наглыта́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. каго-чаго. Праглынуць у вялікай колькасці. Наглытаўся шчупак плотак. □ Конь храпе, пылу наглытаўся з-пад ног, мокры ўвесь... Пташнікаў.

2. Разм. Наесціся. Наглытацца за абедам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паглыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. што і чаго. Глытаць некаторы час. [Тодар:] — О, няхай цяпер сам [Каржакевіч] паглытае пылу, пакаштуе, што за смак. Крапіва.

2. каго-што. Праглынуць усіх, многіх або ўсё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пахлёбка ’рэдкая страва, поліўка’ (Сцяшк.; лях., Сл. ПЗБ). Утворана ад гукапераймальнага дзеяслова хлёбаць, хлябтаць (гл.) < прасл. xlebati/xlepati, параўн. польск., chłapać ’быць скнарай’, чэш. chlapali ’тс’, славен. hlápatiпраглынуць’, серб.-харв. хла̏пити, хла̏пнути ’схапіць’ (Міклашыч, 87; Патабня, 4, 204; Бернекер, 1, 387).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пілю́ля ж. пилю́ля;

праглыну́ць ~лю — проглоти́ть пилю́лю;

пазалаці́ць ~лю — позолоти́ть пилю́лю;

падне́сці ~лю — поднести́ пилю́лю;

го́ркая п. — го́рькая пилю́ля

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пераха́ўкнуць ’перабраць; выпіць, наліць болей, чым патрэбна, перабольшыць’, перахсіўкнута (безасаб.) ’пакладзена болей нормы’ (Шпіл., Нас.: лях., Сл. Брэс.), смал. перахаўкнуць, перахаўкнуць ’выпіць гарэлкі праз меру’. Да пера- (гл.) і хаўкаць ’хутка хапаць ротам’ — ад гукапераймання хаўк! — пра хуткі рух з адпаведным гукам, хаўкнуць ’хутка, прагна праглынуць’, параўн. ахапкам (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пракаўтну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

Абл. Праглынуць. О, які смачны быў той крупнік! Сабастыян зараз успомніў і аж сліну пракаўтнуў. Сабаленка. Іван Сямёнавіч падышоў да магілы, намерыўся нешта сказаць, але не змог. Толькі пракаўтнуў даўкі камяк у горле і яшчэ ніжэй апусціў сівую галаву. Курто.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

глынуць, глытнуць, праглынуць; лыкнуць, каўтануць, каўтнуць, пракаўтнуць (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

вы́піць, ‑п’ю, ‑п’еш, ‑п’е; зак., што, чаго і без дап.

1. Праглынуць якую‑н. вадкасць. Выпіць лякарства. Выпіць шклянку малака, чаю.

2. Напіцца спіртнога. Выпіць і закусіць. □ [Баранкевіч] проста любіў выпіць з «добрымі людзьмі», а сам адзін і чаркі не выпіваў. Колас.

3. перан.; што і чаго. Вынесці, выцерпець. Выпіць чашу пакут.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аршы́н, ‑а, м.

1. Мера даўжыні, роўная 71,12 см, якой карысталіся на Беларусі, у Расіі да ўвядзення метрычнай сістэмы.

2. Лінейка такой даўжыні. Складаны аршын.

•••

Аршын з шапкай — малы, невысокі ростам.

Бачыць на тры аршыны пад зямлёю гл. бачыць.

Мераць на свой аршын гл. мераць.

Мераць на стары аршын гл. мераць.

Мераць усіх (усё) на адзін аршын гл. мераць.

Як (быццам) аршын праглынуў гл. праглынуць.

[Цюрк.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

глыто́к, ‑тка, м.

1. Аднаразовы рух глытальных мышцаў пры глытанні; глытальны рух. Піў захліпаючыся, глыбокімі глыткамі. Напіўшыся, прылёг на левы бок. Хомчанка.

2. Колькасць яды або вадкасці, якую можна праглынуць за раз. Маленькі глыток. □ [Лялькевіч] выцер рукавом пот і, закінуўшы галаву, пачаў піць павольна, смакуючы кожны глыток. Шамякін. // Зусім невялікая колькасць яды або пітва. У бязмежнай прасторы сіняй не знайсці ні глытка вады. А. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)