распе́ў, -пе́ву, м.

1. Працяжны напеў, мелодыя як характэрная рыса спеву.

2. Своеасаблівы прынцып будовы мелодыі, характэрны для старадаўняга царкоўнага спявання.

Р. малітвы.

3. Працяжнае, напеўнае вымаўленне слоў пры чытанні, размове.

Словы ён вымаўляе крыху з распевам.

|| прым. распе́ўны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бязле́ссе, ‑я, н.

Поўная адсутнасць лясоў. Характэрная рыса тундры — яе бязлессе. □ Але да базы нашай заставалася прайсці па бязлессю амаль паўсотні кіламетраў. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адро́зненне, -я, н.

1. Непадобнасць, розніца паміж кім-, чым-н., рыса, асаблівасць, якая робіць адметнымі прадмет, з’яву ад іншага прадмета, іншай з’явы.

Істотнае а.

Дыялектныя адрозненні.

2. Ужыв. ў некаторых выразах для абазначэння ўзнагароды, заахвочвання якой-н. дзейнасці.

Знакі адрознення (пра ордэны, медалі).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нядо́бры, -ая, -ае.

1. Які непрыязна настроены да людзей, злосны.

Н. чалавек.

Нядобрая ўсмешка.

2. Непрыемны, кепскі.

Нядобрыя весці.

Пачуць сэрцам нядобрае (наз.).

3. Дрэнны, заганны ў маральным плане.

Нядобрая рыса характару.

4. Варты дрэннай ацэнкі; не такі, якім павінен быць.

Н. тавар.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бесперапы́нку, прысл.

Не робячы перапынкаў, не спыняючыся. Праз халодную маску на твары.. білася адна рыса — адлюстраванне таго, што.. [Стафанковіча] бесперапынку пілуе нейкая думка, нейкі клопат. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отве́сный (крутой) стро́мы, стро́мкі; (вертикальный) вертыка́льны;

отве́сная скала́ стро́мая (стро́мкая) скала́;

отве́сная черта́ вертыка́льная ры́са.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хара́ктар, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Сукупнасць усіх устойлівых псіхічных уласцівасцей чалавека, яго асабістых рыс, якія праяўляюцца ў паводзінах і дзейнасці.

Слабы х.

Мяккі х.

2. Настойлівасць у дасягненні чаго-н.

Чалавек з характарам.

3. Уласцівасць, адметная рыса чаго-н.

Х. эпохі.

Дзелавы х.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

На́рыс (Гарэц., Байк. і Некр., БРС, ТСБМ). Запазычанне з польск. narys ’накід, малюнак, зарые’ або паўкалька з рус. очерк, гл. рыса, рысаваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адро́зненне, ‑я, н.

Рыса, асаблівасць, якая робіць адметнымі адзін прадмет, адну з’яву ад другога прадмета, другой з’явы. Класавыя адрозненні ў грамадстве. Дыялектныя адрозненні.

•••

Знакі адрознення гл. знак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыкме́ціць ’убачыць, звярнуць увагу; заўважыць; запомніць; намеціць’ (ТСБМ, Яруш., ТС), таксама з семантычным зрухам прикміэтилося ’здалося, падалося’ (Бес.). Сюды ж аддзеяслоўныя назоўнікі: прыкме́та ’адметная рыса, па якой можна пазнаць, вызначыць; у забабонных уяўленнях — рыса, з’ява, што прадвяшчае што-небудзь’ (ТСБМ, Янк. 2), прыкаме́та ’прыкмета’ (Мат. Гом.). Прэфіксальнае ўтварэнне ад кме́ціць ’заўважаць, разумець, цяміць’ (гл.), якое ў сваю чаргу працягвае прасл. *kъmětiti < kь‑ + дзеяслоў *mětiti (ЭССЯ, 13, 198; толькі з укр. адпаведнікамі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)