перадра́ць, ‑дзяру, ‑дзярэш, ‑дзярэ; ‑дзяром, ‑дзераце; зак.

Разм.

1. што. Разадраць папалам, на часткі. [Партызан] з сілаю рвануў паперу надвое, пасля яшчэ раз перадраў, кінуў на падлогу. Арабей.

2. што. Падраць, разадраць усё, многае. // Падраць, доўга носячы што‑н.

3. каго. Задраць, забіць усіх, многіх (пра драпежных птушак і жывёл).

4. што. Працерці на тарцы ўсё, многае. Перадраць усю бульбу.

5. што. Ачысціць ад шалупіння зерне, робячы крупы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расшкумата́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Разадраць, разарваць на дробныя часткі. Расшкуматаць кніжку. □ Узнялася такая калатня, што .. [жанчына] адскочыла ўбок, апасаючыся, каб раз’юшаны натоўп не расшкуматаў яе. Губарэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Расчахну́ць, росчахну́ць ’расхапаць; разарваць’ (ТС), русчахну́тыразадраць, раскалоць удоўж (два ствалы, дзве галіны)’, русчахну́тысь ’разадрацца’ (брэсц.), расчахну́цца (рошчэхну́цца) ’разбіцца’ (хойн., ГЧ). Вытворнае ад чахаць (гл.), што да гукапераймання чах, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разадра́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад разадраць.

2. у знач. прым. Парваны, прарваны. Разадраныя штаны. □ Калі сцягнуў з нагі разадраны чаравік, адчуў, што за спіною нехта стаіць. Вышынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разарва́ць, -ву́, -ве́ш, -ве́; -вём, -вяце́, -ву́ць; -ві́; -ва́ны; зак.

1. каго-што. Рэзкім рухам раздзяліць на часткі, парушыць цэласць чаго-н.; разадраць.

Р. ліст паперы.

Р. сукенку.

2. што. Узарваць знутры, разнесці на часткі, асколкі.

Трубы разарвала (безас.).

3. перан., што. Спыніць, парваць (адносіны, сувязь і пад.).

Р. дыпламатычныя зносіны.

Р. сувязі з сябрамі.

|| незак. разрыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. разры́ў, -ры́ву, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расчеса́ть сов.

1. расчаса́ць, мног. парасчэ́сваць;

расчеса́ть во́лосы расчаса́ць валасы́;

расчеса́ть лён расчаса́ць лён;

расчеса́ть шерсть расчаса́ць шэрсць;

2. (тело) расчу́хаць, разадра́ць, надра́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

калашма́ціць, ‑мачу, ‑маціш, ‑маціць; незак., каго-што.

Разм.

1. Шматаць, кудлачыць, тармасіць. [Шолам Кац] доўга разгладжваў, калашмаціў клінок барады, быццам шукаючы ў ім прыдатнага слова. Сабаленка. // Моцна тузаць, цягаць, стараючыся разадраць, пашматаць. Усхапіўшыся, [Вайцех] сеў і аслупянеў адразу: недалёка, якраз насупраць яго, ля бярэзніку, дзесяткі два дзікоў калашмацілі мэдлікі пшаніцы, як толькі маглі. Пташнікаў.

2. Біць, калаціць. — Калашмаціць будзем гэтых паноў. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раздзе́рці, ‑дзяру, ‑дзярэш, ‑дзярэ; ‑дзяром, ‑дзераце; зак., каго-што.

Тое, што і разадраць. [Зоська:] Птушкі нейкія чорныя, такія страшныя, — жудасна і сказаць! Да нас падлятаюць, распускаюць кіпцюры, разяўляюць глюгі, — здаецца, раздзерці і глынуць нас хочуць. Купала. Сухі пакутлівы кашаль раздзёр ягоныя грудзі. Ён кашляў у хустку так, што Алесь з жахам чакаў: вось-вось з’явяцца чырвоныя плямы. Караткевіч. Суха і гучна раздзёр цішыню званок тэлефона. Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

растерза́ть сов.

1. (на части) разарва́ць, мног. паразрыва́ць, разадра́ць, раздзе́рці, мног. параздзіра́ць;

во́лки растерза́ли овцу́ ваўкі́ разарва́лі аве́чку;

2. (растрепать) пашмата́ць, падра́ць, падзе́рці;

3. перен. зму́чыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разлупі́ць, ‑луплю, ‑лупіш, ‑лупіць; зак., што.

Разм. Разадраць на палосы, распаласаваць што‑н. Скінуўшы з сябе сарочку і разлупіўшы яе на шырокія палосы, я перавязаў Алесю руку. Адамчык. На падаконніку ў вагоне рос альяс. Адарка адарвала ад яго два лісты, разлупіла іх напал і прыклала да ран. Сабаленка. // Падраць (звычайна зачапіўшыся, зачапіўшы). Разлупіць кашулю. □ Неяк падганяючы.. [Белалобую], хлопчык зачапіўся за сук і разлупіў ледзь не да пояса калашыну. Шуцько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)