паску́бці, -бу́, -бе́ш, -бе́; -бём, -бяце́, -бу́ць; -ку́б, -ку́бла; -бі́; -ку́блены; зак.

1. што і чаго. Правесці некаторы час, скубучы што-н.

П. лебяды.

2. што. Тое, што і выскубці.

П. пер’е.

3. перан., каго-што. Нанесці ўрон, шкоду.

Ні за што паскублі чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абле́злы, -ая, -ае (разм.).

1. Той (такі), у каго (якім) вылезлі валасы або поўсць ці пер’е.

А. кот.

2. З выцвілай фарбай, з абабітым тынкам, палінялы.

Аблезлыя сцены.

Аблезлая сукенка.

3. Які пачаў мяняць скуру, згарэўшы на сонцы.

А. твар.

|| наз. абле́зласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Нацюцю́рыцца ’натапырыцца, напыжыцца, наставіць пер’е’ (Сл. ПЗБ). Экспрэсіўнае ўтварэнне на базе гукапераймальнага комлексу цюцюр, гл. цюцюрэць ’надзімацца, натапырваць пер’е’ (Сл. ПЗБ), параўн. начапурыцца, нашашэрыцца ’натапырыцца’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падгру́дак, ‑дка, м.

1. Адвіслая скура пад шыяй у некаторых жывёл. Падгрудак у быка.

2. Пер’е на грудзях пад шыяй у птушак. Шэры падгрудак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

убра́цца, убяру́ся, убярэ́шся, убярэ́цца; убяро́мся, убераце́ся, убяру́цца; -а́ўся, -а́лася; убяры́ся; зак.

1. Набыць прыгожы выгляд; прыгожа апрануцца, прыбрацца.

У. ў святочны касцюм.

2. Управіцца з уборкай ураджаю (разм.).

У. са збажыной.

Убрацца ў пер’е (разм.) — абжыцца, палепшыць матэрыяльнае становішча; пачаць жыць самастойна.

|| незак. убіра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ску́бці, скубу́, скубе́ш, скубе́; скубём, скубяце́, скубу́ць; скубі́; незак.

1. што. Цягнучы, выцягваючы, браць патроху.

С. салому ад стога.

2. што. Разрываць пальцамі што-н. на дробныя часткі.

С. пер’е.

3. каго-што. Вырываць, адрываць, выскубваць (пра траву, пер’е, пух і пад.).

Гусі скубуць траву.

С. курыцу.

4. каго-што. Перабіраць пальцамі, тузаць.

Дзеці скубуць бацьку за паліто.

5. перан., каго-што. Патрабаваць чаго-н.; непакоіць.

Мяне скубуць з усіх бакоў.

|| аднакр. скубану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́, скубну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць, -ні́ і скубяну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. скубе́нне, -я, н. (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Нашупы́рыцца ’наставіць пер’е (пра курэй)’ (Бяльк.). Гл. нашапу́рыцца, нашаперыцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перыстакры́лы, ‑ая, ‑ае.

1. З перыстымі крыламі. Перыстакрылыя насякомыя.

2. у знач. наз. перыстакры́лыя, ‑ых. Сямейства жукоў, якія маюць па краях крылаў доўгія тонкія валаскі, што нагадваюць пер’е.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сці́пер’е (сьципіере) ’пер’е цыбулі, часнаку’ (Бес.), сты́пэрье, сты́пірье, сты́пырье, сты́пырне ’тс’ (Сл. Брэс., Нар. лекс.), сти́пер ’сцябло’ (Бел.-укр. ізал.), сцепʼёр ’маркоўнік’ (ТС). Параўн. укр. степі́р ’парастак расліны’, степі́ра, стипі́репер’е цыбулі’. Відаць, не можа разглядацца асобна ад шчыпяры́пер’е цыбулі, часнаку’ (Сл. Брэс.), гл. шчыпе́р. Літ. stìbiras ’сцябло, парастак’ ад stỹbti/stỹpti ’расці высокім, тонкім’ у якасці крыніцы запазычання (Лаўчутэ, Балтизмы, 133) ненадзейнае, аднак магло паўплываць на фанетыку слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

распушы́ць, ‑пушу, ‑пушыш, ‑пушыць; зак., што.

1. Расцерабіўшы, расчасаўшы, зрабіць пушыстым (шэрсць, валасы, пер’е і пад.). Вецер распушыў яе густыя залацістыя косы. «Маладосць». // Натапырыць (поўсць, пер’е — пра жывёл, птушак). [Папугай] чубок распушыць і скрыпіць, як стары дзядок: «Добры вечар». Даніленка. // Раскрыць, распусціць (пупышкі, кветкі). Вербалоз толькі што распушыў свае каткі. Дамашэвіч.

2. перан. Разм. Раскрытыкаваць каго‑н., насварыцца на каго‑н. Бацьку сёння на сходзе распушылі пасля справаздачы, знялі з старшыні калгаса. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)