зжава́ць, зжую́, зжуе́ш, зжуе́; зжуём, зжуяце́, зжую́ць; зжуй; зжава́ны; зак., што.

1. Пажаваўшы, з’есці.

2. Сапсаваць жаваннем.

Цяля зжавала кашулю.

|| незак. зжо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

изуро́довать сов.

1. зняве́чыць, скале́чыць; (испортить) сапсава́ць;

2. перен. зняве́чыць, скале́чыць; сапсава́ць;

жизнь его́ изуро́довала жыццё яго́ скале́чыла (сапсава́ла);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расшата́ть сов.

1. расхіста́ць, раскалыва́ць;

2. перен. разла́дзіць, асла́біць; (о здоровье — ещё) сапсава́ць; асла́біць;

расшата́ть здоро́вье разла́дзіць (сапсава́ць) здаро́ўе;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

напсава́ць, -сую́, -суе́ш, -суе́; -суём, -суяце́, -сую́ць; -су́й; -сава́ны; зак.

1. чаго. Сапсаваць нейкую колькасць чаго-н.

Н. матэрыялу.

2. каму-чаму. Прынесці шкоду.

Н. справе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распе́сціць, -пе́шчу, -пе́сціш, -пе́сціць; -пе́шчаны; зак., каго-што.

Сапсаваць празмернымі пяшчотамі; зрабіць пешчаным, капрызным, распусным.

Р. дзяцей.

|| незак. распе́шчваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. распе́шчванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спачва́рыць

‘надаць каму-небудзь выгляд пачвары, знявечыць, сапсаваць каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. спачва́ру спачва́рым
2-я ас. спачва́рыш спачва́рыце
3-я ас. спачва́рыць спачва́раць
Прошлы час
м. спачва́рыў спачва́рылі
ж. спачва́рыла
н. спачва́рыла
Загадны лад
2-я ас. спачва́р спачва́рце
Дзеепрыслоўе
прош. час спачва́рыўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сашрубава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; -бава́ны; зак., што.

1. Злучыць, змацаваць шрубамі.

2. Сапсаваць частым зашрубоўваннем і расшрубоўваннем.

|| незак. сашрубо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. сашрубо́ўванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зрок, -у, м.

Адно з пяці знешніх пачуццяў, органам якога з’яўляюцца вочы; здольнасць бачыць.

Добры з.

Сапсаваць з.

Страціць з.

|| прым. зро́кавы, -ая, -ае.

З. нерв.

Зрокавая памяць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скалупа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што (разм.).

1. Калупаючы, садраць.

С. больку.

2. Калупаючы, сапсаваць.

С. стол цвіком.

|| незак. скалу́пваць, -аю, -аеш, -ае і скалу́пліваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зба́лаваць, ‑лую, ‑луеш, ‑луе; зак., каго.

Сапсаваць празмерным балаўством, патураннем. Збалаваць дзіця.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)