ёмка 1,
1. Прысл. да ёмкі.
2. безас. у знач. вык. Разм. Добра, зручна. Сядзець [Віктару], відаць, было не вельмі ёмка, і ён раз-пораз варочаўся, намагаўся вылезці з кажуха. Шамякін.
ёмка 2, ‑і, ДМ ёмцы; Р мн. ‑мак; ж.
Абл. Чапяла. Дзядзіна.. пякла аладкі, нервуючыся, бразгала праз меру моцна аб прыпечак ёмкаю і патэльняй. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зліпа́цца, ‑аецца; незак.
1. Злучацца адзін з адным, прыліпаць адзін да аднаго. Лісты паперы зліпаюцца. □ Валасы [Сцяпана] .. былі вільготныя і зліпаліся, ад усяго цела ішла пара. Чарнышэвіч.
2. Закрывацца, заплюшчвацца ад вялікага жадання спаць (пра вочы, павекі). [Сцёпку] так моцна захацелася спаць, што вочы яго пачалі зліпацца самі. Колас. Віктар раз-пораз з натугай расплюшчваў вочы: павекі зліпаліся, былі цяжкія і непаслухмяныя. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стусі́на, ‑ы, ж.
Разм. Прут, дубец. Пакручваючы над жывёлінамі стусінай, я раз-пораз пакрыкваў на іх: «Цоб, цабе!» Сабаленка. // Гібкае пугаўё. [Адзін дзядзька:] — Нехта пугу з сядзення выцягнуў. І такая ж была пуга, каб ён не спажыў яе! Стусіна, у краме куплена. Чорны. // перан. Пра высокага тонкага чалавека. — Ну, ну... сам ты трыбунал, бачыш, як пагладзеў, а быў, як стусіна, — пажартавала байчэйшая. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
даміно́ 1, нескл., н.
Маскарадны касцюм у выглядзе шырокага плашча з рукавамі і капюшонам, а таксама чалавек, адзеты ў такі касцюм.
[Іт. domino.]
даміно́ 2, нескл., н.
Гульня ў 28 касцяных (ці з іншага матэрыялу) пласцінак, на верхнім баку якіх зроблены вочкі, а таксама набор пласцінак для гэтай гульні. Гуляць у даміно. □ Каля самай сцэны за маленькім столікам заўзятыя гулякі раз-пораз з усёй сілы грукалі костачкамі даміно. Краўчанка.
[Іт. domino.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кісе́ль, ‑сялю, м.
1. Кіслая студзяністая страва з аўсянай мукі або ягаднага соку, заваранага на крухмале. Аўсяны кісель. Кісель з журавін.
2. перан. Пра вязкую, клейкую масу. Хоць дажджоў даўно не было, конь раз-пораз чвякаў у чорным балотным кісялі, груз да кален[яў]. Мележ. // Пагард. Пра вялага, слабавольнага чалавека. — Не, не! — запратэставаў Лапко: не кажы мне гэтага! Трэба быць цвёрдым. А я — кісель. Колас.
•••
Дзесятая вада на кісялі гл. вада.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дало́нь, ‑і, ж.
Унутраны бок кісці рукі. Закрыць твар далонямі. □ Ладзім выкаціў бульбіну, узяў яе ў рукі, паперакідваў з далоні на далонь — пакуль астыла, і пачаў лупіць. Ставер. Алена ідзе і раз-пораз выцірае далонню з твару пот. Мележ.
•••
Біць (пляскаць) у далоні гл. біць.
Як на далоні — пра што‑н. выразна і поўнасцю бачнае. Усё, што ляжала каля рэчкі і за ёю, было як на далоні. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
седлаві́на, ‑ы, ж.
1. Прагіб у спіне жывёлін (пераважна ў коней). // Упадзіна на носе. На пераноссі, на самай седлавіне яго, рассыпаны кроплі, як на цецеруковым яйку, кроплі рабаціння. Баранавых.
2. Прадаўгаватая ўпадзіна паміж дзвюма высокімі вяршынямі ў горным хрыбце. У седлавіне, напэўна, быў перавал, туды вяла сцежка. Быкаў. // Участак дарогі з прадаўгаватым прагібам. Партызаны-сігнальшчыкі, якія спецыяльна былі выстаўлены ўсцяж усёй седлавіны дарогі, раз-пораз папярэджвалі. М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шархаце́ць, ‑хачу, ‑хаціш, ‑хаціць; незак.
Разм. Утвараць шорхат, шум, шапацець пад уздзеяннем чаго‑н. Гумавыя колы шархацяць па жвіры. Шарахоўскі. Рэня змоўкла, і ў гэтай няёмкай цішы чуваць было, як шархаціць пад яе далонькай шурпатая кара, па якой яна раз-пораз праводзіла рукой. Лецка. Ля возера гусціўся чарот. Карычневыя яго мяцёлкі ціха пагойдваліся на ветры, а вузкія лісцікі шархацелі адзін аб адзін, і здавалася, быццам чарот некаму скардзіцца. Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нерво́ва, прысл.
1. Узбуджана, усхвалявана; раздражнёна. Засунуўшы рукі ў кішэні пінжака.., [Галаўня] нервова пачаў хадзіць па кабінету. Гроднеў. — Не лёгкая сітуацыя, не лёгкая: праз столькі гадоў шукаць страчанае, — паспачуваў пасажыр, нервова раскручваючы газету. Пальчэўскі. / у перан. ужыв. — Дапамогі! Дапамогі! — нервова крычаў кожны радок, кожнае слова.. рапарта. Шамякін.
2. Хваравіта, сутаргава. Адно вока раз-пораз торгаецца нервова, і здаецца часам, што Гардзей некаму падміргвае. Мележ. Тонкія худыя рукі .. [Каваля] нервова ўздрыгвалі і не знаходзілі сабе месца. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няўсто́йлівы, ‑ая, ‑ае.
1. Пазбаўлены ўстойлівасці, цвёрдай апоры; хісткі. Скакалі [людзі] па куп’і, спатыкаліся на найбольш хісткія, няўстойлівыя купіны,.. выбіраліся зноў і зноў упарта ішлі наперад. Брыль. Гром і маланка чаргаваліся раз-пораз, шалёны вецер гатоў быў перавярнуць няўстойлівы павільён. Дамашэвіч.
2. Які часта мяняецца, непастаянны. Няўстойлівая пагода.
3. перан. Які лёгка паддаецца якім‑н. уплывам, нястойкі ў сваіх поглядах, перакананнях. Сын зноў капрызіць. Ён добры, але няўстойлівы і бязвольны. Караткевіч. // Які ўласцівы такому чалавеку. Няўстойлівы характар. □ [Мельнік] натуру меў няўстойлівую: часта добры настрой змяняўся ўспышкамі гневу. Гамолка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)