Пасыха́цьсохнуць параўнальна невялікі час’ (Шат.). Укр. посиха́ти ’высыхаць, засыхаць’, рус. посыха́ть ’засыхаць’. Да сохнуць (гл.). Семантыка бел. дзеяслова адрознівацца ад укр. і рус. дзякуючы прэфіксу ‑pa, які ў іх мае значэнне поўнай закончанасці дзеі безадносна да яе працягласці, а ў бел. дзея працягвалася ў невялікім прамежку часу.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

уміра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. Перастаць жыць, а таксама вянуць, сохнуць (пра расліны).

Уміралі за радзіму.

У. са смеху (перан.).

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Знікаць, прападаць (кніжн.).

Такія словы не ўміраюць у вяках.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Адыходзіць у мінулае (пра грамадскія з’явы і пад.).

Старое ўмірае, а новае нараджаецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ззеляне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пакрыцца зеленню (у 4 знач.). Падсвечнік ззелянеў.

2. Моцна пабляднець, змяніцца з твару пад уплывам хваробы, злосці і пад. [Аміля] зжаўцела, ззелянела і пачала сохнуць. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сэ́хля ’печаная бульба’ (Бяльк.). Няясна; магчыма, экспрэсіўнае ўтварэнне ад сохнуць (< *сохля?), параўн. сэ́плі ’соплі; ледзяшы’ (Сл. ПЗБ), верагодна, экспрэсіўнае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паўсыха́ць, ‑ае; зак.

У сохнуць — пра ўсё, многае. Яблыні паўсыхалі. □ На былым падворку ўсё яшчэ ўзвышалася знаёмая лістоўніца, але і яе не абмінуў пажар — ніжняе голле паўсыхала, зялёная пакуль была адна макаўка, ды і тая пачала ўжо вянуць. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ма́рчыць ’марыць тугою; сумам’, ма́рчыцца ’пакутаваць, сохнуць’ (Нас.). Укр. марчі́ти ’старэць, прыходзіць да заняпаду’. Да морак, марката́ (гл.) (гэтаксама Цвяткоў, 57).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ветраць ’прасушвацца, праветрывацца, знаходзіцца на ветры’ (КТС), вятрэ́ець (безасаб.) ’знаходзіцца, сушыцца на ветры’ (Нас.), рус. кастр. ве́трятьсохнуць на ветры’; ’засыхаць, чарствець (аб хлебе)’; ’віцца на ветры’, чэш. větrati распадацца, выветрывацца (аб скале)’. Непераходны дзеяслоў стану, утвораны ад назоўніка větrь (гл. вецер) і суфікса ‑a‑ti, які пасля быў выцеснены прадуктыўным суф. ‑i‑ti (< ‑ě‑tі), гл. ветрыць1. Да яго семантычна блізка стаіць бел. пятрэ́цьсохнуць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пятрэ́цьсохнуць, высыхаць (на сонцы, ветры і пад.)’ (ТСБМ), ’жыць надгаладзь, прычым працяглы час’ (Янк. 1), пя́трацьсохнуць, знясільваць’ (Шат., Нас.). Дубоўка (Узвышша, 1929, 8, 105) выводзіў ад пя́тра ’вышкі ў асеці для сушкі снапоў’, ’паліцы ў ганчароў, на якіх сушаць вырабы з гліны’. Паводле Янкоўскага, “трэба думаць, ад назвы летняга посту — пятроўка” (Янк. 1, 158), што сумнеўна. Спецыяльна гл. Коген, Узвышша, 1929, 8, 102. Гл. пе́траць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сма́гнуць, -ну, -неш, -не; смаг, сма́гла; -ні; незак.

1. Мучыцца ад смагі, гарачыні.

С. без вады.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра вусны, горла, рот: перасыхаць, сохнуць.

У горле смагне.

3. перан. Моцна хацець чаго-н.; прагнуць.

С. працы.

|| зак. вы́смагнуць, -ну, -неш, -не; вы́смаг, -гла; -ні (да 1 і 2 знач.) і сасма́гнуць, -ну, -неш, -не; сасма́г, -гла; -ні (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Вя́дзець ’вянуць, сохнуць’ (Шат.). Да слав. *vęd‑nǫti ’вянуць’ (гл. вя́нуць), але марфалогія слова застаецца няяснай. Параўн. укр. (з «прэфіксам» че‑) чевʼя́діти ’занепадаць, хварэць’, таксама чавʼя́діти.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)