разлу́чнік, ‑а, м.

1. Разм. Той, хто разлучыў, разлучае блізкіх адзін аднаму людзей. — Я праклінаю таго разлучніка, які стаў тады нам упоперак дарогі, як чорны прывід. Сабаленка.

2. Абл. Мужчына, які развёўся з жонкай. [Люба:] — Ды і хлопцаў пасля вайны не так што і было. А за якога разлучніка ісці... [Валянцін:] — Што там разлучнік? Вось Жана на дзеці пайшла. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ма́няпрывід, здань’ (Рам. 8), ма́нія ’тс’ (Ян.), укр. манія́, рус. паўн., усх. манья́ ’тс’. Да мана́ (гл. мані́ць) (Семяновіч, AfslPh, 11, 310). На месца націску ўплывае лексема ма́нія ’псіхічны стан’. Сюды ж манячыць ’ледзь бачыць’ (паўд.-усх., КЭС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кашма́р, ‑у, м.

1. Цяжкі, жудасны сон; прывід, здань. [Кубэ] заснуў трывожным сном, часта прачынаўся. Лезлі недарэчныя сны, навальваліся цяжкімі кашмарамі. Лынькоў. А калі засыпаў, яго [каменданта] пачынаў душыць кашмар. У сне чамусьці выходзіла так, што не ён вешае і расстрэльвае людзей, а яго вешаюць і расстрэльваюць. Якімовіч.

2. перан. Разм. Што‑н. жахлівае, цяжкае, агіднае. Страшэнным кашмарам праплываюць перад ім карціны нядаўняга мінулага. Пятніцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чарнама́зы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Які мае цёмную скуру, смуглявы. У прыадчыненых дзвярах паказаўся член сельсавета, высокі, хударлявы і чарнамазы. Крапіва. За будкі прывязаны коні, старыя [цыганы] паважна ідуць і кураць, а бойкія, чарнамазыя хлапчукі .. выстаўлялі ручкі і прасілі хлеба. Каваль.

2. Брудны, выпацканы, мурзаты. Ды развеяў настрой чалавеку Качагар, чарнамазы, як чорт... Ён, як прывід, з’явіўся аднекуль, Нахіліўшыся злёгку на борт. Аўрамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ма́ра ’тое, што створана фантазіяй’, ’жаданне, імкненне’, ’нешта нерэальнае, неіснуючае’ (ТСБМ, Др.-Падб.). Укр. мара ’сон, мара; мары’, польск. mara ’сон з марамі’, ’тое, што мроіцца ў сне’, ’тое, аб чым марыцца’. Бел.-укр.-польск. ізалекса. Узнікла ў выніку абстрагавання аднаго са значэнняў мара́1 — ’сон, тое, што здаецца’. Паводле Булыкі (Лекс. запазыч., 127), ст.-бел. мара ’соннае відовішча’ (пач. XVII ст.) запазычана са ст.-польск. mara.

Мара́1прывід, страшыдла, нячыстая сіла, пачвара, здань, насланнё’ (Мал., Бес., Федар. 1, Багд., Яруш., Некр., Касп., Бяльк., Шат., ТС; слуц., мазыр., Сержп., Казкі; усх.-гом., паўн.-зах., КЭС; брэсц., пін., Нар. лекс.); ма́ра, марана ’тс’ (Клім., Др.-Падб.; Крывіч, 4; Нас., Растарг.), ’нешта брыдкае, неадчэпнае’ (Нікан.), ’нікчэмнасць’ (драг., Нар. лекс.); мара́ ’пагібель’ (Растарг.), ’прыгода, незразумелая перашкода’ (Нас.), ’чорная, страшэнная масіўная істота на кароткіх лапах, якой вельмі баяцца дзеці’, ’пудзіла з саломы, апранутае ў рыззё’ (Рам. 8), ’істота, якая давіць хлопцаў і дзяўчат у час іх сну’ (Кольб.), ’нячысцік, д’ябал’ (Ян.; нараўл., Мат. Гом.), стол. ’нягоднік, паганец’, драг. ’неахайная, непрычасаная жанчына’ (Нар. лекс.), ’жартаўнік, штукар’ (ТС), ма́рны ’дарэмны, бескарысны’ і дэрываты да яго (Нас., ТСБМ). Укр. мара́прывід, здань’, ’нячысцік, які затуманьвае людзям розум, каб завесці іх у небяспечнае месца’, марний, марний ’дарэмны’; рус. ма́ра, мара́прывід, мары, нячысцік, які дапрадае ноччу тое, што пакінута на ноч недапрадзеным, рве кудзелю і пражу’, кур. ’смерць’, ленінгр. ’неахайная жанчына’, урал., сіб. ’каханы’, ’дзяўчына’, рус. ц.-слав. мара ’страта свядомасці’; ст.-рус. мара ’зацямненне свядомасці’, ’забыццё’, ’сны’, ’насланнё’, ’прывід’. Польск. mara, marzydłoпрывід, цень нябожчыка, дух, страшыдла, вампір’; mara, mora ’начны дух, кашмар, які нападае на коней і сонных людзей’, ’начны матыль’, marzyć ’марыць’, marnować, marnotrawić ’марнатравіць’, marzanna ’саламянае чучала, якое сімвалізавала сонца’, н.- і в.-луж. marny ’марны’, в.-луж. marota ’капрыз, выдумка’, mara ’дух, прывід смерці’, чэш. marniti ’дарма траціць, марнатравіць’, mařiti ’псаваць, губіць, разбіваць (надзеі)’, чэш., славац. marný ’марны’, славац. mara ’хвароба’ slepa mara ’начны матыль’, mariť sa ’здавацца’, славен. márǝn ’марны’. Прасл. mara ’мары’, ’прывід, здань’ утворана ад асновы *ma‑ (гл. мані́ць) пры дапамозе суфікса ‑ra. (Бернекер, 2, 18; Фасмер, 2, 571; Брукнер, 322; Шустар-Шэўц, 12, 886; Голамб, Зб. Якабсону, 1, 779–780; Власт, Крывіч, 4, 1923, 30).

