упаўнава́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., каго-што на што і з інф.

Даць паўнамоцтвы на правядзенне чаго‑н., даверыць зрабіць што‑н. ад чыйго‑н. імя. Упаўнаважыць пасла на вядзенне перагавораў. Упаўнаважыць касіра атрымаць грошы па даверанасці. □ — Сход нас і ўпаўнаважыў, — уставіў Вітушка. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Весніна́, вэснина́ ’вясенняе ворыва’ (палес., Выг.). Утворана пры дапамозе суф. ‑ін‑а ад *веснаваць. Аналагічна ў паўн.-рус. гаворках назвы для работ, якія выконваюцца вясной: ве́сни́на́ ’воўна, якую настрыглі з авечак у маі або летам’, пск. ’сняткі вясенняга ўлову’, арханг. веснова́нье ’паляванне на марскіх звяроў вясной’, пск. вешница ’вясенняе ворыва’, арханг. вёшня ’вясенняя сяўба’, укр. веснування, веснова́нєправядзенне веснавых палявых работ’, польск. vʼosna ’вясеннія палявыя работы’, серб. про̀летина ’вясенняя сяўба’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

неадо́льны, ‑ая, ‑ае.

Які цяжка, немагчыма пераадолець, перасіліць. Неадольны сон прычапіўся да хлопца. Колас. Сцёпка мог бы не ісці праз цэнтр горада, але неадольнае жаданне зірнуць на рэўком прымусіла яго павярнуць на галоўную вуліцу. Хомчанка. // Такі, якога цяжка, немагчыма адолець, перамагчы; магутны. Пошчак нарастаў і нарастаў, блізіўся. Неадольны, магутны. Зямля стагнала. Караткевіч. Правядзенне ленінскай нацыянальнай палітыкі згуртавала.. народы ў магутную неадольную сілу. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́ртка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

1. Прамавугольны лісток паперы або кардону для запісу якіх-н. звестак.

Каталожная к.

Лічбы на картках.

2. Фатаграфічны здымак (разм.).

К. для пасведчання.

3. Пасведчанне, уліковы дакумент і пад. ў выглядзе невялікага ліста цвёрдай паперы.

Уліковая к.

Візітная к.

Банкаўская плацежная картка — плацежны інструмент, які забяспечвае доступ да банкаўскага рахунку і правядзенне безнаяўных плацяжоў за тавары і паслугі, атрыманне наяўных грашовых сродкаў і ажыццяўленне іншых аперацый.

|| памянш. ка́ртачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. ка́ртачны, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).

Картачная сістэма.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

произво́дство ср.

1. (действие) правядзе́нне, -ння ср., выкана́нне, -ння ср.;

произво́дство ночны́х рабо́т правядзе́нне (выкана́нне) начны́х рабо́т;

произво́дство о́пытов правядзе́нне до́следаў;

2. в разн. знач. вытво́рчасць, -ці ж.; (изготовление) вы́раб, -бу м.;

произво́дство бума́ги вы́раб (вытво́рчасць) папе́ры;

ору́дия произво́дства прыла́ды вытво́рчасці;

сре́дства произво́дства сро́дкі вытво́рчасці;

спо́соб произво́дства спо́саб вытво́рчасці;

учи́ться без отры́ва от произво́дства вучы́цца без адры́ву ад вытво́рчасці;

сталелите́йное произво́дство сталеліце́йная вытво́рчасць;

э́то произво́дство конди́терской фа́брики гэ́та вы́раб канды́тарскай фа́брыкі;

3. (повышение в чине) узвядзе́нне (у чын), нада́нне (надава́нне) чы́ну;

произво́дство в капита́ны узвядзе́нне ў чын капіта́на.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паслядо́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Які бесперапынна наступае, ідзе адзін за адным. Дынаміка падзей раскрываецца не ў плане іх паслядоўнага паказу, а праз адлюстраванне асобных момантаў, эпізодаў. Дзюбайла.

2. Які заканамерна вынікае з чаго‑н., не заключае ў сабе супярэчнасцей; лагічна абгрунтаваны. Паслядоўныя разважанні, вывады. // Які няўхільна прытрымліваецца пэўных прынцыпаў, поглядаў, кіруецца імі. Паслядоўнае правядзенне ў жыццё ленінскай нацыянальнай палітыкі. □ У поглядах на ўзаемаадносіны чалавечай асобы і грамадства паэт астаецца паслядоўным дэмакратам. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слу́жба, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

1. гл. служыць.

