Пры́мніца ’чатырохкантовая частка рамы ў варотах’ (ТС). Няясна. Магчыма, да пры́міца, пры́міна (гл.), што можа разглядацца як адаптаваны балтызм.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аранжарэ́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да аранжарэі. Аранжарэйныя рамы. Аранжарэйная тэмпература. // Вырашчаны ў аранжарэі. Аранжарэйныя кветкі.

•••

Аранжарэйная расліна гл. расліна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перакітава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.

1. Закітаваць нанава, іначай, яшчэ раз. Перакітаваць аконныя рамы.

2. Абмазаць, замазаць кітам усё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пульт, -а, М -льце, мн. -ы, -аў, м.

1. Падстаўка для нот у выглядзе нахіленай рамы на высокай ножцы.

Дырыжорскі п.

2. Пункт, адкуль адбываецца аўтаматычнае кіраванне чым-н.

Дыспетчарскі п. П. электрастанцыі.

|| прым. пу́льтавы, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вуго́льнік, ‑а, м.

1. Тое, што і навугольнік.

2. Металічная накладка, якая змацоўвае або ўпрыгожвае вугал чаго‑н. (рамы, скрыні і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лічы́льнікі, ‑аў; адз. няма.

Прылада ў выглядзе чатырохвугольнай рамы з нанізанымі на папярочныя металічныя пруткі рухомымі костачкамі, якая служыць для арыфметычных падлікаў. Канторскія лічыльнікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нашклі́ць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Уставіць шкло ў рамы. У клубе, праўда, яшчэ і вокны не нашклілі, але дах ёсць і сцэна. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дубальто́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Які складаецца з двух аднародных або падобных прадметаў, частак; падвойны. Дубальтовыя рамы. Дубальтовыя дзверы.

2. З двума стваламі (пра зброю). Дубальтовая стрэльба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рассо́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які можна рассунуць. Рассоўныя дзверы. Рассоўны стол. □ У гэты момант .. рассунуліся рамы над маёй галавой, — у большасці там рамкі не на [завесах], а рассоўныя. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павыстаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак.

1. Выставіць што-н. устаўленае ў многіх месцах, усюды.

П. падвойныя рамы з вокнаў.

2. што. Падаўшы ўперад, высунуць, паставіць для агляду, карыстання ўсё, многае.

П. рукі.

П. экспанаты.

3. каго. Выгнаць адкуль-н. усіх, многіх.

П. свавольнікаў за дзверы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)