по́дласць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць і якасць подлага. Валодзя Полаз на поўны голас філасофстваваў аб подласці людзей, якія пішуць ананімныя пісьмы. Шамякін.

2. Подлы ўчынак. [Туравец] думаў пра ўцекача з нянавісцю і пагардай, бо лічыў, што няма большай подласці, чым кінуць у цяжкую хвіліну таварышаў. Мележ. [Шкуранкоў:] Ніякай подласці я яшчэ не зрабіў. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

га́дкі, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Вельмі непрыемны (з выгляду, на смак і пад.); прыкры, брыдкі. Гадкае стварэнне. Гадкі сон. Гадкае надвор’е.

2. Агідны, подлы, варты пагарды, ганьбавання. Гадкі чалавек. Гадкі ўчынак. □ — Я, Цімох, не буду апраўдвацца: я ўзяўся за гадкую, паскудную справу. Мяне нанялі войт і яго сябры, каб я стаў фальшывым партызанам і даносіў ім на вас. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нязбе́дны (незбедный) ’паганы’ (Карскі, Труды, 312), ст.-бел. незбедныйподлы, нізкі’ (XV ст.) з польск. niezbędnyпаганы, няўклюдны’ (Карскі, там жа), ст.-польск. niesbedny ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 134). Апошняе з чэш. nezbedny ’гарэзны’ ад прасл. *bъděti, *buditi (Брукнер, 363), гл. будзіць, узбуджаць, або з *ne‑sъ‑będ‑ьnъ ’нявытрыманы, нястрыманы’, дзе ‑będ‑ суадносіцца з ням. binden ’вязаць, путаць’ (Махэк₂, 398).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Рапе́ха, рэпе́ха ’маруда’ (пін., Нар. лекс.), рэпэ́ха ’неахайная жанчына’ (івац., Жыв. сл.). Няясна; магчыма, экспрэсіўны фанематычны варыянт рапу́ха лаянк. ’рабая альбо брыдкая жанчына, асабліва злая’ (Нас.), разм. ’марудная, гультаяватая жанчына’, якое, у сваю чаргу, з’яўляецца метафарычным пераносам з рапуха ’палявая жаба’ (гл.), аднак у гэтым выпадку ў палескіх гаворках было б іншае фанетычнае афармленне пачатку слова (з ро‑). Параўн. рус. разан. рапо́хаподлы, нізкі чалавек’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ліхатня́ ’дурнота, глупства’, ’непрыемны выпадак’, ’заблытанасць’ (Нас.). Утворана пры дапамозе суфікса ‑ня ад дзеяслова *ліхацець, параўн. укр. лихоти́тися ’рабіцца млосна’, лихоті́ти ’праклінаць, клясці’, рус. урал., сіб., амур. лихо́ти́ть ’нудзіць’, с.-урал. лихоти́ться ’прыхварнуць’, ст.-рус. лихотный (XI ст.) ’шалапутны’, лихоть ’адхіленне’, ст.-польск. lichocić ’даводзіць да нэндзы, вынішчаць, аслабляць’ (XVI ст.), lichotny ’дрэнны, ганебны, незаконны, подлы’, в.-луж. lichoćić ’займацца ліхвярствам’, чэш. lichotiti ’ліслівіць, хваліць’, славац. lichotiť ’дагаджаць’. Паўн.-прасл. lixotiti.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нікчэ́мны, нікчо́мны ’нікуды не варты, непрыдатны’ (Нас., Касп., Сл. ПЗБ, ТС). Прыметнік, утвораны на базе словазлучэння тыпу ні к чаму не варты, параўн. нікчо́му ’ні да чога, без патрэбы’ (ТС). Меркаванні пра запазычанасць з польск. nikczemny ’благі, подлы’ (Сл. ПЗБ), што паходзіць ад nikczemu (Брукнер, 359), здаюцца неабавязковымі, паколькі ў народных гаворках магчымы пераход о > э пад націскам, параўн. штонікі і штэнікі. Параўн. таксама чэш. ničemny < ničemu (nenaučený), Махэк₂, 399.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пага́ны ’мярзотны, подлы; прызначаны для смецця, нечыстот’ (ТСБМ, Касп., Шат., Яруш., Шпіл., Бяссон.), пога́ны ’тс’ (ТС, Сл. Брэс.), ’дрэнны, дробны’ (Мат. Гом.), ’няхрышчаны, язычнік’ (ТСБМ, Нас.), пага́на ’дрэнна, кепска’ (Яруш., Шпіл., З нар. сл.), пага́нец, па́ганства. Агульнаславянскае; параўн. укр. пога́ний, серб.-харв. по̏ган ’нячысты’, чэш., славац. pohan ’язычнік’. Старажытнае запазычанне з лац. pāgānus ’вясковы, язычаскі’: pāgus ’акруга’ (Фасмер, 3, 294 і наст.; там жа і інш. літ-ра).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пага́нец, ‑нца, м.

Разм. лаянк.

1. Вельмі дрэнны, подлы чалавек. [Доктар:] — Колькі людзей праз гэтага паганца загінула, падумаць страшна. Грахоўскі. // Наогул пра каго‑н. непаслухмянага, надакучлівага і пад. [Жанчына:] — Колькі я цябе буду клікаць! Ну, паганец, не прыходзь дамоў! Я табе дам! Шамякін. Навёў тэадаліт — а гнус той слепіць вочы. Ну так і лезе дрэнь у нос, у рот, У вушы, за каўнер залазіць абармот. І не дасі паганцу рады. Корбан.

2. Уст. Нехрысціянін, чалавек іншай веры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сво́лач, ‑ы, ж.

Разм. лаянк.

1. Агідны, подлы чалавек; паганец. [Скіба:] Няхай кожная сволач ведае, што здзекі ёй так не пройдуць. Крапіва. // Ужываецца як лаянкавае слова. — Што дзярэш тут горла! — грозна накінуўся.. [пісар] на Лукаша. — Крычы ў полі, а не пад вокнамі валаснога праўлення, няхай табе пуп трэсне, сволач ты! Колас.

2. зб. Зброд, вырадкі, подлыя людзі. [Лясніцкі:] — Не думай, што.. [гітлераўцы] дурні. Шпіянаж у іх першакласны. Яны набралі сабе розную сволач прыслугоўваць ім адкрыта. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ні́зкі, -ая, -ае; ні́жэйшы.

1. Малы па вышыні, які знаходзіцца на невялікай вышыні ад зямлі.

Нізкае дрэва.

Н. плот.

Ляцець нізка (прысл.).

2. Які не дасягнуў звычайнай сярэдняй нормы, пэўнага ўзроўню.

Н. ціск.

Нізкая тэмпература.

3. Дрэнны па якасці або наогул дрэнны.

Нізкая якасць драўніны.

4. перан. Подлы, ганебны.

Н. учынак.

Так рабіць нізказнач. вык.).

5. У 18 — пачатку 19 ст. пра стыль мовы: звычайны, просты, не прыняты ў літаратуры.

6. Невялікай вышыні (пра гукі, голас і пад.).

Н. бас.

Н. голас.

Спяваць нізка (прысл.).

|| памянш.-ласк. ні́зенькі, -ая, -ае (да 1 знач.).

|| наз. ні́засць, -і, ж. (да 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)