турава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.
1. Спец. Выконваць другую партыю пры спяванні або ігры на музычным інструменце; уторыць.
2. каму-чаму. Паўтараць чые‑н. словы, якія-н гукі. Манатонна гудуць тэлефонныя правады. Ім туруюць камары. Масарэнка. Вечар... Вечар асенні, хмуры... Дожджык цалуе шыбы. Вецер пяе — туруе. Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ды¹, злуч.
1. спалучальны. Ужыв. для сувязі аднародных членаў сказа і цэлых сказаў; адпавядае па знач. злучніку «і».
Дзень ды ноч.
Журботна гудзелі правады ды стукалі вароты.
2. далучальны. Далучае сказы і члены сказа, якія дапаўняюць, развіваюць ці паясняюць раней выказаную думку.
Пайшоў снег, ды яшчэ які снег.
3. супраціўны. Ужыв. для далучэння сказаў або асобных членаў сказа са знач. супрацьпастаўлення; блізкі па знач. да злучнікаў «але», «аднак».
Людзі паміралі, ды не спынялі барацьбы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
смыка́ть несов.
1. (соединять) змыка́ць;
смыка́ть ряды́ змыка́ць рады́;
смыка́ть провода́ змыка́ць (злуча́ць) правады́;
2. (глаза) сплю́шчваць, заплю́шчваць; зво́дзіць; (губы) сту́льваць; (о раздвинутых предметах) склада́ць, сту́льваць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
зачы́сціць, ‑чышчу, ‑чысціш, ‑часціць; зак., што.
Спец. Зрабіць гладкім, роўным, зняўшы частку паверхні, няроўнасці. З ачысціць шклом гронкі нажа. // Спецыяльна апрацаваць якую‑н. паверхню (для склейвання і пад.). Зачысціць гуму рашпілем. // Агаліць, зняўшы ізаляцыю, акаліну і пад. Зачысціць кантакты. □ Ігнат Пятровіч.. адвінціў нейкія вінцікі, агледзеў лямпы, зачысціў правады,.. і прыёмнік загаварыў нармальна. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
злучы́ць¹, злучу́, злу́чыш, злу́чыць; злу́чаны; зак.
1. каго-што. Саставіць з многага (многіх) адно цэлае, аб’яднаць, зліць адно з другім.
З. намаганні.
З. свае сілы.
З. два прадпрыемствы ў адно.
2. што. Змацаваць, звязаць адно з другім.
З. правады.
3. што з чым. Звязаць, спалучыць.
З. тэорыю з практыкай.
4. каго-што з кім-чым. Устанавіць зносіны, сувязь паміж кім-, чым-н.
З. гарады чыгункай.
З. каго-н. з кім-н. па тэлефоне.
|| незак. злуча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. злучэ́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пазамыка́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Замкнуцца — пра ўсё, многае. Дзверы пазамыкаліся.
2. Замкнуцца, зачыніўшыся дзе‑н. — пра ўсіх, многіх. Старэйшыя ў клуб ходзяць рэдка, пазамыкаюцца і глядзяць дома тэлевізары. Далідовіч.
3. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Злучыцца канцамі — пра ўсё, многае. Правады пазамыкаліся.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цяг 1, ‑у, м. (рэдка).
Бег, рух. Хай бягуць няспынным цягам Дні і ночы, нашы сны. Іверс.
•••
Адным цягам — заложна, без перадышкі, адным намаганнем.
Даць цягу гл. даць.
З цягам часу — праз некаторы час; за пэўны час.
цяг 2, ‑а, м.
Тое, што і цяж. Ціха дзынкнулі правады. Чалавек зачапіўся, відаць, за цягі блакіроўкі. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
срасти́ть сов.
1. (заставить срастись) зрасці́ць;
срасти́ть сло́манную кость зрасці́ць злама́ную косць;
2. техн. (соединить концы, края) злучы́ць, зрасці́ць; (сварить) звары́ць;
срасти́ть провода́ злучы́ць правады́;
срасти́ть кана́т зрасці́ць кана́т;
срасти́ть стальны́е пли́ты звары́ць стальны́я плі́ты;
3. перен. з’ядна́ць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
само́та, ‑ы, ДМ самоце, ж.
1. Адзінота, знаходжанне ў адзіноцтве. Пісар Васількевіч сядзеў у сваім запаветным пакойчыку, дзе ён часта любіў заставацца ў самоце. Колас.
2. Стан, самаадчуванне самотнага; смутак, туга. У роспачы і самоце, Аляксей ішоў сам не ведаючы куды. Вітка. Не плач, шматпакутная маці! Мы прыйдзем і ласкай сагрэем тваё набалелае сэрца, І знікне самота з вачэй. Панчанка. / у вобразным ужыв. Самота выльецца слязамі, Як хмара цёмная — дажджом. Лось. Нылі тэлефонныя правады, выплаквалі ў адвечны прастор сваю самоту. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
замкну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.
1. Зачыніць на замок, на ключ. Замкнуць дзверы. Замкнуць хату. □ Скуратовіч замкнуў клець і пайшоў у дом. Чорны.
2. Зачыніць на замок каго‑, што‑н. у якім‑н. памяшканні, сховішчы. Арыштаваных .. замкнулі ў хаце Камісаравай, якая жыла крыху па водшыбе ад вёскі. Брыль. [Паходня] склаў паперы, замкнуў іх у жалезную скрынку, што стаяла ля стала ў куце. Хадкевіч.
3. Злучыць канцы, крайнія часткі чаго‑н. Замкнуць электрычны ланцуг. Замкнуць правады. Замкнуць кола акружэння.
4. Ахапіць, акружыць з усіх бакоў. На плошчы дзяўчаты замкнулі Натальку ў свой жывы, вясёлы, рознакаляровы круг, так што толькі адна стракатая касынка і відна была з гэтага круга. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)