, параўн. нямым голасам крычацьстрашэнна, роспачна крычаць’. Не выключана і іншая версія на базе зыходнага выразу ⁺нямы мат як нямы голас. Ва ўсякім выпадку магчыма кантамінацыя абодвух выразаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

інкрымінава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак. і незак., што, каму-чаму.

Абвінаваціць (абвінавачваць), прад’явіць (прад’яўляць) каму‑н. абвінавачванне ў чым‑н. Інкрымінаваць каму‑н. пакражу. □ [Шыковічу] страшэнна хацелася хутчэй заглянуць у справу — што і як там інкрымінуюць мёртваму Савічу? Шамякін.

[Ад лац. incriminare — абвінавачваць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паабраста́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

Пакрыцца валасамі, шэрсцю і пад. — пра ўсіх, многіх. Некаторыя [партызаны] страшэнна паабрасталі бародамі. Чорны. // (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Абрасці якой‑н. расліннасцю з усіх бакоў. Дрэвы паабрасталі былі мохам і высыхалі. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пры́кра,

1. Прысл. да прыкры.

2. безас. у знач. вык. Непрыемна, крыўдна. Міцю было страшэнна прыкра, сорамна ад таго, што Сюзана бачыла яго соннага, босага, з парэпанымі чорнымі пятамі... Навуменка. Мне было прыкра, горка, ад крыўды я ледзь не плакаў. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расхрыста́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Расхінуць шырока на сабе адзенне. Чаго ты расхрыстаўся? // Шырока расхінуцца (пра адзенне, часткі адзення). Крыссе .. [Анісімавага] кажуха расхрысталася і блыталася ў нагах. Сачанка. [Каліберда], відаць, не сачыў за сабою, бо адзенне было страшэнна неахайнае, брудны каўнер.. расхрыстаўся. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пеклава́цца ’клапаціцца, даглядаць каго-небудзь’ (валож., Жыв. сл.), ’выконваць цяжкую работу’ (Юрч.), ’гараваць, бедаваць’ (карм., Мат. Гом.), пеклава́нне ’клопаты, цяжкасці’ (Сцяшк. Сл.), ’цяжкая пакутлівая праца’ (Юрч. СНЛ), смал. пеклева́ться, пеклува́ться ’мучыцца, пакутаваць’, укр. пеклува́тися ’клапаціцца, даглядаць’. З польск. piekłować się ’рабіць, ствараць пекла; злавацца’, якое з чэш. peklovati se ’стварыць пекла (сварыцца, страшэнна злавацца)’ < pekliti se ’тс’ < peklo ’пекла’; значэнне ’клапаціцца, даглядаць’ — другаснае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нямі́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які не прыносіць радасці; абрыдлы. Змарыліся хлопцы страшэнна, а голад пачаў дапякаць, што і вясна і ўвесь свет зрабіліся нямілымі. Маўр. Нямілая Цітку стала і работа ў лесе. Лобан.

2. у знач. наз. нямі́лы, ‑ага, м.; нямі́лая, ‑ай, ж. Чалавек, які не выклікае сімпатыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

натамі́цца, ‑тамлюся, ‑томішся, ‑томіцца; зак.

Утаміцца, змарыцца; змучыцца. Доктар так натаміўся за гэты дзень, што ледзь дабрыў дадому. Шамякін. За дзень мы натаміліся страшэнна, але гэта была прыемная стома. Скрыган. Да вечара працавалі ў рове, секлі апошнія.. елкі. Потым выцягвалі іх на вяроўках наверх. Натаміліся ўсе, але ніхто не скардзіўся. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падсушы́цца, ‑сушуся, ‑сушышся, ‑сушыцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Крыху, злёгку высушыцца, стаць сушэйшым.

2. Злёгку абсушыць сябе, сваю вопратку. — Вось, — і я паказаў.. на свае ногі, з якіх сцякала на падлогу вада. — Пад дажджом з самае раніцы — змёрз страшэнна. Ці нельга было б падсушыцца і абагрэцца? Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

безу́мно нареч.

1. па-вар’я́цку, як вар’я́т, шалёна; безразва́жна, неразу́мна;

2. шалёна, надзвыча́йна, страшэ́нна; ве́льмі мо́цна; см. безу́мный 1, 2;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)