дара́дчы, -ая, -ае.

Звязаны з правам выказаць меркаванне, але не выносіць рашэнне.

Дэлегаты з правам дарадчага голасу.

Д. пакой.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

блізару́кі, -ая, -ае.

1. Які дрэнна бачыць на далёкую адлегласць.

2. перан. Недальнабачны.

Блізарукае рашэнне.

|| наз. блізару́касць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разду́мваць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. гл. раздумаць.

2. Думаць, вагаючыся; доўга не магчы прыняць рашэнне.

Хопіць р., згаджайся!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

правасу́ддзе, -я, н.

1. Дзейнасць судовых органаў.

Ажыццяўляць п.

2. Справядлівае рашэнне справы, спрэчак.

Шукаць правасуддзя.

|| прым. правасу́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расталкава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; зак., што.

Растлумачыць, зрабіць зразумелым.

Р. правільнае рашэнне задачы.

|| незак. расталко́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Разду́мацца ’падумаць і змяніць ранейшы намер, рашэнне’ (Др.-Падб.), рус. смал. разду́маться ’перадумаць’. Ад раз- і ду́маць (гл.) як антонім да наду́мацца ’прыняць рашэнне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абсу́рдны, ‑ая, ‑ае.

Недарэчны, бязглузды. Абсурднае рашэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самачы́нны, ‑ая, ‑ае.

Самавольны, самаўпраўны. Самачыннае рашэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыскусі́йны, -ая, -ае.

1. гл. дыскусія.

2. Няпэўны, які выклікае сумненне, спрэчны.

Дыскусійнае рашэнне.

|| наз. дыскусі́йнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бязду́мны, -ая, -ае.

Які не задумваецца; не здольны на роздум; легкадумны.

Б. чалавек.

Б. ўчынак.

Бяздумнае рашэнне.

|| наз. бязду́мнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)