няшчы́льны, ‑ая, ‑ае.

Такі, у якім састаўныя часткі не цесна прылятаюць адна да другой; рэдкі. Няшчыльныя дзверы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэ́дкасны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Вельмі рэдкі. Пятрок самы паслухмяны ў брыгадзе работнік. І дабрыні чалавек рэдкаснай. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лапаткі́, ‑ая, ‑ое.

Разм. Тое, што і лапатлівы. Лапаткая жанчына. □ Шапацеў і гаманіў рэдкі, але лапаткі дождж. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ска́ндый, ‑ю, м.

Рэдкі метал III групы перыядычнай сістэмы Д.І. Мендзялеева (не сустракаецца ў прыродзе ў свабодным стане).

[Ад геаграфічнай назвы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дасы́та, прысл.

Поўнасцю, уволю (пад’есці, напіцца). Шапацеў і гаманіў рэдкі, але лапаткі дождж. Сырая ноч абдымала зямлю, дасыта напаіўшы яе вадою. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абвечарэ́ць, ‑эе; безас. зак.

Разм. Пра надыход вечара, вячэрняй цемені, змроку. Абвечарэла, пачалася мяцеліца, праз рэдкі альшэўнік гнала снег з поля. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непрыкме́тнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць непрыкметнага. З той жа ціхай непрыкметнасцю, з якою надышоў гэты хмарны і непагодлівы вечар, пачаўся .. рэдкі дождж. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прасця́г, ‑у, м.

Свабодны, вялікі прастор; шыр. Над прасцягамі заросшай дрыгвы слаўся рэдкі туман. Краўчанка. Імчыцца, ляціць па неабсяжным сонечным прасцягу поезд. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вадкі, рэдкі, разрэджаны

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Рэ́дзіна ’сетка ў масцы ад пчол’ (Рам., 8). Рус. ре́день ’рэдкая тканіна’, польск. rzędzina ’тс’, серб., харв. редина ’тс’, славацк. riedinaрэдкі лес’. Прасл. *rědina. Да рэдкі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)