Лата́ць1, ла́таць, лата́тэ ’лапіць адзенне’, ’рамантаваць страху’ (Нас., ТСБМ, Бяльк., Касп., Сцяшк., Яруш., Мат. Гом., Сл. паўн.-зах.; КЭС, лаг., Нік. Очерки, Ян.; чарніг., КЭС). Укр. латати, рус. латать, польск. łatać, чэш. látati, славац. lálať. Паўн.-слав. oltati ’прышываць латкі, рамантаваць’ (Слаўскі, 5, 40; Слаўскі, SP, 1, 46). Адназоўнікавае ўтварэнне. Да ла́та1 (гл.).

Лата́ць2 ’прыбіваць латы да крокваў’ (КЭС, лаг.). Да ла́та2. Параўн. таксама ла́ціць. Не выключана магчымасць запазычання з польск. latać ’тс’. Аналагічна ў ням. мове: Latte ’лата’ > latten ’прыбіваць латы’ (Слаўскі, 5, 41).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перечи́нивать несов., разг.

1. (чинить всё, многое) пра́віць, папраўля́ць; (ремонтировать) рамантава́ць; (класть заплаты) ла́таць, ла́піць;

2. (чинить заново) пераво́стрываць (ало́вак);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шаве́цкі, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з шыццём і рамонтам абутку; які служыць для шыцця і рамонту абутку. Шавецкая справа. Шавецкі варштат. □ Зранку пасля паверкі Лазар ішоў пад канвоем у турэмную шавецкую майстэрню шыць і рамантаваць абутак. Колас. Гарасім дастаў з шуфляды стала вялікую шавецкую іголку і даў мне. Якімовіч.

•••

Шавецкая смала гл. смала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падручы́цца, ‑ручуся, ‑ручышся, ‑ручыцца; зак., з інф.

Даць згоду зрабіць што‑н., узяцца за якую‑н. работу для каго‑н. Каля крайняга дома на сцяжынцы [Каця] убачыла санітарку, спытала, дзе знайсці лётчыка, якога два дні назад палажылі на лячэнне. Санітарка падручылася паказаць. Алешка. Важныя звесткі былі атрыманы.. ад аднаго слесара, які падручыўся рамантаваць сапёрам матацыклы. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

со́лтыс, ‑а, м.

1. У буржуазнай Польшчы, у тым ліку ў Заходняй Беларусі, — сельскі стараста. Вярнуліся паны.., пачалі заводзіць свае парадкі.. Войтаў, солтысаў пазаводзілі. Колас. Лукаш Шульга, якога палякі паставілі за солтыса, усіх рагазінцаў конна і пеша выганяў рамантаваць грэблю... Сабаленка.

2. У Польскай Народнай Рэспубліцы — прадстаўнік інтарэсаў сялян вёскі ў грамадскім народным савеце.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ладава́ць1, ладова́ті ’прыводзіць у парадак, падпраўляць, рыхтаваць, укладваць’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах.), ’рамантаваць, напраўляць’ (Нар. словатв.), укр. ладува́ти ’рыхтаваць, прыстасоўваць’, польск. ładować ’даводзіць да ладу, рамантаваць, рыхтаваць’ (Малапольшча, Мазоўша), чэш. мар. ladovat se ’рыхтавацца да чаго-небудзь’, ’цешыцца, чакаючы штосьці’. Паўн.-слав. утварэнне ад ladъ > лад (гл.). Параўн. ла́дзіць. Сюды ж ла́давацца, ладава́цца ’прыводзіць у парадак, уладкоўваць, збірацца’ (ТСБМ).

Ладава́ць2 ’складваць’ (Сцяшк.), слонім. ’грузіць’ (Нар. лекс.), ’класці нешта цяжкае’ (Сцяц.), ’падымаць бярвёны на воз пры дапамозе лада’ (ганц., Сл. паўн.-зах.), ст.-бел. ладовати ’грузіць, нагружаць’ (XVII ст.) запазычана са ст.-польск. ładować ’накладваць, нагружаць, абцяжарваць’ (XVI ст.), якое з с.-в.-ням. laden, ням. laden ’накладваць, напаўняць’, ’зараджаць (зброю)’ (Слаўскі, 4, 421). Сюды ж ст.-бел. ладовница, лядовница ’патранташ’ (XVII ст.), запазычаныя са ст.-польск. ładownica ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кле́іць, клею, клеіш, клеіць; незак., што.

Рабіць, вырабляць што‑н., змацоўваючы часткі клеем, клейстарам. Клеіць папяровага змея. Клеіць канверт. □ Чэсаныя валёнкі засунуты ў галошы, якія ў вайну клеілі з аўтакамер у кожнай вёсцы. Новікаў. // Разм. Прымацоўваць з дапамогай клею; прыклейваць. З раённага Дома культуры выскачыў цыбаты юнак і стаў клеіць на вітрыну аб’яву. Гаўрылкін. // Разм. Рамантаваць, накладваючы латкі з дапамогай клею. Клеіць дзіравую камеру.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аднаўляць, паднаўляць, адраджаць, правіць, папраўляць, адбудоўваць, рамантаваць, рэстаўрыраваць, рапараваць □ лячыць раны

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

прочини́ть сов. (переводится конструкциями с глаголами несовершенного вида) (чинить какое-то время) пра́віць (цэ́лы дзень і да таго́ падо́бнае), рамантава́цьэ́лы дзень і да таго́ падо́бнае); (накладывать заплаты) прала́таць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цырава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што і без дап.

1. Зашываць дзірку ў якой‑н. тканіне, вырабе, не сцягваючы краі ў рубец, а пераплятаючы ніткі тым або іншым спосабам. [Маці] падняла Алесевы шкарпэткі з падлогі і .. пачала іх цыраваць. Броўка. Колькі год рукі зналі адно: Жалі, есці варылі, Бульбу чысцілі, ткалі радно, Цыравалі ды шылі. Гілевіч. / у перан. ужыв. У смутку Марыля штоноч цыравала Нядоляй працёртыя дні. А. Александровіч.

2. Рамантаваць сетку (у 1 знач.), звязваючы разарваныя канцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)