сплю́нуць, -ну, -неш, -не; -лю́нь; -нуты; зак.

1. што. Выплюнуць што-н. з рота.

С. сліну.

2. Плюнуць куды-н.

С. на траву.

|| незак. сплёўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гі́дра, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

1. У старажытнагрэчаскай міфалогіі: шматгаловая змяя, у якой замест адсечаных галоў вырасталі новыя.

2. Дробная бесхрыбетная кішэчнаполасцевая жывёліна, прэснаводны паліп са шчупальцамі вакол рота.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́плеваць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., што.

Выкінуць з рота пляўкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ро́тавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рота. Ротавая поласць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стаматаско́п, ‑а, м.

Прыбор з люстэркам для агляду поласці рота.

[Ад грэч. stoma — рот і skopeō — назіраю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стаматы́т, ‑у, М ‑тыце, м.

Запаленне слізістай абалонкі поласці рота.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перага́р, -у, м.

1. Тое, што перагарэла.

Цягне перагарам ад спаленага смецця.

2. Непрыемны пах з рота ад вялікай колькасці выпітых спіртных напіткаў.

Ад суседа патыхала перагарам.

|| прым. перага́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грэнадзёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

У царскай і некаторых сучасных арміях: ваеннаслужачы некаторых прывілеяваных пяхотных ці кавалерыйскіх палкоў, першапачаткова прызначаных для штурму варожых умацаванняў.

Рота грэнадзёраў.

|| прым. грэнадзёрскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

штрафно́й в разн. знач. штрафны́;

штрафны́е де́ньги штрафны́я гро́шы;

штрафно́й уда́р спорт. штрафны́ ўдар;

штрафна́я площа́дка штрафна́я пляцо́ўка;

штрафно́е вре́мя спорт. штрафны́ час;

штрафна́я ро́та штрафна́я ро́та;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́плюнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што.

Плюнуўшы, выкінуць з рота. Выплюнуць недакурак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)