Склада́нчыкскладаны нож’ (ТСБМ, Янк. 3., Мат. Гом.), склада́нік ‘тс’ (Касп.). Кандэнсацыя словазлучэння складаны нож, параўн. склада́ны но́жык ‘тс’ (Варл.), да складаць < класці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

невыраша́льны, ‑ая, ‑ае.

Які не паддаецца вырашэнню, які нельга вырашыць; вельмі складаны. Невырашальнае пытанне. Невырашальная праблема.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абле́гчаны, -ая, -ае.

1. Больш лёгкі па вазе.

А. інструмент.

2. Менш складаны па сваёй будове, спосабе выканання.

Аблегчаная канструкцыя.

3. Які адчуў палёгку.

Аблегчана (прысл.) уздыхнуў.

|| наз. абле́гчанасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пратрамбі́н, ‑у, м.

Складаны бялок у плазме крыві, з якога ўтвараецца фермент трамбін, неабходны для згусання крыві.

[Ад лац. pro — замест, раней і грэч. thrombós — камяк, згустак.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нітрагліцэры́на, ‑ы, ж.

Складаны эфір гліцэрыны і азотнай кіслаты, які ўжываецца як выбуховае рэчыва і як лекавы прэпарат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шамазі́т, ‑у, М ‑зіце, м.

Мінерал шаравата-зялёнага або чорнага колеру, складаны сілікат жалеза і магнію; жалезная руда. Залежы шамазіту.

[Ад геагр. назвы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

загагу́ліна, ‑ы, ж.

Разм. Складаны выгіб, загіб, кручок. — А ў нас тут [у школе] за кожную лішнюю загагуліну ў малюнку двойкі ставяць. Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Карма́чскладаны нож’ (Касп.). Гл. карпач.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адці́нак, ‑нка, м.

Абмежаваная частка чаго‑н.; адрэзак. [Паходня] адчуў, што адзін адцінак яго жыцця ў Старыцы скончыўся, надышоў другі, куды больш складаны і сталы. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кузніка́ваць ’працаваць кавалём’ (ТС). Складаны дзеяслоў. Гл. кузняі і каваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)