рарытэ́т, -а, М -тэ́це, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

Выключна рэдкая рэч, якая ўяўляе сабой музейную каштоўнасць.

|| прым. рарытэ́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ёмкі, -ая, -ае.

1. Зручны ў карыстанні (пра рэч).

Ё. інструмент.

2. Зграбны, добра складзены (пра чалавека; разм.).

|| наз. ёмкасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

за́баўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -бавак, ж.

1. Тое, што і забава.

2. Рэч, якая служыць для гульні дзецям; цацка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

што́сьці¹, чаго́сьці, чаму́сьці, што́сьці, чы́мсьці, па чы́мсьці, займ. неазнач.

Нейкі, невядома які прадмет (з’ява, рэч), нешта.

Ш. непрыемнае.

Стукаць па чымсьці драўляным.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэа́лія, ‑і, ж.

Кожная рэч матэрыяльнага свету.

[Ад лац. res — рэч.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́меняць, -яю, -яеш, -яе; -яны; зак., каго-што на каго-што.

Набыць абменам.

В. старую рэч на новую.

|| незак. выме́ньваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

негабары́т, -у, М -ры́це, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Вырабы, прадукты, якія сваімі памерамі не адпавядаюць норме, стандарту.

|| прым. негабары́тны, -ая, -ае.

Негабарытная рэч.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лама́ка, -і, ДМ -ма́цы, мн. -і, -ма́к, ж. (разм.).

1. Старая або сапсаваная рэч.

2. перан. Нязграбны, няздатны (пра чалавека, жывёлу, звычайна старых).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аўтэ́нтык, ‑а, м.

Кніжн. Сапраўдная рэч, арыгінал, не копія.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падару́нак, -нка, мн. -нкі, -нкаў, м.

Рэч, якую дораць, падарылі.

Зрабіць п.

Атрымаць п.

|| памянш. падару́начак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м.

|| прым. падару́нкавы, -ая, -ае.