янта́р, -у́, м.

Скамянелая смала жоўтага колеру (звычайна празрыстая), якая ўжыв. для вырабу розных аздоб, дробных каштоўных вырабаў; бурштын.

Пярсцёнак з янтаром.

|| прым. янта́рны, -ая, -ае.

Янтарныя пацеркі (з янтару). Я. колер (залаціста-жоўты).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бакелі́т, ‑у, М ‑ліце, м.

Штучная смала, якая ўжываецца ў фанернай і іншых галінах вытворчасці.

[Ад уласн. імя.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мі́рра, ‑ы, ж.

Духмяная смала, якая знаходзіцца ў кары некаторых трапічных дрэў; выкарыстоўваецца ў медыцыне.

[Грэч. mȳrrha.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

растапі́цца, ‑топіцца; зак.

Стаць вадкім ад нагрэву. Воск растапіўся. Сала растапілася. Смала на сонцы растапілася.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жыві́ца, ‑ы, ж.

Вадкая празрыстая смала, якая выцякае са ствалоў хвойных дрэў у месцах іх пашкоджання. Высокія сосны сустрэлі Сашку ціхім, задумлівым шумам. У многіх месцах на іх ствалах выступіла празрыстая, як сляза, смала-жывіца. Даніленка. На смалістых суках свяціліся застылыя кроплі жывіцы. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сандара́к, ‑у, м.

Духмяная смала, якую здабываюць з кары хваёвага дрэва сямейства кіпарысавых; выкарыстоўваецца для вырабу лакаў.

[Грэч. sandarake — чырвоны мыш’як.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Смольсмала, смаліна’, ‘гарэлае, дым’ (ТСБМ, Ласт., Бяльк., Байк. і Некр.), ‘смольныя дровы’ (Касп.). Параўн. укр. смоль ‘нешта вельмі чорнае’, рус. смольсмала’, славен. smolje ‘ядловец’. З чаргаваннем галосных гл. смала, смаль.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

капа́л, ‑у, м.

Цвёрдая выкапнёвая смала расліннага паходжання, лепшыя сарты якой ідуць на прыгатаванне лакаў, а горшыя — лінолеуму.

[Ісп. copal.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Смалі́ца: лезці смаліцай ‘неадчэпна, напорыста, настойліва, нахабна лезці’ (Скарбы). Да смала1 (гл.), параўн. прычапіўся, як смала ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

каменнаву́гальны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да каменнага вугалю, звязаны з яго здабычай. Каменнавугальная смала. Каменнавугальныя шахты. Каменнавугальная прамысловасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)