вы́лежаць сов.

1. вы́лежать;

ле́жачы нічо́га не ~жыш — лёжа ничего́ не вы́лежишь;

2. улежа́ть;

на такі́м со́нцы і паўгадзі́ны не ~жыш — на тако́м со́лнце и полчаса́ не улежи́шь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

праблука́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. Блукаць некаторы час. Пеця да цямна праблукаў на беразе рэчкі, а начаваў пад дзедавай паветкай. Ракітны.

2. Тое, што і праблудзіць. Ад Залужжа да хутара па добрай дарозе дык паўгадзіны хадзьбы, а ў такую завею можна праблукаць па полі да ночы і на хутар не трапіць. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эсе́нцыя, ‑і, ж.

1. Канцэнтраваны раствор або моцны настой якога‑н. лятучага рэчыва, які ўжываецца ў харчовай, фармацэўтычнай і парфумернай прамысловасці. Воцатная эсенцыя. □ У будцы прыемна пахне грушавай эсенцыяй; на паліцах.. ляжаць каробкі з часткамі карціны, якую толькі паўгадзіны таму назад прывезлі ў калгас. Стаховіч.

2. перан. Сутнасць чаго‑н.; квінтэсенцыя. Эсенцыя пытанняў. Эсенцыя фактаў.

[Ад лац. essentia — сутнасць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раздзе́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад раздзець.

2. у знач. прым. Без адзення; адзеты не па сезону. І я з паўгадзіны гойсала раздзетая па колкім сакавіцкім снезе, ледзь ногі не памарозіла. Лось. // Які адчувае патрэбу ў адзежы. Былі мы босы і раздзеты, Смерць вораг кры[ламі] прасцёр. Мы за Рэспубліку Саветаў Пайшлі аддаць сваё жыццё. Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пала́яцца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Пасварыцца з кім‑н. У мяне выспявала жаданне палаяцца і з Нінай, і з Журко, і з усім светам. Савіцкі. [Даўэр] паспеў палаяцца ўжо з камандзірам інжынернай часці, які назваў Даўэра вар’ятам за яго псіхалагічныя эксперыменты. Шахавец.

2. Лаяцца некаторы час. Палаяўшыся з паўгадзіны каля студні, [жанчыны] разышліся: адна пайшла ў адзін канец вуліцы, другая — у другі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́кінуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

1. Кінуцца адкуль‑н. уніз; выскачыць. Выкінуцца з парашутам. Выкінуцца з акна. // З сілай выбіцца, вырвацца вонкі. З-за калгаснай пуні выкінулася паласа жоўтага святла, паказаўся агеньчык і паплыў у напрамку дарогі. Дуброўскі.

2. Вываліцца, выпасці адкуль‑н. Пісьмо.. выкінулася з бумажніка і асталося ляжаць на снезе. Чорны. Праз паўгадзіны Лабановіч сядзеў у калымажцы і падтрымліваў Анцыпіка, каб ён не выкінуўся. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плёнка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Празрыстая эластычная, цэлулоідная стужка са святлоадчувальным слоем для фатаграфічных і кінематаграфічных здымкаў. За якой паўгадзіны Айзік мог аббегаць паўгорада, напстрыкаць на плёнку свае «лейкі» кадраў з дваццаць. Сабаленка.

2. Тонкая празрыстая бясколерная матэрыя сінтэтычнага паходжання. Поліэтыленавая плёнка. Трымаць раннія агуркі пад плёнкай.

3. Тое, што і плеўка. Халаднаваты метал быў пакрыты васковай плёнкай тавоту. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рыжэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; незак.

1. Станавіцца рыжым, рыжэйшым. Валасы рыжэюць. □ Лён ужо даўно адцвіў, зялёныя буйныя галоўкі пачыналі рыжэць, перашэптваліся на ветры. Гурскі. Заставалася яшчэ з паўгадзіны часу да заходу сонца, а сена было ўжо ўсё згрэбена і зложана ў копы, каб не рыжэла ад расы. Колас.

2. Вылучацца сваім рыжым колерам, віднецца (пра што‑н. рыжае). На высокіх узгорках рыжэла ржышча. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пагро́м, ‑у, м.

1. Разарэнне чаго‑н., разгром. Мацей са сваёй хэўрай за паўгадзіны зрабіў у Перцавай хаце сапраўдны пагром. Дамашэвіч. З усмешкай пазіраючы на партызанскіх дактароў, .. [камандзір] пачынаў расказваць, як [лісіца] не раз учыняла пагром на кухні санчасці. Няхай.

2. Рэакцыйна-шавіністычнае выступленне супроць якой‑н. нацыянальнай групы насельніцтва, якое суправаджаецца грабяжом маёмасці і масавымі забойствамі. У.. [мястэчку Турцы] у кастрычніку 1941 года адбыўся першы ў Баранавіцкай вобласці яўрэйскі пагром. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сеа́нс, ‑а, м.

1. Публічная дэманстрацыя ці паказ чаго‑н. у вызначаны прамежак часу. Сеанс паказу мадэлей. □ Да пачатку сеанса было з паўгадзіны. Шыцік. І на прасёлачных дарогах, Вячэрні скончыўшы сеанс, Паіў і пасвіў ён [механік] гнядога Да самай поўначы не раз. Калачынскі.

2. Выкананне чаго‑н. (работы, лячэння і пад.) ва ўстаноўлены прамежак часу, а таксама прамежак часу, у які адбываецца што‑н. Сеанс гіпнозу. □ [Сяргей:] — Я партрэты хутка раблю, тры-чатыры сеансы — і гатова. Рэшту дапрацую без арыгінала. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)