змало́цца, змелецца; зак.

Раздрабніцца, ператварыцца ў муку і пад. (пра зерне). Жыта мякка змалолася.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замясі́цца, ‑месіцца; зак.

Ператварыцца ў вязкую масу ў выніку замешвання ​1. Цеста густа замясілася.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

збі́цца², 1 і 2 ас. не ўжыв., саб’е́цца; збіўся, збілася; зак.

1. Згусціцца ад узбоўтвання, ператварыцца ў шчыльную масу.

Масла збілася.

2. Сабрацца разам, у цеснаце.

Людзі збіліся ў кучу.

|| незак. збіва́цца, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аграма́дзіцца, ‑дзіцца; зак.

Ператварыцца з індывідуальнага, прыватнага ў калектыўна-грамадскае (пра сродкі вытворчасці, гаспадарчыя аб’екты і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закарэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; зак.

1. Пакрыцца засохлай граззю, кроўю і пад.

Рукі закарэлі ад гразі.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Засохнуць, ператварыцца ў корку.

Кроў закарэла.

|| незак. зака́рваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

капіталізава́цца, ‑зуецца; зак. і незак.

1. Ператварыцца (ператварацца) у капітал (у 1 знач.).

2. толькі незак. Зал. да капіталізаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэарганізава́цца, ‑зуецца; зак. і незак.

1. Змяніцца (змяняцца) у структуры, арганізацыі, ператварыцца (ператварацца).

2. толькі незак. Зал. да рэарганізаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шклава́цца, шклуецца; зак. і незак.

Спец.

1. Шляхам плаўлення ператварыцца (ператварацца) у шкло.

2. толькі незак. Зал. да шклаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ачалаве́чыцца, -чыцца; зак. (кніжн.).

1. Стаць падобным на чалавека, ператварыцца ў чалавека.

2. перан. Стаць гуманным.

|| незак. ачалаве́чвацца (1 і 2 ас. не ўжыв.), -аецца.

|| наз. ачалаве́чанне, -я, н. і (працэс) ачалаве́чванне, -я, н.

А. малпы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эмульгава́цца, ‑гуецца; зак. і незак.

Спец.

1. Ператварыцца (ператварацца) у эмульсію (у 1 знач.).

2. толькі незак. Зал. да эмульгаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)