вадалі́ў, ‑ліва, м.

1. Рабочы, які вылівае або адпампоўвае ваду.

2. Стараста суднавых рабочых, старшы рабочы на баржы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рэ́чманстаршы ротман у плытагонаў’ (Нар. сл.), ’плытагон’ (Сцяшк. МГ), рэ́цьман ’брыгадзір плытніцкай брыгады’ (З нар. сл.), рэ́ксманстаршы сярод плытагонаў’ (Скарбы). Гэтыя формы суадносяцца з рака, рэчка пад уплывам народнай этымалогіі. Гл. ротман.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Луцыперстаршы нячысцік’ (Рам. 8). Да люцы́пар (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

архіепі́скап, ‑а, м.

Духоўнае званне, сярэдняе паміж епіскапам і мітрапалітам, а таксама асоба, якая носіць гэты тытул; старшы епіскан; архібіскуп.

[Грэч. archieposkopos.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лабара́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

1. Навукова-тэхнічны супрацоўнік лабараторыі, даследчай установы.

Старшы л.

2. Памочнік выкладчыка на лабараторных занятках.

3. Супрацоўнік кафедры, які выконвае тэхнічную работу.

Л. кафедры агульнага мовазнаўства.

|| ж. лабара́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. лабара́нцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цыц, выкл.

Вокрык, якім загадваюць змоўкнуць. — Цыц вы, гультаі, хопіць скардзіцца! — зноў азваўся старшы. Машара. [Стары:] — Цыц, сарокі! Дайце хоць паспаць. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

о́бер-ма́йстар, ‑стра, м.

Старшы майстар у доменных, пракатных і сталеплавільных цэхах. [Гаспадар:] — Прыехаў ненадоўга. Спачатку вучыў маладых сталявараў. Цяпер працую обер-майстрам. Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вахцёр, ‑а, м.

Старшы або дзяжурны стораж ва ўстанове, на заводзе. З заводскага двара выязджала нечая запозненая машына, вахцёр правяраў у шафёра пропуск. Скрыган.

[Ням. Wächter.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

агнішча́нін, ‑а, м.

Гіст. Малодшы княжацкі дружыннік, які кіраваў гаспадаркай, дваром і слугамі ў князя (да 11 ст.), потым старшы дружыннік, бліжэйшы дарадчык князя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мужэйшыстаршы’ (слонім., Сцяшк. Сл.). Да муж (гл.). Параўн. ст.-рус. мужъ ’паважаны, паважны, знакаміты чалавек’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)