мыле́ц, -льцу́ м. (илистый слой песка) плыву́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

загаблява́ць

‘зрэзаць тонкі слой з паверхні драўніны пры апрацоўцы яе гэблем, рубанкам’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. загаблю́ю загаблю́ем
2-я ас. загаблю́еш загаблю́еце
3-я ас. загаблю́е загаблю́юць
Прошлы час
м. загаблява́ў загаблява́лі
ж. загаблява́ла
н. загаблява́ла
Загадны лад
2-я ас. загаблю́й загаблю́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час загаблява́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

лакіро́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

1. гл. лакіраваць.

2. Слой лаку, якім пакрыта што-н.

Прыгожая л.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

руба́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж. (спец.).

Верхні, покрыўны слой, абалонка.

Р. катла.

Р. плода.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

палу́да, -ы, ДМ -дзе, ж.

Тонкі слой волава, якім пакрываюць паверхню металічных вырабаў для засцярогі ад іржы, акіслення.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

плыву́н, -у́, м.

Глеісты, пясчаны ці суглінкавы слой падглебы, насычаны вадой і таму здольны расплывацца.

|| прым. плыву́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

промежу́точный праме́жны, праме́жкавы;

промежу́точное расстоя́ние праме́жная адле́гласць;

промежу́точная ста́дия праме́жная ста́дыя;

промежу́точная ста́нция праме́жная ста́нцыя;

промежу́точный слой праме́жны слой.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скары́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

1. Цвёрды вонкавы слой хлеба, батона і пад.

Цвёрдая с. ў пірага.

2. Верхні зацвярдзелы слой чаго-н.

Снегавая с.

|| памянш. скары́начка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 знач.).

|| прым. скары́нкавы, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазало́та, -ы, ДМо́це, ж.

Тонкі слой золата на паверхні чаго-н.

Гадзіннік з пазалотай.

|| прым. пазало́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ко́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

Зацвярдзелы верхні слой чаго-н.

Ледзяная к.

|| прым. ко́ркавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)