саткну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Разм.

1. Нечакана сустрэцца; сутыкнуцца. Саткнуліся мы з.. [Скрылевічам] на рагу Савецкай і Ленінскай. Крапіва.

2. Злучыцца, змацавацца адно з адным канцамі, краямі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыберагчы́, рагу, ‑ражэш, ‑ражэ; ‑ражом, ‑ражаце, ‑рагуць; зак., што.

Зберагчы, захаваць да якога‑н. выпадку, на запас. Прыберагчы грошы. □ [Гаспадыня:] — Вось, як пакінуў, так і ёсць... Прасіў прыберагчы ўсё гэта... Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паберагчы́, -рагу́, -ражэ́ш, -ражэ́; -ражо́м, -ражаце́, -рагу́ць; пабяро́г, -берагла́, -гло́; -ражы́; зак., каго-што.

1. Часова ўзяць пад сваю ахову, не дапусціць страты чаго-н., захаваць.

П. чужыя рэчы.

П. грошы.

2. Аднесціся да каго-, чаго-н. беражліва, клапатліва.

П. хворую сястру.

Не хвалюйся, паберажы сваё здароўе!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасцерагчы́, рагу, ‑ражэш, ‑ражэ; ‑ражом, ‑ражаце, ‑рагуць; пр. пасцярог, ‑сцерагла, ‑ло; заг. пасцеражы; зак., каго-што.

Сцерагчы некаторы час. Маці мякка, ласкава сказала: — Ты, сыночак, будзеш з дзедам, хату пасцеражэш. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аберага́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каго-што.

Ахоўваць, засцерагаць ад чаго-н. небяспечнага; вартаваць.

А. дзяцей ад хвароб.

А. ад трывог і сумненняў.

А. спакой душы.

|| зак. аберагчы́, -рагу́, -ражэ́ш, -ражэ́; -ражо́м, -ражаце́, -рагу́ць; абяро́г, аберагла́, -ло́; аберажы́.

|| звар. аберага́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак. аберагчы́ся, -рагу́ся, -ражэ́шся, -ражэ́цца; -ражо́мся, -ражаце́ся, -рагу́цца; -ражы́ся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

упрэ́гчы¹, -рагу́, -ражэ́ш, -ражэ́; -ражо́м, -ражаце́, -рагу́ць; -ро́г, -рэ́гла; -ражы́; -ро́жаны; зак., каго (што) у што.

Тое, што і запрэгчы.

У. каня ў калёсы.

|| незак. упрага́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| звар. упрэ́гчыся, -рагу́ся, -ражэ́шся, -ражэ́цца; -ражо́мся, -ражаце́ся, -рагу́цца; -ро́гся, -рэ́глася; -ражы́ся; зак.

У. ў работу (перан.: уключыцца ў доўгую, цяжкую работу; разм.); незак. упрага́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тваро́г, рагу, м.

Прадукт харчавання, які атрымліваецца з кіслага малака пры аддзяленні ад яго сыроваткі пасля адтоплівання. Тлусты тварог. □ Маці есці пакідала Ды йшла ў камору па другое, Яшчэ больш смачнае, ядкое, І тарабаніла сюды Для заканчэння ўжо яды Тварог, запраўлены смятанай. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сцерагчы́, -рагу́, -ражэ́ш, -ражэ́; -ражо́м, -ражаце́, -рагу́ць; сцяро́г, сцерагла́, -ло́; -ражы́; -ражо́ны; незак., каго-што.

1. Вартаваць што-н.

С. коней.

С. пасевы ад птушак.

2. і з дадан. Уважліва назіраць, наглядаць за кім-, чым-н.

С., каб хто не парушыў парадку ў класе.

3. Высочваць каго-, што-н., падпільноўваць.

Паляўнічы сцеражэ звера.

4. перан. Не даваць парушыць, сачыць за захаванасцю чаго-н.

С. сон дзіцяці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паберагчы́, рагу, ‑ражэш, ‑ражэ; ‑ражом, ‑ражаце; пр. пабярог, ‑берагла, ‑берагло; зак., каго-што.

1. Не растраціць, прыберагчы, захаваць. Паберагчы грошы. Паберагчы прадукты.

2. Аднесціся з увагай, асцярожнасцю да каго‑, чаго‑н., праявіць клопат аб кім‑, чым‑н. Паберагчы дзіця. Паберагчы здароўе. □ Спакойна, спакойна, сэрца, не стукай так моцна, паберажы свае сілы. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бі́гус ’бігус, сечанае мяса’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб.); пераносна ’ханжа, крывадушнік’ (Гарэц., Др.-Падб.). Укр. бігос ’смажаная капуста з салам’, рус. би́гус. З польск. bigos ’тс’ (а гэта з ням. Beguß; Латання, РФВ, 1, 262; Міклашыч, 13; Фасмер, 1, 164, або з ням. Beiguß; Шалудзька, Нім., 22). Гл. Кюнэ, Poln., 44; Шалудзька, Нім., там жа, і прыведзеную вышэй літ-py (няпэўна Брукнер, 27, які першакрыніцай лічыць ням. Bleiguß ’кавалачкі волава’). Параўн. ст.-бел. бигосрагу’ (XVII ст., Булыка, Запазыч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)