электрыфіка́цыя, ‑і, ж.

Прымяненне электрычнай энергіі ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі, вытворчасці і ў быце ў якасці асноўнага віду энергіі. Камунізм ёсць Савецкая ўлада плюс электрыфікацыя ўсёй краіны, бо без электрыфікацыі ўзняць прамысловасць немагчыма. Ленін. // Перавод чаго‑н. на электрычную энергію. Электрыфікацыя чыгуначных ліній.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

почто́вый пашто́вы;

почто́вая ма́рка пашто́вая ма́рка;

почто́вая ка́рточка пашто́ўка;

почто́вый перево́д пашто́вы пераво́д;

почто́вый я́щик пашто́вая скры́нка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дэмабіліза́цыя, ‑і, ж.

1. Перавод узброеных сіл і народнай гаспадаркі з ваеннага становішча на мірнае. Дэмабілізацыя арміі і флоту. Дэмабілізацыя прамысловасці.

2. Звальненне з вайсковай службы асабовага саставу пасля заканчэння вайны або тэрміну абавязковай службы. Дэмабілізацыя радавога і афіцэрскага саставу.

3. перан. Аслабленне актыўнасці, гатоўнасці да выканання якіх‑н. задач.

[Фр. démobilisation.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перепра́ва ж.

1. (действие) перапра́ва, -вы ж.; пераво́з, -зу м.; пераво́д, -ду м.; см. перепра́вить 1;

2. (место) перапра́ва, -вы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

передвига́ние ср.

1. перасо́ўванне, -ння ср.; перастаўля́нне, -ння ср.;

2. перамяшчэ́нне, -ння ср.;

3. пераво́д, -ду м.;

4. перано́с, -су м., перанясе́нне, -ння ср.; см. передвига́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пераго́н ’участак чыгункі, шашы паміж дзвюма станцыямі’, ’малако, абястлушчанае на сепаратары’ (ТСБМ), параго́н ’тс’ (Сл. ПЗБ) — новыя словы, успрынятыя з рус. ці польск. моў, утвораныя паводле ўзору прасл. *per‑gonъ < *per‑ і gъnati > гнаць (гл.), параўн. пераго́нперавод пчол у іншы вулей’ (Нікан.), пераго́нка ’тс’ (Яруш.), укр. перегі́н ’доўгі шлях перапраўкі рэкрутаў з У краіны ў Расію’, рус. перего́н ’дарога, па якой гоняць скаціну’, польск. przegon, славац. priehon ’тс’, в.-луж. přehon ’прагон праз што-небудзь’, славен. pregòn ’праследаванне’, а таксама бел. перагон ’участак апрацаванай зямлі, пэўная адлегласць раллі’ (Касп.), перагонам ’перагонны дождж (з перапынкамі)’ (ЛА, 2).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Праду́ха1, праду́шына продух(ы) ’адтуліна для выхаду паветра, дыму’ (ТСБМ, Нас., Шат., Сцяшк. Сл., Др.-Падб., Гарэц., Клім.), ’перавод дыхання; адпачынак’ (Нас.), ’прамежак паміж печчу і сцяной’ (чэрв., Сл. ПЗБ), ’палонка’ (Сл. ПЗБ), праду́хавіна ’адтуліна ў лёдзе, палонка’ (Нас.), праду́хліна ’адтуліна ў балоце’ (Касп.), ’багністае месца’ (Сл. ПЗБ), пра́душнік (у фундаменце) ’душнік’ (Мат. Гом.), про́дух, про́духа ’прадушына’ (Сл. ПЗБ, ТС), про́духа ’адтуліна’ (Сцяшк. Сл., Сл. Брэс.). Рус. про́дух ’адтуліна для выхаду паветра, дыму, комін’, проду́шина ’палонка; адтуліна ў лёдзе, каб рыба не задыхнулася’, укр. проду́хвина, проду́ховина ’прадуха; палонка’, чэш. průduch ’прадуха’, балг. продух ’прадзіманне’. Звязана з ду́х у значэнні ’паветра’; Махэк₂ (133) звязвае з *duchъ ’дух; душа нябожчыка’, быццам бы адтуліна ў коміне прызначалася для выхаду душ памерлых, але гэта, відаць, залішняе тлумачэнне. Гл. яшчэ здуха.

Праду́ха2, прадо́ха ’пралля’ (ТС). Да праду, прасці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перапіса́ць, ‑пішу, ‑пішаш, ‑піша; зак.

1. што. Напісаць якое‑н. слова, тэкст нанава, яшчэ раз. Перапісаць рукапіс. Перапісаць сачыненне. // Зрабіць копію з якога‑н. тэксту; спісаць. Перапісаць верш з кнігі ў альбом. // Перапрацаваўшы, напісаць нанава, інакш. Ён [А. Маўзон] фактычна перапісаў усю п’есу, у выніку чаго ўдасканаліўся не толькі вобраз Заслонава, але і вобразы яго бліжэйшых паплечнікаў і сяброў. Рамановіч.

2. каго-што. Скласці спіс, рэестр каго‑, чаго‑н.; запісаць усіх, многіх або ўсё, многае. Перапісаць прысутныя. Перапісаць інвентар.

3. што. Аформіць, перааформіць дакумент на перадачу або перавод чаго‑н. каму‑н. другому. Перапісаць маёмасць на сына. □ [Пятро:] — Цікава, ці перапісаў стары дом на Васіля? Даніленка.

4. чаго. Напісаць многа або многім. Упершыню за два гады сказаў [пра каханне], хоць пісем перапісалі, хоць паперы звялі мы — вазы! Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

передвиже́ние ср.

1. перасо́ўванне, -ння ср.; перамяшчэ́нне, -ння ср.;

2. перамяшчэ́нне, -ння ср.;

3. пераво́д, -ду м., мн. нет;

4. перано́с, -су м., перанясе́нне, -ння ср.; см. передвига́ть;

5. перахо́д, -ду м., мн. нет; хада́, -ды́ ж., рух, род. ру́ху м.; см. передвига́ться 2;

сре́дства передвиже́ния сро́дкі перамяшчэ́ння, тра́нспарт.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

изво́дI м., прост.

1. (расход чего-л.) пераво́д, -ду м., звод, род. зво́ду м.; тра́та, -ты ж.; (безрассудный) марнава́нне, -ння ср.;

2. (уничтожение) звод, род. зво́ду м., вынішчэ́нне, -ння ср.;

3. (мучение) мучэ́нне, -ння ср.; дайма́нне, -ння ср.; дапяка́нне, -ння ср.; (надоедание) назаля́нне, -ння ср.; см. изводи́ть 1—3.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)