лі́рыка, -і, ДМ -рыцы, ж.
1. Адзін з трох родаў мастацкай літаратуры, у якім адлюстроўваюцца перажыванні, пачуцці, настроі паэта.
Беларуская л.
2. Сукупнасць твораў гэтага роду паэзіі.
Л.
Багдановіча.
3. перан. Чуллівасць, перажыванні, настрой (разм.).
Пакіньце лірыку!
|| прым. ліры́чны, -ая, -ае.
Лірычная паэзія.
Л. настрой.
○
Лірычнае адступленне — у эпічным або ліра-эпічным літаратурным творы: прасякнутае лірызмам адступленне, афарбаванае інтымнай звернутасцю аўтара да чытача.
◊
Лірычнае адступленне — адступленне ад тэмы (размова і інш.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
баяві́ты, ‑ая, ‑ае.
З баявым, наступальным характарам, рашучы, настойлівы ў дзеяннях. Яшчэ прыгадаў стройную, з капой цёмна-медных .. валасоў, Бэлу, па-гарадскому баявітую і гарэзлівую. Асіпенка. Паэзія Пятра Глебкі была вельмі гуманнай, чалавечнай, інтэрнацыянальнай і баявітай. Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лю́стра¹, -а, мн. -ы, -аў, н.
1. Адшліфаваная паверхня (шкла, металу), здольная даваць адбіткі тых прадметаў, якія знаходзяцца перад ёю, а таксама спецыяльна зроблены прадмет з такой паверхняй.
Стаяць перад люстрам.
2. перан. Спакойная, гладкая паверхня вады.
Л. возера.
3. перан. Аб тым, што з’яўляецца адлюстраваннем якіх-н. з’яў, працэсаў і пад.
Паэзія — л. жыцця.
|| прым. люстра́ны, -ая, -ае і люстраны́, -а́я, -о́е.
Люстраная фабрыка.
Люстраная вытворчасць.
Л. карп (карп з рэдкай блішчастай луской); наз. люстра́насць, -і, ж. (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
узвыша́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Незак. да узвысіць.
2. перан.; каго-што. Рабіць лепшым, высакародным. [Ліннік:] — Паэзія і песня ўзвышаюць чалавека. Згодны вы з гэтым? Савіцкі. А музыка, як і слова, можа і лячыць душу, і ўзвышаць чалавека, і весці яго за сабою. Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стыхі́я ж., в разн. знач. стихи́я;
барацьба́ са ~хі́яй — борьба́ со стихи́ей;
паэ́зія — яго́ с. — поэ́зия — его стихи́я;
у сваёй ~хі́і — в свое́й стихи́и
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сімбіёз, ‑у, м.
Форма сумеснага жыцця арганізмаў розных відаў, пры якім арганізмы прыносяць карысць адзін аднаму. Сімбіёз грыба і водарасці. □ Клубяньковыя бактэрыі жывуць у сімбіёзе з струкавымі раслінамі. Гаркуша. / у перан. ужыв. Ігнат Дуброўскі не стаў паэтам. Эканоміка і... паэзія? Цяжка ўявіць сабе больш неверагодны сімбіёз. Лобан.
[Ад грэч. symbiōsis — сумеснае жыццё.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тараба́ршчына, ‑ы, ж.
Разм. Што‑н. сказанае або напісанае ўскладнена, няясна; твор, выказванне, пазбаўленыя глыбокага сэнсу. [Буднік:] — Мне .. [Ягупла] не падабаецца і не падабаюцца ягоныя вершы. Сухія яны задужа і крыклівыя. Тарабаршчына, а не паэзія. Галавач. // Агульнае незразумелае гаварэнне, гоман. Злітным грамавым гудам вісела над Сілцамі кірмашовая тарабаршчына. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
элегі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да элегіі (у 1 знач.), з’яўляецца элегіяй. Элегічная паэзія. Элегічная лірыка.
2. Журботны, меланхалічны, летуценны. Цяжка, відаць, больш ярка адлюстраваць элегічныя думы, што навяваюць мілыя сэрцу ўспаміны аб далёкім і жаданым. Майхровіч. // Які выражае смутак, журбу, меланхалічную летуценнасць. Элегічная ўсмешка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
багі́ня, ‑і, ж.
У антычнай міфалогіі і некаторых рэлігіях — бажаство жаночага полу. Зусім недалёка ад станцыі з такой літаратурна-гістарычнай назвай знаходзяцца руіны храма фінікійскай багіні Таніт. В. Вольскі. // перан. Пра жанчыну ідэальнай прыгажосці і грацыі. Я шмат багінь спакуслівых І ласкавых страчаў, Але табе, паэзія, Ніколі не здраджаў. Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
місты́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да містыкі і містыцызму. Містычная тэорыя. // Прасякнуты містыкай. Містычная паэзія. □ Апан[а]ваны бадай што містычным жахам, Нявада ўбег у хату. Чорны.
2. перан. Які нельга растлумачыць, незразумелы. У .. разуменні [прадстаўнікоў буржуазна-дваранскай дэкадэнцкай літаратуры] паэт — жрэц, тэург, а творчы акт — таемнае, містычнае натхненне, у час якога ён выракае нейкую вышэйшую нябесную праўду. Івашын.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)