2. адз. Работа, заняткі і абавязкі служачага, а таксама месца такой работы і знаходжанне на ёй.

Ісці на службу.

3. адз. Выкананне воінскіх абавязкаў.

С. ў радах арміі.

4. чаго або якая. Якая-н. спецыяльная галіна вытворчасці, а таксама арганізацыя, якія займаюцца спецыяльным участкам работы.

Медыцынская с.

С. сувязі.

С. надвор’я.

5. У веруючых: правядзенне набажэнства.

У кафедральным саборы закончылася с.

Не па службе, а па дружбе (разм.) — просьба зрабіць што-н. не па службовым абавязку, а па-сяброўску.

|| прым. службо́вы, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.).

С. абавязак.

Службовае памяшканне.

С. ўваход (для служачых).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вясе́лле, ‑я, н.

1. Абрад шлюбу і ўрачыстасць, святкаванне, звязанае з гэтым. Згуляць вяселле.

2. Шлюбны поезд. Выскаквалі з двароў дзеці, .. крычалі на ўсе галасы: — Вяселле едзе! Лынькоў.

3. Разм. Вясёлае правядзенне часу; гульні, забавы. Прымітыўнае вяселле ціхіх людзей не пералятае сваімі зыкамі далей саламяных стрэх. Чорны. У мірны час людзі не заўважалі імклівай плыні часу. У свабоднай працы, у адпачынку, у вяселлі .. дні і тыдні ляцелі незаўважна. Шамякін.

•••

Залатое вяселле — пяцідзесяцігоддзе сямейнага жыцця.

Сярэбранае вяселле — дваццаціпяцігоддзе сямейнага жыцця.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ухі́л, ‑у, м.

1. Пэўны напрамак дзейнасці, інтарэсаў, спецыялізацыі. Лазарэт будзе мець хірургічны ўхіл. Алешка. Кожная навучальная ўстанова з будаўнічым ухілам пасылала.. [на будаўніцтва магістралі] некалькі сваіх выпускнікоў. Пальчэўскі. // Наяўнасць здольнасці да чаго‑н. Гаварыў ён па-беларуску прыгожа, нават, я сказаў бы, з літаратурны ўхілам. Дубоўка.

2. Адхіленне, адыход ад генеральнай лініі партыі. Асабліва актыўную дзейнасць праявілі .. [Я. Купала і Я. Колас] у часы барацьбы з рознымі нацыяналістычнымі скажэннямі і ўхіламі. Шакун.

3. Нахіленая, пакатая паверхня; схіл, адхон. Было ясней за яснае: вагоны, пакінутыя на ўхіле незатарможанымі, скрануліся з месца і пакаціліся самі па сабе... Васілёнак.

•••

Левы ўхіл — чужая марксізму-ленінізму псеўдарэвалюцыйная, авантурыстычная палітыка, якая прыкрывае рэвалюцыйнай фразай апартуністычную, згодніцкую сутнасць.

Правы ўхіл (у ВКП (б) — апартуністычная плынь у 1928–30 гг., якая адмаўляла неабходнасць і магчымасць паскоранай індустрыялізацыі краіны, правядзенне калектывізацыі сельскай гаспадаркі і прапаведвала «тэорыю» затухання класавай барацьбы і мірнага ўрастання кулака ў сацыялізм.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

соверше́ние

1. учыне́нне, -ння ср.; (чего-л. бурного) вытвара́нне, -ння ср.; правядзе́нне, -ння ср.; (осуществление) здзяйсне́нне, -ння ср., ажыццяўле́нне, -ння ср.; (исполнение) выкана́нне, -ння ср.; неоконч. выко́нванне, -ння ср.; вяршэ́нне, -ння ср.;

2. (условия, сделки и т. п.) учыне́нне, -ння ср., заключэ́нне, -ння ср.;

3. (обряда) спраўля́нне, -ння ср.; (богослужения) адпраўле́нне, -ння ср.; см. соверша́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)