прадстаўні́цтва

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. прадстаўні́цтва прадстаўні́цтвы
Р. прадстаўні́цтва прадстаўні́цтваў
Д. прадстаўні́цтву прадстаўні́цтвам
В. прадстаўні́цтва прадстаўні́цтвы
Т. прадстаўні́цтвам прадстаўні́цтвамі
М. прадстаўні́цтве прадстаўні́цтвах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прадстаўні́цтва, -а, мн. -ы, -аў, н.

1. Выкананне абавязкаў прадстаўніка (у 1 знач.; кніжн.).

П. чыіх-н. інтарэсаў.

2. Установа, якая абараняе інтарэсы.

Гандлёвае п.

3. Права, парадак выбару прадстаўнікоў у якія-н. органы (кніжн.).

Народнае п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прадстаўні́цтва ср., в разн. знач. представи́тельство;

п. чыі́х-не́будзь інтарэ́саў — представи́тельство чьи́х-л. интере́сов;

гандлёвае п. — торго́вое представи́тельство

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прадстаўні́цтва, ‑а, н.

1. Выкананне абавязкаў прадстаўніка. Судовае прадстаўніцтва.

2. Наяўнасць прадстаўнікоў ад якой‑н. арганізацыі ў органах кіравання, на з’ездах і пад.

3. Установа, якая выконвае чые‑н. даручэнні, абараняе чые‑н. інтарэсы. Дыпламатычнае прадстаўніцтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прадстаўні́цтва н. Vertrtung f -, -en, Repräsentatin f -, -en;

паўнамо́цнае прадстаўні́цтва bevllmächtigte Vertrtung;

гандлёвае прадстаўні́цтва Hndelsvertretung f -, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ПРАДСТАЎНІ́ЦТВА ў праве,

праваадносіны, паводле якіх адна асоба можа ажыццяўляць юрыд. дзеянні ад імя другой асобы. У адпаведнасці з Цывільным кодэксам Рэспублікі Беларусь здзелка, выкананая адной асобай (прадстаўніком) ад імя другой асобы (прадстаўленага) у адпаведнасці з паўнамоцтвамі, заснаванымі на даверанасці, заканадаўстве або акце ўпаўнаважанага на тое дзярж. органа ці органа мясц. кіравання і самакіравання, непасрэдна стварае, змяняе і спыняе грамадзянскія правы і абавязкі прадстаўленага. Паўнамоцтва таксама можа вынікаць з абставін, у якіх дзейнічае прадстаўнік (прадавец у рознічным гандлі, касір і да т.п.).

т. 12, с. 538

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Паўнамоцнае прадстаўніцтва, гл. Паўпрэдства

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Дыпламатычнае прадстаўніцтва 4/328; 5/262; 6/69; 7/262; 8/303, 348

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПРАДСТАЎНІ́ЦТВА МЕ́НІПАСЦІ,

разнавіднасць выбарчай мажарытарнай сістэмы. Выкарыстоўваецца ў краінах, дзе існуюць розныя паліт. рухі і ідэйныя плыні, якія не маюць парламенцкага прадстаўніцтва і ў выніку вымушаны арыентавацца на непарламенцкія метады барацьбы. Сэнс такой сістэмы ў тым, каб даць справядлівае прадстаўніцтва паліт. меншасцям і пазбегнуць назапашвання ў грамадстве ўнутр. напружанасці.

т. 12, с. 538

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Мажарытарная сістэма прадстаўніцтва 3/180; 6/530; 8/110, 555

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)