ператвары́цца, -вару́ся, -во́рышся, -во́рыцца; зак.

1. Перайсці ў другі стан, набыць іншы выгляд, стаць чым-н. іншым.

Возера зарасло і ператварылася ў балота.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Ажыццявіцца, набыць значэнне рэчаіснасці (высок.).

Планы ператварыліся ў рэальнасць.

3. у каго-што. У казках, паданнях і пад.: змяніць свой выгляд, перавярнуцца ў каго-, што-н. пры дапамозе чараў.

|| незак. ператвара́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. ператварэ́нне,-я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ператвары́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. ператвару́ся ператво́рымся
2-я ас. ператво́рышся ператво́рыцеся
3-я ас. ператво́рыцца ператво́рацца
Прошлы час
м. ператвары́ўся ператвары́ліся
ж. ператвары́лася
н. ператвары́лася
Загадны лад
2-я ас. ператвары́ся ператвары́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час ператвары́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ператвары́цца сов.

1. (принять другой вид, форму, изменить содержание) преврати́ться, обрати́ться;

2. преобрази́ться;

3. (в дело, в жизнь) претвори́ться, воплоти́ться;

4. (у каго, што) фольк. преврати́ться, оберну́ться (в кого, что, кем, чем)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ператвары́цца, ‑тваруся, ‑творышся, ‑творыцца; зак.

1. Перайсці ў другі стан, набыць зусім іншы выгляд, форму; змяніцца якім‑н. чынам. — Гэтыя азёры зарастаюць, з цягам часу яны ператварацца ў суцэльныя балоты. В. Вольскі. На дарозе ўсюды вада, маленькія ручаіны ператварылася ў рэкі. С. Александровіч. Усе бачаць, як бусел.. раптам узляцеў угору і доўга лятаў, робячы ўсё большыя і большыя кругі, узнімаючыся вышэй і вышэй, пакуль не ператварыўся ў маленькую белую мецінку. Лынькоў. — Як ператварылася, як далёка пайшло наперад наша Палессе за гады савецкай улады! Краўчанка. // Набыць іншы змест, сэнс. Гэты невялікі куток ператварыўся ў маёй дзіцячай фантазіі ў казачны лес з незвычайнымі істотамі. Бядуля. // Стаць кім‑, чым‑н. для каго‑, чаго‑н. Былы камісар Міцька Векшын.. ператварыўся ў перашкоду на шляху рэвалюцыі. Адамовіч. Вузкія палявыя дарогі, залітыя веснавою вадою, ператварылася ў пасткі для кожнай машыны. Грахоўскі.

2. Ажыццявіцца, набыць значэнне рэчаіснасці. Планы ператварыліся ў рэальнасць.

3. у каго-што. У казках, паданнях — змяніць свой твар, выгляд, перавярнуцца ў каго‑, што‑н. з дапамогай чараў.

•••

Ператварыцца ў слых — пачаць вельмі ўважліва слухаць што‑н., прыслухоўвацца да чаго‑н. Салаўёў прыслухоўваецца. Хлопцы і самі ўсе ператварыліся ў слых. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ператвары́цца sich verwndeln; sich mgestallen (перайначыцца, змяніцца); sich verwrklichen, sich verkörpern (здзейсніцца)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

воплоти́ться увасо́біцца; ажыццяві́цца, ператвары́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

претвори́ться

1. (превратиться) ператвары́цца;

2. (воплотиться в жизнь) ператвары́цца (у жыццё), ажыццяві́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

растване́ць

ператварыцца ў гразь, твань’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. растване́е растване́юць
Прошлы час
м. растване́ў растване́лі
ж. растване́ла
н. растване́ла
Дзеепрыслоўе
прош. час растване́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

спра́хнуць, -ну, -неш, -не; спрах, -хла; -ні; зак.

Сатлець, збуцвець, ператварыцца ў парахню.

Адзежына спрахла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пашкляне́ць

ператварыцца ў шкло, стаць падобным да шкла’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. пашкляне́е пашкляне́юць
Прошлы час
м. пашкляне́ў пашкляне́лі
ж. пашкляне́ла
н. пашкляне́ла
Дзеепрыслоўе
прош. час пашкляне́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)