каса́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.
1. Абскарджанне і перагляд судовага рашэння, якое яшчэ не ўступіла ў законную сілу, вышэйстаячай судовай інстанцыяй па скарзе бакоў або пратэсце пракурора (спец.).
К. прысуду.
Падаць на касацыю.
2. Заява з просьбай аб пераглядзе або адмене судовага рашэння (разм.).
Падаць касацыю.
3. Адмена выбараў або прызнанне іх несапраўднымі ў выніку парушэння выбарчага закона.
|| прым. касацы́йны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сла́ва, -ы, ж.
1. Ганаровая вядомасць, усеагульнае прызнанне чыіх-н. заслуг, таленту і пад.
С. папулярнага артыста.
Паэтычная с.
Ордэн Славы.
2. Чутка, размовы (разм.).
Добрая с. ідзе пра наш горад.
3. Агульнапрынятая думка аб кім-, чым-н., рэпутацыя.
Добрая с. пра магазін.
◊
На славу (разм.) — вельмі добра.
Толькі слава, што... (разм.) — толькі лічыцца, гавораць так, а на справе зусім наадварот.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
по́спех, -у, мн. -і, -аў, м.
1. Удача ў дасягненні чаго-н.
Дабіцца поспеху. 3 тым жа поспехам. (перан.: з такім жа вынікам).
2. Агульнае прызнанне.
Кніга мае п.
3. мн. Добрыя вынікі ў рабоце, вучобе і пад.
Сын робіць поспехі па фізіцы.
Як вашы поспехі? (як справы?; разм.).
◊
З поспехам — лёгка, паспяхова, без цяжкасцей.
Тут можна з поспехам прымяніць гэты метад.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
набы́ць¹, -бу́ду, -бу́дзеш, -бу́дзе; -бы́ў, -была́, -ло́; -бу́дзь; зак.
1. каго-што. Стаць уладальнікам чаго-н.
Н. кватэру.
2. што. Атрымаць спецыяльнасць.
Н. прафесію.
3. што. Зрабіцца якім-н. па знешнім выглядзе.
Пакой набыў утульны выгляд.
4. што. Заслужыць, здабыць прызнанне.
Н. аўтарытэт.
5. што. Захварэць чым-н. (разм.).
Н. гастрыт.
|| незак. набыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. набыццё, -я́, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
самапрызна́нне, ‑я, н.
Прызнанне самому сабе ў чым‑н.; паведамленне пра тое, што патаемна захоўвалася ў глыбіні душы. Стыхія музыкі — яго [Янкі Брыля] стыхія. Раз давялося пачуць ад яго самапрызнанне: «Я не скоры да слёз, хіба толькі слухаючы музыку часам плачу». У. Калеснік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вынужда́ть несов. вымуша́ць, змуша́ць, прымуша́ць;
мете́ль вынужда́ет нас иска́ть ночле́га мяце́ліца вымуша́е (прымуша́е) нас шука́ць начле́гу;
вынужда́ть призна́ние (согла́сие) вымуша́ць прызна́нне (зго́ду);
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
адабрэ́нне, ‑я, н.
Прызнанне чаго‑н. правільным, станоўчым; пахвала, заахвочванне. Гоман адабрэння. □ Працоўныя Беларусі яшчэ раз выказалі сваё гарачае адабрэнне палітыкі Камуністычнай партыі і Савецкага ўрада. «Звязда». Поспехі беларускага народа ў будаўніцтве новага жыцця выклікалі адабрэнне і гарачыя сімпатыі ў зарубежных сяброў. Пшыркоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зму́шаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад змусіць.
2. у знач. прым. Які адбываецца па прымусу ці па неабходнасці, у залежнасці ад якіх‑н. абставін; вымушаны. Змушанае прызнанне. □ Колас насумаваўся ў змушаным расставанні з роднаю зямлёю, сніць і бачыць яе. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бязво́льны, ‑ая, ‑ае.
Які не мае сілы волі; нерашучы, слабахарактарны. Бязвольная натура. □ [Лабановіч:] — Няўжо мы, Алесь, такія бязвольныя, што гэтых спакус не можам здолець? Бо гэта ж ёсць прызнанне свайго бяссілля, раз ты баішся спакусы. Колас. Абыякавасць, пасіўнае назіранне за падзеямі ўласцівы для натур бязвольных. Пшыркоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
капітуля́цыя, ‑і, ж.
1. Спыненне ваенных дзеянняў і здача пераможцу на прадыктаваных ім умовах. Безагаворачная капітуляцыя. Капітуляцыя фашысцкай Германіі.
2. перан. Адступленне ад сваіх пазіцый, прызнанне свайго бяссілля ў чым‑н.
3. У міжнародным праве — дагавор з пераможаным праціўнікам аб умовах спынення ваенных дзеянняў. Падпісаць капітуляцыю.
[Лац. capitulatio.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)