Пе́кліца ’прыстасаванне для вялення ўюноў у печы ці на агні: дзве падстаўкі з зарэзамі, на якія кладуць папярочкі з нанізанымі ўюнамі’ (ТС). Першапачаткова абазначала ’пекла’ ў пераносным сэнсе — ’пекла для ўюноў’. Утворана ад пекл‑а і прасл. суф. *‑ьce: pьklcьe, у якім ‑ь‑ для зручнасці вымаўлення збегу зычных перайшло ў ‑i‑ (параўн. *sьrd‑ьce > ’сэрца’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

во́гненны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і агнявы (у 1–4 знач.) і агністы. Дзікія крыкі жанчын і дзяцей чуліся з вогненнага пекла. Чорны. Здавалася, назаўсёды адышлі ў мінулае вогненныя партызанскія ночы. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няво́пытнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць нявопытнага; адсутнасць, недахоп вопыту. [Надзя] па гарачцы, па сваёй дзіцячай нявопытнасці можа нарабіць глупства, палезе ў самае пекла, і пасля .. [Слесарэнка] не даруе сабе, што не здолеў спыніць, уберагчы яе. Бураўкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пекеляв́аць ’пакутаваць’ (брасл., Сл. ПЗБ). Відаць, утворана паводле польск. piekłować ’рабіць пекла ў хаце’, pieklić się ’злаваць, шалець, вар’яваць, скандаліць’ (ад piekło).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́печы, -пеку, -печаш, -печа; -печам, -печаце, -пекуць; вы́пек, -пекла; -печы; -печаны; зак., што.

1. Прыгатаваць пячэннем.

Пякарня выпекла тону хлеба.

2. Добра прапячы.

Хлеб не выпечаны.

3. Расходаваць у працэсе пячэння.

В. ўсё цеста.

4. Знішчыць агнём, жарам, кіслатой.

В. бародаўку.

5. Выпаліць на чым-н. (знак, кляймо).

В. кляймо.

|| незак. выпяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. выпяка́нне, -я, н. і вы́печка, -і, ДМ -чцы, ж.

|| прым. выпячны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

Выпячныя вырабы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пяке́лка (пеке́лка) ’шынок, дом распусты (у Віленскай губ.)’ (Нас.). З польск. piekiełko, памянш. ад piekłoпекла’ (Банькоўскі, 2, 549) з пераноснымі значэннямі, у тым ліку ’крыкі, сварка, лаянка і пад.’ (Варш. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Апраме́тнаяпекла’, апраметны ’пякельны, сапраўдны’ (БРС), вопрамець ’хутка’ (Бяльк.); рус. опрометный ’легкадумны’, опрометью ’хутка, шпарка’, опрометывать ’не папасці ў цэль, кінуць няўдала’, опрометнуться ’кінуцца, пабегчы’, смален. вопрымя ’хутка’ (Дабр.), укр. промітний ’спрытны’. Бернекер (2, 40) высунуў думку пра сувязь рус. опрометью з метать, як прымае Фасмер (3, 146) і з пэўнымі ўдакладненнямі Шанскі (КЭСРЯ, 234). Бел. семантыка, аднак, патрабуе далейшых удакладненняў для апраметны, апраметная. Магчыма, з *окромѣшная < кромѣшная; у выніку дээтымалагізацыі. Тьма кромѣшьная ’знешняя цемра’ (адзначаецца ўжо ў Астраміравым евангеллі (1056)), ’месца пакарання нягоднага раба, пекла’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пяке́льны (пякѣльный) ’звязаны з пеклам; страшны, страшэнны, жахлівы, нясцерпны’ (Нас., Шымк. Собр., Гарэц., Шат.): пяке́льны аго́нь (лаг., Сл. ПЗБ), сюды ж пяке́льнік ’чорт у пекле’ (Нік., Няч.), ’кат’ (Нас.), ’той, хто выконвае цяжкую працу’ (брасл., Сл. ПЗБ), пяке́льніца ’жанчына, што выконвае цяжкую працу; кепскае жыццё, пекла’ (брасл., Сл. ПЗБ; Сцяц.), ’халадэча’ (мядз., Жыв. сл.). Запазычана з польск. piekielny ’пякельны, страшэнны’, гл. Цвяткоў, Запіскі, 2, 71 (мяккі к перад ъ, “які праясніўся”, параўн. *pьkъlъ, гл. пекла). Параўн. польск. piekielnik (1471, < ст.-чэш. pekelník), piekielnica (1564), гл. Банькоўскі, 2, 549.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

исча́дие ср., уст., бран. вы́радак, -дка м.; (изверг) вы́людак, -дка м.; (порождение) параджэ́нне, -ння ср.;

исча́дие а́да вы́людак, параджэ́нне пе́кла.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́печы, ‑пеку, ‑печаш, ‑печа; ‑печам, ‑печаце, ‑пекуць; пр. выпек, ‑пекла; заг. выпечы; зак., што.

1. Прыгатаваць пячэннем, спячы. Пякарня выпекла тону хлеба.

2. Добра прапячы.

3. Расходаваць цеста ў працэсе пячэння. Выпечы ўвесь замес.

4. Знішчыць агнём, жарам, кіслатою. Выпечы бародаўку.

5. Выпаліць знак, кляймо на чым‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)