Мара́2 ’назола, дакучлівы’ (Нас., Шат.; Нар. лекс.). Да мара́1 (гл.). Насовіч (289), аднак, адносіць да мары́ць, якое ад прасл. mōra. Няма падстаў.

Мара́3 ’павольны’ (Нас.). Рус. калуж., арл. мара́ ’слабы чалавек малога росту’, сіб. ’няўклюда’. Паводле Насовіча (289), запазычана з лац. mora ’запаволенасць’. Сюды ж марава́ты ’спакойны, вялы гон па следу звера’ (Інстр. II). Параўн. рус. вяц. морова́ть ’рабіць што-небудзь паволі, спакваля’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сцяня́цца ’сноўдацца, бадзяцца, цягацца, шлындацца’ (Ласт.), сціня́цца ’хадзіць, як прывід’ (Барад.), сюды ж, відаць, сцяна́цца ’бадацца’: карова сьценаецца (навагр., ЛА, 1), сцяну́цца ’крануцца, варухнуцца’ (слуц., Жыв. НС; Янк. 1; Мат. Гом.), сцену́цца ’здрыгануцца, сцепануцца’ (ТС), сцяну́ць ’патрэсці’ (Мат. Гом.). Параўн. укр. стена́тися ’ўздрыгваць, калыхацца, хістацца’, стену́тися ’кінуцца, рушыць’, ’разгубіцца, збянтэжыцца’. Няясна; Мяркулава (Этимология–1975, 55) дапускае для падобных слоў са значэннем руху захаванне асновы і.-е. *ten‑ ’цягнуць і пад.’, параўн. рус. дыял. тять ’ісці’, для якога маюцца паралелі за межамі славянскіх моў: лац. tenor ’раўнамерны рух’, ст.-ірл. tēit ’ідзе’ < *tenti (стары каранёвы аорыст) і пад. Гл. таксама ЕСУМ, 5, 408. Не выключана сувязь са сценьпрывід’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паморак уст. ’мор’ (ТСБМ, Сцяшк. МГ, Арх. Бяльк.; слонім., Сл. ПЗБ), помо́рок, помэ́рок ’напасць, прывід’ (Сл. Брэс.), паму͡орак (Федар. 2), памо́р (Мат. Гом.) ’мор’. Рус. помо́р і помо́ра ’пошасць’, укр. помі́р ’тс’. Дэрыват з суф. ‑ак або бязафікснае ўтварэнне ад памары́ць < мары́ць. Гл. таксама мор.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

здань, прывід; цень (разм.); мара, сцень, відма (абл.); міраж, фата-маргана (кніжн.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

абры́ў, ‑рыву, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. абрываць — абарваць ​1 (у 2 знач.) і абрывацца — абарвацца (у 1 знач.).

2. Месца, дзе абарвана што‑н. Абрыў лініі.

3. Круты схіл берага, скалы і пад., які ўзнік у выніку абвалу ці асыпання зямлі. Схілы ўсюды вельмі крутыя, частыя абрывы, на адхонах амаль усюды, густа буяе лес. Мележ. Да белае хаткі На стромкім абрыве Плыў човен рыбацкі, Бясшумны, як прывід. Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мо́рак, ‑у, м.

1. Разм. Змрок, цемра. Цямнелася. Моракі клаліся на пыльны брук, на гароды, хавалі далёкія гумны. Пташнікаў. Напружыўшы зрок, Максім разабраў у мораку ледзь прыкметы чалавечы прывід. Машара. // перан. Цемрашальства, дурман. Рэлігійны морак. // перан. Пра што‑н. невядомае, загадкавае. Дзьме холадам ад старажытнага муру, Жыццё тут знямела, захутана ў морак... Тарас.

2. Абл. Мор; пошасць. Пастукалася ў сенцы Палажка — ні гу-гу. Як морак па сядзібе прайшоў. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)