мана́рхія, -і, мн. -і, -хій, ж.
Форма дзяржаўнага кіравання, пры якой вярхоўная ўлада належыць адной асобе — манарху, а таксама дзяржава з такой формай кіравання.
○
Абсалютная манархія — дзяржава, у якой уся ўлада належыць толькі манарху.
Канстытуцыйная манархія — форма дзяржаўнага ладу, пры якім улада манарха абмежавана канстытуцыяй.
Саслоўная манархія — форма феадальнай дзяржавы, пры якой улада манарха спалучаецца з органамі саслоўнага прадстаўніцтва дваран, духавенства і гараджан.
|| прым. манархі́чны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
мо́дус, ‑а, м.
1. У логіцы — разнавіднасць сілагізму.
2. У філасофіі 17–18 стст. — мінучы стан або мінучая ўласцівасць матэрыі.
3. Кніжн. Спосаб чаго‑н. Модус пагаднення. Модус прадстаўніцтва.
•••
Модус вівендзі — умовы, якія робяць магчымым хоць часовае пагадненне паміж двума варожымі бакамі (лац. modus vivendi — спосаб існавання, жыцця).
[Лац. modus — мера; спосаб; від.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мі́сія, ‑і, ж.
1. Адказная роля, высокае прызначэнне каго‑н. Наша партыя высока нясе рэвалюцыйны сцяг марксізма-ленінізма і пралетарскага інтэрнацыяналізму, з гонарам ажыццяўляе сваю гістарычную місію, нястомна змагаецца за перамогу камуністычных ідэалаў. Брэжнеў. Літаратура і мастацтва выконваюць у савецкім грамадстве пачэсную місію. Шкраба.
2. Заданне, даручэнне. Найбольш адказная місія — спыніць дзяўчынку, не спалохаўшы, і наладзіць з ёй сувязь, была даручана мне. Брыль. Анэтка павінна памятаць, што на яе ўскладаецца важная місія — быць аховаю сям’і і гэтага хутарка. Колас.
3. Пастаяннае дыпламатычнае прадстаўніцтва пры якой‑н. дзяржаве звычайна на чале з пасланнікам, а таксама памяшканне, якое займае такое прадстаўніцтва.
4. Прадстаўнікі адной дзяржавы, якія пасылаюцца ў другую са спецыяльнай мэтай. Ваенная місія.
5. Місіянерская арганізацыя.
[Ад лац. missio — адпраўленне, пасылка.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мана́рхія, ‑і, ж.
Форма дзяржаўнага кіравання, пры якой вярхоўная ўлада належыць адной асобе — манарху, а таксама дзяржава з такой формай кіравання. Абмежаваная манархія. Неабмежаваная манархія.
•••
Абсалютная манархія — манархія, у якой уся ўлада належыць толькі манарху.
Канстытуцыйная манархія — форма дзяржаўнага ладу, пры якім улада манарха абмежавана канстытуцыяй.
Саслоўная манархія — форма феадальнай дзяржавы, пры якой каралеўская ўлада апіралася на органы прадстаўніцтва дваран, духавенства і гараджан.
[Ад грэч. monarchia — адзінаўладства.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
За́ступ ’рыдлёўка, жалязняк’. Рус., укр. за́ступ ’тс’. Польск. zastup ’тс’ (з рус.; Дарашэўскі, 10, 795), zastęp ’група людзей’, ’ахоўны вал’, серб.-луж. zastup ’уваход’, чэш., славац. zástup ’мноства, група людзей, наогул нейкіх элементаў’, славен. zastòp ’уваход’, ’прадстаўніцтва’, ’розум, сэнс’. Ст.-слав. застѫпъ ’дапамога, абарона; натоўп’. Ст.-рус. заступъ ’абарона’ (XII ст.), ’рыдлёўка’ (XVI ст.). Верагодна, што бел. і ўкр. заступ ’рыдлёўка’ з рус., дзе значэнне тлумачыцца тым, што пры працы з гэтым відам лапаты на яе наступаюць нагой. Таму бязафіксны наз. ад заступати (гл. ступаць). Шанскі, 2, З, 66–67; Праабражэнскі, 2, 408.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
карыкату́ра, ‑ы, ж.
1. Малюнак, на якім хто‑н. або што‑н. намаляваны ў скажоным выглядзе для высмейвання. Моладзь тоўпілася перад газетай, жартавала з трапных карыкатур на Івана Гомана, на Радніка, на Гольдзіна. Шамякін. Пад карыкатурай, на якой быў намаляваны дзябёлы хлопец і каля яго малы, худзенькі юнак, стаяў подпіс: «Адгукнуўся на заклік». Арабей. // Пра сатырычны наказ з’яў рэчаіснасці ў іншых відах мастацтва, а таксама аб творах такога характару. Залішняя схільнасць да пераўвелічэння нарадзіла тут гратэск, які часам даходзіць аж да карыкатуры. Кучар.
2. перан. Смешнае, недасканалае падабенства да каго‑, чаго‑н. Можна і трэба даваць партыі тактычныя ўказанні і на выпадак перамогі, і на выпадак паражэння паўстання, і на выпадак склікання сапраўды ўстаноўчага схода рэвалюцыйным шляхам, і на выпадак склікання царом якой-небудзь карыкатуры на народнае прадстаўніцтва. Ленін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эта́п, ‑а, м.
1. Пункт на шляху руху войска, у якім ваеннаслужачыя забяспечваюцца начлегам, харчамі, фуражом. Зусім нечакана Рытвінскі выехаў у штаб Акруговага этапа. Баранавых.
2. У дарэвалюцыйнай Расіі — пункт для начлегу арыштанцкіх груп, а таксама ўвесь шлях іх руху да месца ссылкі. Лісты пажоўклыя пад ногі Асенні дожджык церабіў, За міляй мілю, праз астрогі, Этапы мералі ў Сібір. Лужанін. // Група, партыя арыштаваных, якая пад канвоем накіроўваецца куды‑н. Балюча скрыпяць і галосяць калёсы па жвіры. Па шырокім гасцінцы панура этап наш брыдзе. Танк. Забастоўкі фабрык і майстэрняў, этапы высылаемых з Грузіі, лік самагубстваў на Верыйскім мосце.. — усё гэта набліжала развязку, пагібель меншавіцкага ўладарства. Самуйлёнак.
3. Асобная частка чаго‑н. Этап пералёту. // Пэўны адрэзак дыстанцыі ў спартыўных спаборніцтвах. Этапы велагонкі.
4. Прамежак часу, перыяд, адзначаны якой‑н. надзеяй; стадыя, ступень у развіцці чаго‑н. За некалькі кароткіх хвілінак прамільгнула ў мыслях усё, што было звязана з настаўніцкаю работаю і ўсе тыя этапы, што былі пройдзены за чатыры гады: Цельшына, Выганы. Колас. Па-першае, цяперашні этап вызначаецца далейшым паглыбленнем дэмакратычнай асновы Саветаў, расшырэннем сістэмы народнага прадстаўніцтва. Машэраў.
•••
Па этапу (этапам) — у дарэвалюцыйнай Расіі — пад канвоем (пра перасылку арыштантаў).
[Фр. étape.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)