пе́репел м., зоол. перапёлка, -кі ж.; (о самце) саме́ц перапёлкі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ка́чар, ‑а, м.

Самец качкі. Усюды пырхалі птушкі, .. настойліва клікаў да сябе качак качар. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вяпру́к, вепрука, м.

Самец свінні. Неяк.. [Леўка] скмеціў, што Панюкоў Ціхон забіў перад вялікаднем ладнага вепрука. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каба́н, ‑а, м.

1. Самец свінні; кныр. // Кастрыраваны самец свойскай свінні; парсюк. У Максімавых варотах, у ямцы, ляжаў і вяла павільваў хвосцікам кабан-кормнік. Капыловіч.

2. Дзікая свіння; дзік, вепр. Вялізны дзікі кабан павольна выходзіць з ляснога гушчару і брыдзе па чэрава ў снезе. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ке́нар, ‑а, м.

Разм. Канарэйка-самец. Прыціхлі ў адной клетцы кенар з канарэйкай, а ў другой — шчыглы. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вепр, ‑а, м.

Самец дзікай свінні; дзік. За старым вепрам цягнуцца крыху меншыя за яго свінні, за імі некалькі падсвінкаў. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інды́к, ‑а, м.

Вялікая свойская птушка сямейства фазанавых, якую разводзяць для атрымання мяса; самец гэтай птушкі.

•••

Змяняць быка на індыка гл. змяняць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нутрэ́ц, ‑раца, м.

1. Анамалія ў развіцці палавых органаў у самцоў жывёлы, якая вядзе да бясплоднасці.

2. Самец жывёлы, які мае гэтую хваробу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Акно́раз ’кабан-самец’ (Касп.). Гл. кнораз.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

інды́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Вялікая свойская птушка сямейства фазанавых, якую разводзяць для атрымання мяса; самец гэтай птушкі.

Змяняць быка на індыка — памыліцца пры выбары (замест лепшага выбраць горшае).

|| ж. інды́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

|| прым. інды́чы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)